Экономика

Cяргей Чалы: Для Лукашэнкі кантрабанда важнейшая за макраэканоміку, але ён перайграў сам сябе

Сяргей Чалы лічыць, што Лукашэнкі кантрабанда мае большы прыярытэт, чым стан беларускай эканомікі і дачыненьні з суседзямі.

Экономика www.svaboda.org
0

Эканамічны аналітык Сяргей Чалы лічыць, што апошнія падзеі вакол закрыцьця літоўскай мяжы паказалі: для Аляксандра Лукашэнкі кантрабанда мае большы прыярытэт, чым стан беларускай эканомікі і дачыненьні з суседзямі.

Пра гэта Чалы сказаў у эфіры праграмы «ПіК Свабоды».

«Калі Лукашэнка абвінавачвае літоўцаў у кантрабандзе, ён насамрэч апісвае свае дзеяньні. Ён кажа, што ўсё было добра, што кантрабанду мы гналі таварнымі вагонамі, хавалі яе ў транзыт кітайскіх тавараў праз Польшчу — пад выглядам прадукцыі дрэваапрацоўкі, чаго заўгодна. Гэта рабілася прамысловым спосабам», — адзначае аналітык.

Паводле Чалага, пасьля закрыцьця мяжы кантрабандныя схемы «перайшлі ў неба» — сотні паветраных шароў выкарыстоўваліся для перакіданьня цыгарэтаў і іншых тавараў у Літву. Менавіта гэтыя інцыдэнты сталі прычынай таго, што літоўскія ўлады 29 кастрычніка закрылі пункты пропуску Салечнікі і Меднікі.

«Стала зразумела, што для яго кантрабанда прынцыпова важная. Ён гатовы сапсаваць міжнародныя дачыненьні з суседзямі дзеля гэтай кантрабанды. Яна для яго важней, чым нейкія паказьнікі макраэканомікі. Для яго кантрабанда — тое, што бліжэй да сэрца, а страты, якія нясуць усе іншыя, размазаныя тонкім слоем па іншых прадпрыемствах», — кажа Чалы.

Аналітык тлумачыць, што Лукашэнка спрабаваў выкарыстаць кантрабанду і прыгранічны ціск як інструмэнт шантажу Захаду.

«Ён хацеў націснуць на Польшчу і Літву, думаючы, што існуе нейкі „Вашынгтонскі абкам“, які загадае Літве вярнуць транзыт калійных угнаеньняў. Ён быў перакананы, што дастаткова крыху падштурхнуць — і сытуацыя разгорнецца ў яго карысьць. Але ўсё пайшло наадварот», — сказаў Чалы.

Паводле яго, нядаўна ў Лукашэнкі «была гістэрыка», калі ён зразумеў, што Вашынгтон не кантралюе рашэньні Літвы, а наадварот — літоўцы ўплываюць на пазыцыю ЗША, патрабуючы ад іх больш жорсткага стаўленьня да Менску.

«У яго зламалася карціна сьвету. Шантаж больш не ўспрымаецца як інструмэнт сілы. А літоўскія палітыкі цяпер кажуць, што Лукашэнка адчувае боль, таму іхная задача — узмацніць яе яшчэ больш. Ён перайграў сам сябе», — падсумоўвае Чалы.

Сяргей Чалы мяркуе, што сытуацыя з кантрабанднымі шарамі пераходзіць з эканамічнай у сфэру бясьпекі палётаў і можа быць разгледжаная на ўзроўні Эўразьвязу.

«Праблема з лякальнай ператварылася ў праблему бясьпекі, і гэта ўжо не проста справа мытні — гэта пытаньне для ЭЗ. Лукашэнка сам сябе загнаў у пастку», — адзначае аналітык.

29 кастрычніка Літва закрыла два памежныя пераходы зь Беларусьсю пасьля інцыдэнтаў з паветранымі шарамі, якія, паводле Вільні, выкарыстоўваліся для кантрабанды цыгарэтаў.

Подпишитесь на канал ex-press.live в Telegram и будьте в курсе самых актуальных событий Борисова, Жодино, страны и мира.
Добро пожаловать в реальность!
Если вы заметили ошибку в тексте новости, пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter
ПОСЛЕДНИЕ НОВОСТИ
Спорт
Борисовский борец Кирилл Маскевич - чемпион мира!
Общество
В Беларуси планируют увеличить алименты. На сколько?
В мире
Россия потеряла одну «мягкую силу» в Европе. Вучич проиграл выборы в парламент
Экономика
Гражданам Таджикистана предлагают работу в Гродненской области и зарплаты до $1200
Общество
Тепло задержится: синоптики прогнозируют бархатный конец октября
Политика
Игорь Тышкевич: Пока доступ к портам сконцентрирован в руках России, она держит Лукашенко и за горло, и еще за одно место
Спорт
«Мы попали в эмоциональную яму». Андрей Капский — о кризисе БАТЭ и смене тренера
В мире
Пастухов: «Если каждый хочет своего мира — это значит, что все выбирают войну»
В мире
«Тот факт, что Путин продолжает воевать, вовсе не значит, что он рассчитывает на победу»
Новости Германии
Немецкий депутат Свен Хорнауф везет делегацию в Беларусь. Среди участников — представители AfD
ВСЕ НОВОСТИ