Экономика

З 31 крамы да 197 за тры гады. Як расейскія гандлёвыя сеткі выціскаюць беларускія

Сярод прэтэнзіяў да «Светофора» называлі дэмпінг і непразрыстыя пастаўкі тавараў.

Экономика ex-press.by
0

Толькі сёлета ў Беларусі закрылася сетка крамаў «Віталюр», а іншыя гандлёвыя сеткі мелі праблемы ў выглядзе праверак ад дзяржавы. На гэтым фоне сеткі расейскіх крамаў толькі пашыраюцца.

Паглядзелі, што адбылося з рынкам беларускага раздробнага гандлю за тры гады пасьля выбараў жніўня 2020-га.

За 3 гады — рост у 6 разоў

Расейская сетка крамаў «Светофор» прыйшла ў Беларусь у красавіку 2018 году, першы дыскаўнтэр сеткі зьявіўся на сталічным рынку «Ждановічы». Гэтая сетка ў Беларусі і Расеі першапачаткова ставіла на нізкія цэны. Кіруе кампаніяй расейская сям’я Шнайдэр. Валянціна Шнайдэр у 2021 годзе ўвайшла ў расейскі сьпіс Forbes, яе актывы тады ацэньвалі ў 650 мільёнаў даляраў.

У сакавіку 2020 году гульцы рынку беларускага гандлю забілі трывогу. Асацыяцыя раздробных сетак зьвярнулася ў Міністэрства антыманапольнага рэгуляваньня і гандлю наконт дзейнасьці расейцаў.

Сярод прэтэнзіяў да «Светофора» называлі дэмпінг і непразрыстыя пастаўкі тавараў. Тады ў Беларусі працавала 31 крама пад гэтай гандлёвай маркай, а цяпер іх 197, або ў 6 разоў болей.

Такі буйны рост беларускае Міністэрства антыманапольнага рэгуляваньня ацэньвае станоўча.

«Гэта добры фармат гандлю, гэта дыскаўнтэр, які трымае нізкія цэны. Яны такім чынам прыцягваюць да сябе пакупніка і спрыяюць канкурэнцыі зь іншымі гандлёвымі арганізацыямі на рынку. Такім чынам, таксама стрымліваюць цэны. Я лічу, што для рынку гэта плюс», — казала сёлета ў ліпені начальніца ўпраўленьня гандлю і грамадзкага харчаваньня МАРГ Натальля Мельнікава.

Асартымэнт «Светофора» — ня толькі прадукты. Там прадаюць інструмэнты, тавары для лецішча, посуд ды іншае. Як вынікае з афіцыйнага сайту, там амаль няма прадуктаў вядомых беларускіх брэндаў кшталту «Санта Брэмар» ці «Бабушкина крынка». Затое ёсьць шмат прадуктаў, вызначыць краіну вытворчасьці якіх праз каталёг на сайце немагчыма. Агулам жа, калі браць увесь асартымэнт, тут прысутнічаюць тавары з Расеі, Беларусі і Кітаю.

За 4 гады — 36 крамаў

Яшчэ адзін расейскі гулец, які хутка разьвіваецца на беларускім рынку, — сетка «Доброцен». Першая крама адкрылася ў Бабруйску ў 2019 годзе, у 2020 годзе крамаў было 6. Цяпер іх 36. За 3 гады — той жа рост у 6 разоў.

Стратэгія гэтай кампаніі падобная да «Светофора» — нізкія цэны, мінімальныя выдаткі на інтэр’ер крамаў, шырокі асартымэнт. Уладальнік сеткі — уральскі бізнэсовец Уладзімір Цярэшчанка. Апроч гэтага бізнэсу, у Расеі ён валодае сеткай алькамаркетаў, гатэльным бізнэсам, вытворчасьцю жалезабэтонных вырабаў.

Агулам на сёньня «Светофор» і «Доброцен» маюць на беларускім рынку 233 крамы-дыскаўнтэры, то бок крамы з цэнамі ніжэйшымі, чым агулам па рынку. Найбуйнейшай гандлёвай сеткай у Беларусі застаецца беларускі «Еўрагандаль»: агулам 1140 гандлёвых пунктаў пад рознымі брэндамі, зь іх 662 — «Еўраопт».

«Дабраном» мае 943 крамы — пад назвамі «Доброном», «Копеечка» і «Маяк». «Санта» мае 307 гандлёвых пунктаў. Гэтая ж сетка памалу адкрывае наноў ранейшыя крамы «Віталюр», якія перайшлі пад гэты брэнд.

У 2020 годзе «Еўрагандаль» меў 906 пунктаў, то бок вырас на 234 крамы, «Дабраном» меў 556 — таксама вырас на 387 пунктаў. «Віталюр» меў 76 пунктаў, цяпер гэтая сетка не працуе. У сеткі «Суседзі» ў 2020 годзе было 139 крамаў, цяпер іх 208, рост на 69 адзінак. Як бачым, прырост ёсьць і ў беларускіх сетак, але шматкроць меншы.

«Расейскія гульцы могуць дазволіць сабе ніжэйшыя цэны»

Свабода на ўмовах ананімнасьці пагаварыла як зь цяперашнімі, так і зь нядаўнімі супрацоўнікамі беларускіх гандлёвых сетак. Яны называюць некалькі прычын росту расейскіх сетак у Беларусі:

Расейскія гульцы прыйшлі зь вялікімі грашыма і могуць сабе дазволіць дэмпінгаваць.

Беларускія бізнэсоўцы ў той жа час страцілі ад жорсткага кантролю цэнаў беларускімі ўладамі.

Гандаль для беларускага бізнэсу стаў менш выгадны: скараціліся пастаўкі з эўрапейскага рынку, з тае ж прычыны ўпала і выручка.

Скарачэньне асартымэнту праз рэгуляцыю цэнаў і абмежаваньне паставак з Эўропы.

Рэпрэсіі супраць кіраўнікоў, а таксама супрацоўнікаў з эканамічных і палітычных матываў: крымінальныя справы за рост цэнаў, затрыманьне дырэктараў (у лютым 2021 году затрымлівалі ўладальнікаў сеткі крамаў Green).

«У расейскіх сетак ёсьць цікавасьць да беларускага рынку, яны ўмацоўваюцца»

На думку старшай навуковай супрацоўніцы дасьледчага цэнтру Beroc Анастасіі Лузгіной, умацаваньне расейскіх сетак зьвязана зь іх рэсурсамі: у іх большы абарот.

«У іх больш магчымасьцяў, у буйных расейскіх раздробных сетак большыя абароты, большыя магутнасьці, буйнейшыя лягістычныя цэнтры. Яны могуць канкураваць цэнамі зь беларускімі раздробнікамі, аб’ёмы якіх абмежаваныя Беларусьсю. Расейскія ж сеткі ў Беларусі могуць дазволіць сабе большыя выдаткі, каб пасьля кампэнсаваць гэтыя грошы коштам аб’ёму продажаў. А цяпер расейскія кампаніі разглядаюць беларускі рынак як прыярытэтны: на ім лёгка ўмацавацца, тут зразумелая ім лягістыка, можна нават нейкія імпартныя тавары завозіць. Яны самі буйнейшыя за беларускія кампаніі, яны могуць больш гуляць за кошт маштабаў», — гаворыць Анастасія Лузгіна.

На канец 2022 году, згодна з падлікамі Белстату, у Беларусі працавала 60275 крамаў. Гэта на 136 крамаў менш, чым тры гады таму.

"Свабода"

Подпишитесь на канал ex-press.live в Telegram и будьте в курсе самых актуальных событий Борисова, Жодино, страны и мира.
Добро пожаловать в реальность!
Темы:
торговые сети
светофор
доброцен
беларусь - россия
Если вы заметили ошибку в тексте новости, пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter
ПОСЛЕДНИЕ НОВОСТИ
Новости Жодино
Беларусы в российской Арктике: как санкции и режим Лукашенко привели к вечной мерзлоте
Новости Борисова
В Борисове будут принимать присягу на центральной площади города
Общество
Гісторыя адной карыкатуры. Як Лукашэнку з аўтаматам намалявалі амаль трыццаць год таму
Общество
Год назад умер предполагаемый дед Николая Лукашенко — бывший узник ГУЛАГа, осужденный за сотрудничество с УПА
Общество
Лукашенко похвалил за укрепление согласия в стране муфтия Шабановича, чью организацию власти летом закрыли
Новости Борисова
Фотоловушки работают. Как наказывают нарушителей, которые загрязняют лес под Борисовом
Новости Борисова
В Борисове приостановили прием отходов на городской свалке от физлиц. Видео
Общество
Зафиксирован рекорд Беларуси: самым пожилым близняшкам исполнилось 99 лет
TuTak
«Если наступит война». Беларуска рассказала, как в Швеции население готовят на случай военных действий
Политика
«Мы будем стрелять, разгонять, применять силу — просто потрясающая предвыборная атмосфера праздника!»
ВСЕ НОВОСТИ
ПОСЛЕДНИЕ НОВОСТИ
Новости Жодино
Беларусы в российской Арктике: как санкции и режим Лукашенко привели к вечной мерзлоте
Новости Борисова
В Борисове будут принимать присягу на центральной площади города
Общество
Гісторыя адной карыкатуры. Як Лукашэнку з аўтаматам намалявалі амаль трыццаць год таму
Общество
Год назад умер предполагаемый дед Николая Лукашенко — бывший узник ГУЛАГа, осужденный за сотрудничество с УПА
Общество
Лукашенко похвалил за укрепление согласия в стране муфтия Шабановича, чью организацию власти летом закрыли
Новости Борисова
Фотоловушки работают. Как наказывают нарушителей, которые загрязняют лес под Борисовом
Новости Борисова
В Борисове приостановили прием отходов на городской свалке от физлиц. Видео
Общество
Зафиксирован рекорд Беларуси: самым пожилым близняшкам исполнилось 99 лет
TuTak
«Если наступит война». Беларуска рассказала, как в Швеции население готовят на случай военных действий
Политика
«Мы будем стрелять, разгонять, применять силу — просто потрясающая предвыборная атмосфера праздника!»
ВСЕ НОВОСТИ