В последние недели в Беларуси усилилось давление на людей, связанных с Европейским гуманитарным университетом (ЕГУ). EX-PRESS.LIVE попросил беларусов рассказать, как происходящее повлияло на них и их близких.
По словам студентов, выпускников, преподавателей и их родственников, сотрудники силовых структур интересуются обучением в университете, источниками оплаты образования и контактами учащихся.
Уладзімір:
— Я быў шакаваны, калі даведаўся пра тое, што яшчэ ўчора лічылася нармальнай адукацыйнай дзейнасцю, сёння раптам спрабуюць прадставіць як нешта злачыннае. Іх логіка выглядае вельмі страшна: не мае значэння, што ў той момант ніякіх абвінавачанняў не існавала. Важна толькі тое, што цяпер улады вырашылі заднім чыслом абвясціць дзейнасць, звязаную з ЕГУ, падазронай або небяспечнай.
Мне яшчэ ў 2016, падчас размовы ў КГБ, давалі зразумець, што нейкую не тую адукацыю я атрымліваю. Але потым нават на БЕЛАЗе сур'ёзна маю кандыдатуру разглядалі, хацелі ўзяць "чувака з еўрапейскай адукацыяй"... Але я адмовіўся у нейкі момант. А зараз у людзей, якія плацілі за вучобу ў ЕГУ, могуць узнікнуць сур'ёзныя праблемы. Мы падтрымліваем сувязь з аднакурснікамі.
Адзін атрымаў прапанову «кампенсаваць сваю віну» грашовымі выплатамі. Іншых запалохваюць перспектывай крымінальнага пераследу. Трэціх спрабуюць прымусіць да супрацоўніцтва.
Вольга:
— Я даўно жыву ў Еўропе, бацькі — ў Беларусі. Мне зараз асабліва цяжка назіраць за бацькамі. Яны дапамаглі мне атрымаць адукацыю, — я тады вырашыла, што паеду у Вільню разам з сяброўкай, якая марыла аб ЕГУ. А яны згадзіліся, бо хацелі лепшай будучыні для свайго дзіцяці. Цяпер жа мне трэба хвалявацца, ці не стане гэтая дапамога падставай для пераследу. Вельмі баюся затрымання.
Алесь:
— Вучыўся у ЕГУ, зараз хвалююся за маму, яна у Мінску.
Пасля першапачатковага шоку я звярнуўся па кансультацыі да праваабаронцаў і пачаў кантактаваць з іншымі выпускнікамі і студэнтамі. Высветлілася, што такія выпадкі, калі прыходзяць, не адзінкавыя. Многія людзі ўжо праходзілі праз ціскі.
Сёння я хачу сказаць усім, хто апынуўся ў падобным становішчы: не трэба лічыць, што вы засталіся адны. Вельмі важна шукаць юрыдычную дапамогу. Навошта? Кожны выпадак асобны, але вы дакладна будзеце ведаць, што ні ў чым ні вінаватыя.
Максім:
— Я вучуся ў ЕГУ. Пару тыдняў таму мне патэлефанавала маці. Па яе голасе я адразу зразумеў, што нешта здарылася. Яна сказала, што да іх дадому прыходзілі людзі ў цывільным і распытвалі пра маю вучобу, пра тое, хто аплачвае навучанне, адкуль браліся грошы. Бацькі разгубіліся. Яны не разумелі, чаму гэтыя пытанні, тым больш, што яны нічога ня ведаюць.
Пасля размовы я доўга не мог супакоіцца. Асабліва прыгнятае адчуванне абсурду: тое, што ў свой час было законнай і звычайнай справай, цяпер спрабуюць падаць як нешта падазронае.
Пазней я даведаўся, што падобныя візіты адбываюцца не толькі ў маёй сям'і. Для мяне гэта была магчымасць атрымаць адукацыю і пазнаёміцца з людзьмі, якія думаюць пра будучыню Беларусі. І цяпер усе мы — былыя і цяперашнія студэнты, іх бацькі, знаёмыя, сутыкнуліся з аднымі і тымі ж пытаннямі.
Валентина:
У нас есть знакомые ребята, которые сейчас учатся в ЕГУ. Их родителям прямо говорят, чтобы дети отчислялись. Людей вызывают на беседы, а некоторых даже задерживали.
Какой-то ужас, не знаю, ищут, кто что финансирует, всех подозревают. Ну, собственно говоря, люди знают, — раз они учились в Европе, то это не какие-нибудь ябатьки. Надо признать, это люди, со свободным взглядом на мир.. Как же всех жалко! Когда этот упырь уйдет?!
Вероника:
— Как мама преподавателя ЕГУ, я особенно переживаю за дочь. Она посвятила себя образованию и работе со студентами, а сейчас в тревоге за них. И я переживаю не только за неё.
За каждым таким случаем стоят семьи, родители, дети и выпускники, которые когда-то просто хотели учиться и строить своё будущее.
Самое тяжёлое в этой ситуации — чувство беспомощности. Однако я вижу, что люди стараются поддерживать друг друга, делятся информацией, помогают находить юристов и не оставляют тех, кто столкнулся с проблемами. Именно эта взаимная поддержка помогает многим не опускать руки даже в самые непростые времена.
Добро пожаловать в реальность!