Новости Борисова

Магічная мапа Барысава ад Змітра Панкаўца

Новости Борисова Naviny.by
0
“Правілы “Магічнай мапы” празмерна жорсткія — толькі тры месцы і ніводным больш. Каб адчуць мой душэўны боль пры выбары, толькі абазначу месцы, што не трапілі ў спіс. Гэта раён “залінейны”, дзе быў афіцыйна зафіксаваны адзіны ў Беларусі выпадак палтэргейсту напрыканцы існавання СССР, дзівоснай прыгажосці шухоўская вежа, “барысаўскія Шабаны” — Казіны Рог, дзе і сёння ў цябе лёгка могуць спытаць: “З какова раёна, пацан?”, Беразіна з яе хай і даўно страчанымі разваднымі мастамі. Ці нават гарадскі стадыён, дзе сціплы барысаўскі клуб БАТЭ пракладваў сабе дарогу ў Лігу чэмпіёнаў. Чым не магія?” — адзначае аўтар чарговага выпуска “ММ” журналіст Зміцер Панкавец.

Паміж ешыботам і могілкамі 

Я вучыўся ў сапраўдным ешыбоце. Хаця не так — у будынку, які ўзводзіўся як ешыбот і доўгі час дзейнічаў як месца для вывучэння Талмуда і падрыхтоўкі рабінаў. Пасля яго ператварылі ў жаночую гімназію, на франтон прырабілі пяціканцовую зорку, каб памеціць тэрыторыю. А яшчэ пазней на гэтым месцы адкрылі педагагічны каледж. Там я і вучыўся. Гэта ўсяго пару крокаў ад базару ў Старым горадзе, але зрабіўшы іх, трапляеш нібыта ў паралельны свет.



На ўроках фізкультуры замест практыкаванняў на гнуткасць ці гульні ў выбівалы наша выкладчыца любіла практыкаваць вывад нас на прагулку. Прычым у самае непрывабнае месца горада — так званую Нахалаўку. Кажуць, што многа прышлых людзей назаўсёды губляліся ў лабірынтах вузкіх неасфальтаваных вуліц Нахалаўкі, асабліва падчас традыцыйнага вясновага патопу. Мне заўсёды здавалася, што там жывуць толькі забойцы і распусніцы, карлікі і папрашайкі, вырадкі і вар’яты. Хлопцы там хутка становяцца кліентамі дзіцячага пакоя міліцыі, а дзяўчаты рана даведваюцца пра аборты. А працаваць і тыя, і другія ідуць на блізкую “швейку”. Затое ў кожным двары ёсць вішнёвыя дрэвы. 

Наш праменад па Нахалаўцы звычайна заканчваўся на старых яўрэйскіх могілках. Месца пахавання вядомых цадзікаў і рабінаў (тут перапахаваныя многія мінскія рабіны). Атмасфернае месца. Летам мясцовыя там смажаць шашлыкі і загараюць. А яшчэ проста пасярод могілак некалі была футбольная пляцоўка. Мне бажыліся, што дзеці гуляюць у футбол проста чарапамі нябожчыкаў. Праўда, на свае вочы я гэтага не бачыў. 


Ваколіцы базару 

У Барысаве шмат рынкаў і торжышчаў, але толькі адзін людзі называюць базарам, той што ў старой частцы горада. На ўваходзе пільныя цыганкі абавязкова спытаюцца ў цябе: “Золата?” А калі адмоўна пахітаеш галавой, то ўмомант страцяць да цябе цікавасць. Тут жа на ўваходзе сядзелі бабулі, што прадавалі семачкі з маленькіх драўлянах кубачкаў. У іх заўсёды можна было ўзяць жменьку проста так. А яшчэ была “кропка” мужыка, што гандляваў касетамі NRM, “Нейра Дзюбеля” і “Крамы” — адзіная ў горадзе.



У “Міні-кафэ” некалі гатавалі самыя смачныя чабурэкі, абавязкова абгорнутыя ў прапітаную тлушчам паперу. Тут ёсць свае “поле цудаў”, невялікая барахолка, дзе можна знайсці любыя нішцякі. А яшчэ тут пахне самаробным хлебам і трэба ўхіляцца ад д’яблавых восаў, якія не кусаюць толькі прадаўцоў ласункамі. 

Менш за кіламетр ад базару — некалькі старых закінутых сінагог, праваслаўны сабор, касцёл, а таксама стараверская царква. Вельмі пашыраная легенда кажа, што ў старавераў ёсць абразы са свастыкай. Але яны не пускаюць чужакоў зірнуць на іх. 

І ўвогуле тут захаваўся ўнікальны ансамбль будынкаў XIX стагоддзя. Колькі разоў прапаноўвалі зрабіць гэтую частку горада пешаходнай. Усё ніяк, а так шкада! У такім выпадку нашмат лягчэй было б адчуць мінулае горада. 

Вось домік стаіць цэлым і некранутым, дзе працаваў бардэль мумэ Сэйны, а недалёка прымаў сваіх кліентаў гінеколаг Рыгор Берлін, які ўмеў выклікаць аргазм у сваіх кліентак адным дотыкам. А гэта рэстаран Эдэмскага, у які звозілі найлепшыя прысмакі таго часу. Пакуль пісаў, аж адчуў пах смажанага сома, толькі што злоўленага ў Бярэзіне. 


Старабарысаўскі палац 

Старабарысаў — гэта не старая частка горада, а вёсачка за кіламетр ад самога Барысава. Да яе можна дабрацца 12-м аўтобусам. Прываблівае падарожнікаў гэтая мясціна закінутым палацам на старажытным гарадзішчы.



Некалі гэтая тэрыторыя належала князям Радзівілам, пасля — імператарскаму дому Раманавых. У 1812 годзе тут начаваў Напалеон. Магчыма, дзесьці якраз у гэтых ваколіцах ён пакінуў свае шматлікія скарбы, якія не даюць спакою ўжо некалькім пакаленням барысаўскіх авантурыстаў. Адзін з гандлёвых цэнтраў Барысава, дарэчы, так і называецца — “Клад Напалеона”. А ў 1941-м нараду тут праводзіў Адольф Гітлер. Нейкі барысаўскі эпіцэнтр, куды так і цягнула моцных і знакавых постацяў гэтага свету. Выпадковасць ці ўсё ж наканаванне? 

За саветамі ў палацы была калгасная кантора. Ад эпохі якой яшчэ засталася шыльдачка з надпісам на дзівоснай трасянцы “заўхоз”. Мясцовыя палохаюць, што тут начамі збіраюцца сатаністы і металісты. Я не ведаю, можа, і так. Пакуль жа будынак з кожным годам прыходзіць ва ўсё больш закінуты стан, а статус “ахоўваецца дзяржавай” выглядае пустой фармальнасцю. 


Сутнасць праекта “Магічная мапа” кампаніі “Будзьма беларусамі!”: з існых адасобленых “пазлаў” — мясцінаў беларускіх гарадоў — стварыць агульную, актуальную калектыўную гарадскую гісторыю Беларусі. Горад — прастора супольная. І магічная мапа павінная стварацца супольна. Таму прапаноўваем стаць удзельнікам праекта ўсім, хто хоча падзяліцца сваімі таямнічымі ведамі. 

Мы чакаем і вашых допісаў! Дасылайце на адрас кампаніі razam@budzma.by (з пазнакай у тэме ліста “Магічная мапа”) спіс сваіх магічных месцаў (не больш за тры), тых месцаў, якія маюць сваю гісторыю і патэнцыйна будуць цікавыя іншым жыхарам горада. Дасылайце пералік разам з кароткім тлумачэннем: чаму гэтае месца для вас дарагое альбо чаму вы лічыце яго магічным, адметным. Найцікавейшыя аповеды будуць публікавацца на нашай старонцы “Магічная Мапа” і аздабляцца малюнкамі Андруся Такіндага. Калі вы малюеце самі, дасылайце і свае малюнкі! 
EX-PRESS.BY
Подпишитесь на канал ex-press.live в Telegram и будьте в курсе самых актуальных событий Борисова, Жодино, страны и мира.
Добро пожаловать в реальность!
Темы: борисов
Если вы заметили ошибку в тексте новости, пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter
ПОСЛЕДНИЕ НОВОСТИ
Общество
Украина назвала три беларусские компании, которые помогают России создать замену Starlink
Спорт
УЕФА оштрафовал Финляндию за плакат с усатым тараканом на матче с Беларусью
Новости Жодино
В Жодино планируют построить еще один микрорайон и путепровод через железную дорогу
Общество
Минский 407-й завод “активно включен“ в производство деталей для российской авиации — Минтранс
Политика
Павел Усаў: Вяртаньне да сітуацыі перад 2020 годам ў бліжэйшы час немагчыма, нават калі ўсе санкцыі будуць зьнятыя
В мире
Пастухов: Нейтрализация Трампа превращается сейчас для европейцев в приоритетную задачу, даже более первостепенную, чем сдерживание Путина
Новости Жодино
Тихо, красиво, но кофе выпить негде? Минчане поспорили о жизни в Смолевичах
В мире
Сербский гостелеканал извинился перед зрителями за то, что много лет молчал, закрывал глаза и не задавал вопросов
Общество
Дрон-камикадзе атаковал грузовой поезд Гомель-Брянск, погиб машинист
Культура
«Такога не было нават за Саветамі». Як знікаюць літаратурныя выданні Беларусі
ВСЕ НОВОСТИ
ПОСЛЕДНИЕ НОВОСТИ
Общество
Украина назвала три беларусские компании, которые помогают России создать замену Starlink
Спорт
УЕФА оштрафовал Финляндию за плакат с усатым тараканом на матче с Беларусью
Новости Жодино
В Жодино планируют построить еще один микрорайон и путепровод через железную дорогу
Общество
Минский 407-й завод “активно включен“ в производство деталей для российской авиации — Минтранс
Политика
Павел Усаў: Вяртаньне да сітуацыі перад 2020 годам ў бліжэйшы час немагчыма, нават калі ўсе санкцыі будуць зьнятыя
В мире
Пастухов: Нейтрализация Трампа превращается сейчас для европейцев в приоритетную задачу, даже более первостепенную, чем сдерживание Путина
Новости Жодино
Тихо, красиво, но кофе выпить негде? Минчане поспорили о жизни в Смолевичах
В мире
Сербский гостелеканал извинился перед зрителями за то, что много лет молчал, закрывал глаза и не задавал вопросов
Общество
Дрон-камикадзе атаковал грузовой поезд Гомель-Брянск, погиб машинист
Культура
«Такога не было нават за Саветамі». Як знікаюць літаратурныя выданні Беларусі
ВСЕ НОВОСТИ