Прызнаюся, у мяне склалася ўражаньне, што мы ўсе зьвярнулі недастаткова аналітычнай і інфармацыйнай увагі на ператрусы і допыты па справе ЕГУ, пiша палiтычны аналiтык Віталь Цыганкоў.
Між тым, гэта сьведчыць пра нейкую новую якасную стадыю і форму рэпрэсіяў, калі караюць ужо не за канкрэтныя дзеянні, і нават не за прыналежнасць да нейкай арганізацыі, а проста за факт атрымання вышэйшай адукацыі за мяжой Беларусі.
Я напісаў пра гэта ў калонцы для Рацыі:
“Беларускія ўлады істотна ўзмацнілі ціск на студэнтаў, выпускнікоў і выкладчыкаў Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэту пасля таго, як у красавіку 2026 года Вярхоўны суд прызнаў ЕГУ «экстрэмісцкай арганізацыяй». Пасля гэтага пачаліся ператрусы, допыты і звальненні людзей, звязаных з універсітэтам. Паводле праваабаронцаў, ужо вядома больш чым пра 40 такіх выпадкаў. Аднак варта разумець, што ў беларускай рэальнасці іх можа быць значна больш, бо многія баяцца паведамляць пра ціск.
Крымінальная справа ўзбуджаная па артыкулах аб садзейнічанні і фінансаванні «экстрэмісцкай дзейнасці». Асаблівую ўвагу сілавікі надаюць пытанню, хто аплачваў навучанне студэнтаў ЕГУ. Гэта адкрывае магчымасць для пераследу людзей, якія на працягу апошніх дзесяці гадоў аплачвалі навучанне сваіх дзяцей або сваякоў ва ўніверсітэце.
Пад патэнцыйную пагрозу могуць трапіць не толькі самі студэнты, але і іх бацькі, родныя і іншыя асобы, якія ўдзельнічалі ў фінансаванні навучання. Так што тэарэтычна колькасць патэнцыйных фігурантаў можа вылічацца нават тысячамі, бо, па некаторых ацэнках, за апошнія дзесяць гадоў у ЕГУ вучыліся каля пяці тысяч грамадзян Беларусі.
ЕГУ даўно ўспрымаецца афіцыйным Менскам не проста як абстрактны еўрапейскі ўніверсітэт, а як адзін з цэнтраў незалежнай адукацыі, пэўны сімвал беларускай альтэрнатыўнай інтэлектуальнай і грамадзянскай прасторы, не падкантрольнай дзяржаве.
Пасля падзей 2020 года менскі рэжым паслядоўна імкнецца ліквідаваць або запалохаць любыя асяродкі, дзе могуць захоўвацца незалежныя сувязі паміж людзьмі. Выпускнікі і студэнты ЕГУ – гэта нефармальная сетка актыўных, адукаваных людзей з міжнароднымі кантактамі. З пункту гледжання сілавікоў такая супольнасць можа ўспрымацца як патэнцыйная крыніца нелаяльнасці.
Таксама трэба ўлічваць і замежнапалітычны аспект. ЕГУ знаходзіцца ў Літве і атрымлівае падтрымку заходніх партнёраў. Таму крыміналізацыя супрацоўніцтва з універсітэтам можа разглядацца і як элемент ціску на Вільню, з якой Менск мае напружаныя адносіны і шэраг нявырашаных пытанняў.
Справа ЕГУ дэманструе, што пад увагу дзяржавы могуць трапіць не толькі ўдзельнікі пратэстаў або палітычныя актывісты, але і людзі, якія шмат гадоў таму проста атрымлівалі адукацыю ў незалежнай установе. Такім чынам пашыраюцца межы таго, што ўлады лічаць дапушчальным для пераследу.
На самой справе, гэта кардынальная змена, радыкальнае пашырэнне маштабу і юрыдычнай прасторы для рэпрэсіяў. Цяпер улады ўспрымаюць як пагрозу і «экстрэмізм» тыя супольнасці і арганізацыі, якія раней не разглядаліся як палітычна небяспечныя.
І цяпер караюць ужо не за канкрэтныя дзеянні, і нават не за прыналежнасць да нейкай арганізацыі, а проста за факт атрымання вышэйшай адукацыі за мяжой Беларусі”

І цяпер караюць ужо не за канкрэтныя дзеянні, і нават не за прыналежнасць да нейкай арганізацыі, а проста за факт атрымання вышэйшай адукацыі за мяжой Беларусі”.
Добро пожаловать в реальность!