Вопрос юристу

Ці з’яўляецца прымусовае пазбаўленне татуіровак парушэннем правоў чалавека?

Пагутарылі з юрысткай Вікторыяй Рудзянковай.

Вопрос юристу ex-press.by
0

Прадстаўнікі праваахоўных органаў прымушаюць людзей пазбаўляцца татуіровак самастойна, часта пад іх наглядам, з прыцягненнем падручных сродкаў і без патрэбнай дэзынфекцыі. Як паведамляе юрыстка праваабарончага цэнтра «Вясна», такія дзеянні могуць прывесці да сур’ёзных наступстваў для здароўя людзей. Прымусовае выдаленне татуіровак як гвалтоўная змена знешнасці чалавека можа разглядацца як форма жорсткага абыходжання і нават катаванні.

«Татуіроўкі могуць быць разгледжаны ў кантэксце правоў чалавека як свабода самавыказвання, асабістая свабода і недатыкальнасць асабістага жыцця»

Minsk tatuirovka triumvirat 2023 1

Пераробленая тату. Фота: неафiцыйны тэлеграм-канал сiлавiкоў.

— Татуіроўка на целе часта з’яўляецца спосабам самавыяўлення чалавека, — пачынае размову беларуска. — Гэта права, замацаванае арт. 19 Міжнароднага пакту аб грамадзянскіх і палітычных правах (МПГПП):

«Кожны чалавек мае права на свабоднае выказванне свайго меркавання; гэтае права ўключае свабоду шукаць, атрымліваць і распаўсюджваць усялякага роду інфармацыю і ідэі, незалежна ад дзяржаўных межаў, вусна, пісьмова ці праз друк ці мастацкія формы выказвання, ці іншымі спосабамі на свой выбар».

Па словах юрысткі, татуіроўкі могуць быць адным са спосабаў выказвання свайго меркавання, спосабам мастацкага самавыказвання:

Татуіроўкі для асобнага чалавека могуць мець розную матывацыю і значэнне, і яны могуць быць разгледжаны ў кантэксце правоў чалавека як свабода самавыказвання, асабістая свабода і недатыкальнасць асабістага жыцця. Таксама яны як феномен могуць быць звязаны з іншымі аспектамі правоў чалавека, як, напрыклад, права на здароўе, свабода ад дыскрымінацыі. Гэта ўсё актуальна для Беларусі, але апошнім часам прыходзіцца казаць і пра свабода ад катаванняў, бо гаворка ідзе пра прымусовае пазбаўленне ад татуіровак.

«Гэта не асобнае здарэнне, якое патрабуе дэталёвага аналізу, але адна з праяў агульнай рэпрэсіўнай карціны»

Артыкулам 17 МПГПП замацавана недатыкальнасць асабістага і сямейнага жыцця:

— Да асабістага жыцця адносіцца і фізічнае цела чалавека: у яго ёсць свабода рабіць з ім усё, што захочацца, а дзяржава не мае права адвольна і незаконна ўмешвацца ў гэтую сферу жыцця. Прымусовае «зняцце» татуіровак абмяжоўвае і гэта права і пазбаўляе людзей свабодна прымаць рашэнні, якія датычацца іх знешняга выгляду.

Дзеянні прадстаўнікоў праваахоўных органаў добра накладаюцца на сістэмную палітыку ўладаў па здушэнні іншадумства і запужванні людзей выказваць сваё меркаванне на палітычныя, грамадскія і нацыянальныя беларускія тэмы. Гэта не асобнае здарэнне, якое патрабуе дэталёвага аналізу, але адна з праяў агульнай рэпрэсіўнай карціны. Прымусовае пазбаўленне ад тату — гэта шырокі жэст, якім улады паказваюць, што межаў здушэння іншадумства ў іх няма.

Вікторыя падкрэслівае вельмі важную акалічнасць, калі людзей прымушаюць пазбавіцца татуіроўкі:

— Улічваючы, што прадстаўнікі праваахоўных органаў прымушаюць людзей гэта рабіць самастойна, часта пад іх наглядам, з прыцягненнем падручных сродкаў і без патрэбнай дэзынфекцыі, вымушае казаць і пра права на здароўе і свабоду ад катаванняў. Такія дзеянні могуць прывесці да сур’ёзных наступстваў для здароўя людзей. У выпадку дрэннай дэзынфекцыі, вялікая рызыка інфікаванняў, напрыклад, сур’ёзным для чалавека гепатытам.

Прымусовае выдаленне татуіровак як гвалтоўная змена знешнасці чалавека можа разглядацца як форма жорсткага абыходжання або катаванні:

— Гэта звязана з тым, што такія дзеянні прычыняюць фізічную або псіхалагічную шкоду і парушаюць асноўныя правы і недатыкальнасць асобы. Мы не можам быць упэўнены, што людзі сапраўды згодны (або маюць права не пагаджацца) на такія ўмяшальніцтвы, а такія дзеянні з боку ўладаў адбываюцца ў рамках паступацельнай палітыкі здушэння асабістай ідэнтычнасці або перакананняў.

Па словах юрытса, мiжнароднае права і нормы правоў чалавека катэгарычна забараняюць жорсткае абыходжанне і катаванні:

— Канвенцыя супраць катаванняў і іншых жорсткіх, бесчалавечных ці прыніжаючых годнасць відаў абыходжання ці пакарання прызнае, што катаванні і жорсткае абыходжанне з'яўляюцца парушэннем асноўных правоў чалавека.

Валанцёрка-праваабаронца Ганна так каментуе навіны пра здзекаванне над целам беларусаў шляхам прымусовага пазбаўлення татуіровак, якія, напрыклад, майстар па тату Алесь Таболіч адносіць да выяўленчага мастацтва.

— Нельга маё меркавання назваць экспертным, бо я толькі валанцёрка. Агулам, калі пакаранне за абсалютна любую татуіроўку, прызнаная яна экстрэмісцкай, нацысцкай ці пратэснай, — гэта парушэння правоў чалавека. Менавіта свабоды меркаванняў і свабоды слова.

Tatu a495a2eb017101fe352d4733b13002cdf3b9d094 c878b2dc73dcd1315c722f2c63a1893a66bd14f0

Фота: @viasna_brest

Пра герб «Пагоня» дзяўчына кажа наступнае:

— Насамрэч ён не з'яўляецца экстрэмісцкім матэрыялам і, тым больш, не з'яўляецца нацысцкім сімвалам, але яе можна акрэсліць і як нацыянальную, так і пратэсную сымболіку. Так як яна выкарыстоўваецца, выкарыстоўвалася для выказвання пратэста супраць улады. І тэарэтычна можна гэта разгледзець як пікет (арт. 24.23=23.34 КоАП), але не як распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў (але сілавікі наперадзе планеты ўсёй). Арнамент — ужо іншая справа, бо арнамент нельга назваць пікетам або выказваннем пратэсту (але сілавікі наперадзе планеты ўсёй).

Беларуска падкрэслівае, што існуюць акаўнты/каналы ў сацыяльных сетках, якія прызнаныя экстрэмісцкімі, і дзе публікуюцца нацыянальныя татуіроўкі:

— Напэўна адзіным такім акаўнтам з'яўляецца body_of_belarus. І згодна з «заканадаўствам», нельга распаўсюджваць інфармацыю і выявы з гэтага акаўнта. Таму, калі чалавека затрымліваюць, бачаць у яго татуіроўку, а потым яе знаходзяць у гэтым канале, то зноў жа тэарэтычна, а звычайна і практычна, яго можна асудзіць па арт. 19.11 КоАП.

У адпаведнасці з санкцыяй указанага артыкула на фізічную асобу могуць накладацца: штраф у памеры ад дзесяці да трыццаці базавых велічынь, грамадскія працы, або адміністрацыйны арышт да 15 сутак, пры гэтым з абавязковай канфіскацыяй прадмета гэтага адміністрацыйнага правапарушэння. На індывідуальнага прадпрымальніка — накладанне штрафу ў памеры ад пяцідзесяці да ста базавых велічынь з канфіскацыяй прадмета адміністрацыйнага правапарушэння, а таксама прылад і сродкаў учынення названага парушэння або без канфіскацыі такіх гармат і сродкаў, а на юрыдычную асобу — ад ста да пяцісот базавых велічынь.

Хочаце падзялiцца меркаваннем? Пiшыце: @ex_presslive.

EX-PRESS.BY
Подпишитесь на канал ex-press.live в Telegram и будьте в курсе самых актуальных событий Борисова, Жодино, страны и мира.
Добро пожаловать в реальность!
Темы:
правы чалавека
тату
МУС
пытанне юрысту
Если вы заметили ошибку в тексте новости, пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter
ПОСЛЕДНИЕ НОВОСТИ
В мире
В России перестал летать каждый второй Airbus neo из-за сложностей с ремонтом двигателей
Общество
«Поэтому красауцы бегают сейчас по всей стране и ищут, откуда на них готовится нападение»
Новости Жодино
«Выдумывают „нарушения“ и карают». Родственники рассказали об усилении давления на политзаключённых в жодинской тюрьме
Новости Жодино
В Жодино устроят ярмарку вакансий для людей «серебряного» возраста и с инвалидностью
Новости Жодино
«В Жодино подписи клянчат даже в церкви». Подписались ли читатели EX-PRESS.BY за «кандидатов» в президенты
Новости Борисова
С перекрытием улиц и пиротехникой. Беларусов предупредили об учениях МВД на улицах городов
В мире
Британский военный эксперт объяснил, почему Трамп может тайно передать Украине ядерное оружие
Политика
Офис Тихановской прокомментировал ситуацию с экстрадицией экс-бойца Полка Калиновского из Вьетнама
Общество
В РБ заблокировали площадку Upwork и провайдер для подписок на интернет-сервисы
Политика
"Замочить-то можно". Запись разговора Лукашенко и Пригожина во время мятежа появилась в интернете
ВСЕ НОВОСТИ
ПОСЛЕДНИЕ НОВОСТИ
В мире
В России перестал летать каждый второй Airbus neo из-за сложностей с ремонтом двигателей
Общество
«Поэтому красауцы бегают сейчас по всей стране и ищут, откуда на них готовится нападение»
Новости Жодино
«Выдумывают „нарушения“ и карают». Родственники рассказали об усилении давления на политзаключённых в жодинской тюрьме
Новости Жодино
В Жодино устроят ярмарку вакансий для людей «серебряного» возраста и с инвалидностью
Новости Жодино
«В Жодино подписи клянчат даже в церкви». Подписались ли читатели EX-PRESS.BY за «кандидатов» в президенты
Новости Борисова
С перекрытием улиц и пиротехникой. Беларусов предупредили об учениях МВД на улицах городов
В мире
Британский военный эксперт объяснил, почему Трамп может тайно передать Украине ядерное оружие
Политика
Офис Тихановской прокомментировал ситуацию с экстрадицией экс-бойца Полка Калиновского из Вьетнама
Общество
В РБ заблокировали площадку Upwork и провайдер для подписок на интернет-сервисы
Политика
"Замочить-то можно". Запись разговора Лукашенко и Пригожина во время мятежа появилась в интернете
ВСЕ НОВОСТИ