Узнагароджанне лаўрэатаў прэміі "Залаты апостраф" за лепшыя публікацыі ў часопісе Саюза беларускіх пісьменнікаў (СБП) "Дзеяслоў" у 2012 годзе адбылося 22 лютага ў кнігарні "Логвінаў" у Мінску.
Cёлета гэтая прэмія ўручаецца ўжо дзясяты раз. У якасці спецыяльнага госця падтрымаць святочны настрой бый запрошаны вядомы паэт, бард Алесь Камоцкі, піша БелаПАН.
Лаўрэатам прэміі ў намінацыі "Паэзія" стаў прадстаўнік старэйшага пакалення, пісьменнік і перакладчык Алесь Разанаў за публікацыю "Столькі і гэтулькі". Адрывістыя і кароткія, але складаныя паводле сваёй структуры "паэтычныя пункціры" Разанава прызнаныя наймацнейшымі за вершаваныя творы іншых намінантаў.
Аўтарам лепшага празаічнага твора стаў паэт і празаік Алесь Паплаўскі са сваёй аповесцю "Lapido", напісанай у 2011 годзе паміж Прагай і Брэстам.
Намінацыя "Дэбют" знайшла свайго фаварыта ў асобе маладой журналісткі і празаіка Марыны Яўсейчык за публікацыі з цыкла "Казкі лесу.
Спецыяльны прыз "За ўклад у сучасную беларускую літаратуру" прысуджаны пісьменніку, публіцысту і перакладчыку Анатолю Кудраўцову "за непасрэднае дачыненне і дапамогу пры стварэнні часопіса, вялікае пісьменніцкае майстэрства і высокую якасць твораў".
Сёлетняя, юбілейная, прэмія шмат у чым стала адметнай, адзначыла прэс-сакратар СБП Віка Трэнас. "Хацелася б адзначыць, што ўпершыню лаўрэатам прэміі стаў літаратар не з Мінска. Я маю на ўвазе Алеся Паплаўскага, які жыве ў Брэсце, — сказала яна. — Апроч таго, ў межах нашай сёлетняй прэміі адбылася адмысловая дабрачынная акцыя — атрыманую ўзнагароду Алесь Разанаў вылучыў на дапамогу сваім калегам-пісьменнікам".
Подпишитесь на
канал ex-press.live
в Telegram и будьте в курсе самых актуальных событий Борисова, Жодино, страны и мира.
Добро пожаловать в реальность!
Добро пожаловать в реальность!
Если вы заметили ошибку в тексте новости, пожалуйста, выделите её и нажмите
Ctrl+Enter