Экономика

Карбалевiч: Чаму Лукашэнка не задаволены айчыннай прамысловасьцю

Запасы на складах расьлі амаль удвая хутчэй, чым адбываўся рост вытворчасьці.

Экономика www.svaboda.org
0

9 красавіка Аляксандар Лукашэнка правёў вялікую нараду аб праблемах айчыннай прамысловасьці. На працягу апошніх гадоў ён рэдка зьвяртаўся да гэтай тэмы. Было не да таго: з прычыны палітычных пагрозаў эканамічныя пытаньні адышлі на задні плян. Іх выціснулі бясконцыя нарады зь сілавікамі. Як выявілася, прамысловасьць за гэты час сутыкнулася з мноствам выклікаў, пiша палiтолаг Валер Карбалевiч на "Свабодзе".

Падчас нарады прамысловасьць была названая «адной з найважнейшых галін краіны». Калісьці, яшчэ ў 1990-я гады, так і было. Цяпер доля прамысловасьці ў валавым унутраным прадукце займае 28%. У гэтай галіне занята 23,6% эканамічна актыўнага насельніцтва (2021), у той час як, напрыклад, у сфэры паслуг — 61,4%.

На першы погляд, у прамысловасьці ўсё параўнальна добра, асноўныя паказчыкі растуць. Летась тэмпы росту прамысловай прадукцыі склалі амаль 13%, яе экспарт павялічыўся на 8%. І сам Аляксандр Лукашэнка, і прэм’ер Рамана Галоўчанка, і іншыя афіцыйныя асобы шмат разоў цьвердзілі, што заходнія санкцыі ня страшныя, ад іх адна карысьць.

На радасьцях Лукашэнка чарговы раз упікнуў рынкавую эканоміку, заявіўшы, што «нам гэты „рынак“ падкінулі тыя, хто з намі канкуруе». І пахваліўся, як ён крута рэгулюе цэны — так, што неўзабаве іншаземцы «будуць прыяжджаць і вучыцца ў нас».

Аднак калі пачалі аналізаваць рэальны стан прадпрыемстваў, то выявілася зусім іншая, не такая прыгожая карціна. Ну вось, напрыклад, высьветлілася, што складзкія запасы за 2023 год вырасьлі на 23%. Такім чынам, запасы на складах расьлі амаль удвая хутчэй, чым адбываўся рост вытворчасьці (13%). Гэта значыць, плян у росьце выканалі за кошт павялічэньня складзкіх запасаў.

Такія ж ліпавыя паказчыкі і ў росьце экспарту. Высьветлілася, што гэты рост (8%) адбыўся за кошт таго, што прадпрыемствы вывезьлі сваю прадукцыю ў дылерскія цэнтры на тэрыторыі Расеі, дзе яна і ляжыць. І такім чынам нібыта перавыканалі плян. Лукашэнка абураецца: «Колькі тэхнікі знаходзіцца на пляцоўках у дылераў, якія шмат для каго сталі дадатковым складам за мяжой? За гэтую шырму чарговы раз нікому схавацца не атрымаецца». І прывёў у прыклад МТЗ: на складах яго гандлёвых дамоў за мяжой знаходзіцца больш як двухмесячны аб’ём вытворчасьці. «Вось і «абʼёмы» вытворчасьці, і ваш «экспарт», — канстатаваў Лукашэнка.

А яшчэ аказваецца, што за 2023 год вонкавая пратэрмінаваная дэбіторская запазычанасьць вырасла больш як на 10%, а гэта маглі быць абаротныя сродкі і інвэстыцыі. Лукашэнка зноў абураецца: «Узьнікае простае пытаньне: навошта мы кагосьці крэдытуем? У гэтым выпадку — таго пакупніка. Зьяўленьне запазычанасьці часта зьяўляецца наступствам бяздумнай гонкі за выкананьнем паказчыкаў у разгрузцы складоў і экспарту».

Дык а хто ж патрабуе «кроў з носу», «імем рэвалюцыі» выкананьня паказчыкаў? Сам Лукашэнка. Калі б прадпрыемствы функцыянавалі ва ўмовах нармальнай рынкавай эканомікі (якую нібыта «падкідвае» Захад), то нікому ў галаву не прыйшло б займацца паказухай і прыпіскамі, а дырэктары арыентаваліся б на эканамічныя парамэтры. А ў Беларусі дырэктарат вымушаны падпарадкоўвацца навязанымі зьверху паказчыкам валу, лічбам вытворчасьці і экспарту. Выконваць плян, такім чынам. Ну дык вось яны і выкручваюцца, прыдумляюць розныя схемы.

Што ў выніку? «Растуць колькасьць стратных арганізацый і сумы страт», — робіць высновы Лукашэнка. Усім памятныя нібыта трыюмфальныя візыты Лукашэнкі ў краіны Афрыкі, актыўныя спробы інтэграцыі Беларусі ў розныя незаходнія арганізацыі кшталту ШАС, БРЫКС. Дзяржаўныя мэдыя з энтузіязмам апавядалі пра грандыёзны дыпляматычны прарыў на «далёкай дузе»: маўляў, ня трэба нам цяпер гэтая Эўропа. Што ў «сухой астачы»?

Зноў цытуем Лукашэнку: «Аднак з далёкім замежжам сытуацыя нашмат горшая. Абʼём продажаў склаў менш за 20% у адносінах да дасанкцыйнага 2021 году. Ня выкананы пляны ў экспарце ў дружалюбныя краіны „далёкай дугі“... Чаму пасьля ўсіх праведзеных перамоваў на найвышэйшым узроўні мы не працуем з Экватарыяльнай Гвінэяй?» Пытаньне рытарычнае.

Застаецца адна Расея, на рынак якой ідзе больш за 90% прадукцыі. Сытуацыя дайшла да таго, што Лукашэнка назваў амбасаду Беларусі ў Расеі «другім беларускім урадам».

Апошнім часам, асабліва пасьля пачатку вайны Расеі супраць Украіны і заходніх санкцый, вельмі актуальнай стала задача імпартазамяшчэньня. І ў Беларусі, і ў РФ вакол гэтай ідэі было шмат размоваў, распрацавалі багата праграм, выдаткавалі немалыя фінансавыя рэсурсы. І што ў выніку? «У нашых традыцыйных вытворчасьцях доля імпартнага складніку ў сыравіне і матэрыялах застаецца на высокім узроўні, паказчыкі з году ў год практычна не зьніжаюцца», — наракае Лукашэнка.

Адной з асаблівасьцяў беларускай сацыяльнай мадэлі зьяўляецца вялікі маштаб карупцыі. Лукашэнка канстатуе: «Увесь час выкрываюцца карупцыйныя схемы і, што абсалютна непрымальна, колькасьць іх расьце... Паводле інфармацыі Генэральнай пракуратуры, па выніках 2023 году колькасьць такіх злачынстваў вырасла амаль на чвэрць».

Квітненьне карупцыі — гэта ў значнай ступені вынік дамінаваньня дзяржаўных прадпрыемстваў у прамысловасьці. Бо прыватнік ня будзе красьці сам у сябе. Гэта робіць наняты дзяржавай дырэктар, карыстаючыся звычайна кароткім часам знаходжаньня на сваёй адказнай пасадзе. Плюс непразрыстыя правілы функцыянаваньня гаспадарчых суб’ектаў, ліквідацыя сыстэмы правасудзьдзя — усё гэта спрыяльныя ўмовы для карупцыі.

Яшчэ адна праблема, якую выявіла нарада — гэта дэфіцыт працоўных рэсурсаў. У цэлым па краіне з 27 тыс. вакансій у апрацоўчай прамысловасьці 85% прыпадае на рабочыя спэцыяльнасьці. Дэфіцыт кадраў стаў вынікам масавай эміграцыі зь Беларусі. Людзі выяжджаюць, ратуючыся ад палітычных рэпрэсій, хаваючыся ад магчымага ўцягваньня краіны ў вайну, праз эканамічныя чыньнікі, выкліканыя санкцыямі і палітыкай уладаў. Улады стварылі гэты дэфіцыт уласнымі рукамі.

І галоўная выснова, якую робіць Лукашэнка: «Самае сумнае, няма бачаньня пэрспэктывы... Да якаснай мадэрнізацыі галіны аказаліся не гатовыя ні Міністэрства прамысловасьці, ні прадпрыемствы. Да нядаўняга часу не было ні праектаў, ні ідэй (сумняваюся, што яны ёсьць і цяпер)». Да гэтай высновы няма чаго дадаць.

Подпишитесь на канал ex-press.live в Telegram и будьте в курсе самых актуальных событий Борисова, Жодино, страны и мира.
Добро пожаловать в реальность!
Темы:
карбалевич
диктатура
экспорт
беларусь - россия
лукашенко
промышленность
Если вы заметили ошибку в тексте новости, пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter
ПОСЛЕДНИЕ НОВОСТИ
Происшествия
Задержаны несколько сотрудников из управления Беларусской железной дороги и Центра управления перевозками
Экономика
Что может помочь белорусскому рублю
Политика
Дракахруст: Санкцыі перагледзець, амбасадараў вярнуць? Што стаіць за «маніфэстам» Андрэя Дзьмітрыева
Политика
Латушко: Лукашенко действительно делает намного больше для России, чем для Беларуси
Новости Борисова
«Не знаю, что я тут делаю…» Британский блогер прогулялся по Борисову
Новости Жодино
Запрещенная литература: какие книги хотят читать беларусы, несмотря на риски
Политика
У Лукашенко нашёлся кусочек земли у моря
Новости Борисова
«Срок его службы — 5-7 лет». На «Борисов-Арене» хотят поменять газон
Общество
Журналист Мелешко: Дело с выдворением меня из Грузии было только началом — сейчас таких случаев уже около десятка
Новости Борисова
Житель Борисовского района сдал в милицию два охотничьих ружья своего прадеда. Фотофакт
ВСЕ НОВОСТИ
ПОСЛЕДНИЕ НОВОСТИ
Происшествия
Задержаны несколько сотрудников из управления Беларусской железной дороги и Центра управления перевозками
Экономика
Что может помочь белорусскому рублю
Политика
Дракахруст: Санкцыі перагледзець, амбасадараў вярнуць? Што стаіць за «маніфэстам» Андрэя Дзьмітрыева
Политика
Латушко: Лукашенко действительно делает намного больше для России, чем для Беларуси
Новости Борисова
«Не знаю, что я тут делаю…» Британский блогер прогулялся по Борисову
Новости Жодино
Запрещенная литература: какие книги хотят читать беларусы, несмотря на риски
Политика
У Лукашенко нашёлся кусочек земли у моря
Новости Борисова
«Срок его службы — 5-7 лет». На «Борисов-Арене» хотят поменять газон
Общество
Журналист Мелешко: Дело с выдворением меня из Грузии было только началом — сейчас таких случаев уже около десятка
Новости Борисова
Житель Борисовского района сдал в милицию два охотничьих ружья своего прадеда. Фотофакт
ВСЕ НОВОСТИ