У тэатры Young Vic у Лёндане адбылося ўрачыстае закрыцьцё арганізаванага Беларускім Свабодным тэатрам міжнароднага конкурсу сучаснай драматургіі.
Падчас цырымоніі, якая адбылася ўвечары 3 сакавіка, брытанскія акторы чыталі творы пераможцаў, пасьля чаго прайшла цырымонія ўзнагароджаньня.
Заканчэньне конкурсу, які сёлета быў сёмым па ліку, упершыню адбылося ў Лёндане — падобныя цырымоніі шасьці папярэдніх праходзілі ў падпольных умовах у Менску. Тэатр Young Vic, які, паводле словаў кіраўнікоў Свабоднага тэатру Мікалая Халезіна і Натальлі Каляды, стаўся іх «другім домам» сёлета ўпершыню быў галоўным арганізацыйным партнэрам конкурсу.
У конкурсе ўзялі ўдзел 523 п’есы, дасланыя з 113 гарадоў 12 краінаў, якія спаборнічалі ў трох намінацыях.
У намінацыі «П’есы» перамагла расейская ўдзельніца конкурсу Марына Крапівіна з творам «Сыгналы прымірэньня» — драматычныя карцінкі з сучаснага расейскага жыцьця, сямейны канфлікт вакол нерухомасьці.
У намінацыі «Інтэрпрэтацыя клясычнага твору» перамог украінскі аўтар Алег Міхайлаў з п’есай «Medved». Сюжэт свайго твору драматург знайшоў у адной фразе, вычытанай у дзёньніках кампазытара Чайкоўскага, на падставе гэтай фразы ён выбудаваў рэканструкцыю падзеяў і стварыў фарс-вадэвіль, які ўяўляе сабою рэмікс «Жаніцьбы» Гогаля і «Мядзьведзя» Чэхава.
Пераможцам у намінацыі «П’еса малой формы або экспэрымэнтальны тэкст для тэатру» стаў беларус Максім Дасько з тэкстамі «Радыё Культура»,«І спачуваньне ёй адкрыла ўмомант» і«Тытан» — карцінкамі з сучаснага менскага жыцьця.
Подпишитесь на
канал ex-press.live
в Telegram и будьте в курсе самых актуальных событий Борисова, Жодино, страны и мира.
Добро пожаловать в реальность!
Добро пожаловать в реальность!
Если вы заметили ошибку в тексте новости, пожалуйста, выделите её и нажмите
Ctrl+Enter