З 28 па 31 траўня на PGE Narodowy праходзіць Międzynarodowe Targi Książki w Warszawie 2026 — адна з найбуйнейшых кніжных падзей Еўропы. Беларускі стэнд незалежных выдавецтваў арганізуюць CBS Help разам з Інстытутам беларускай кнігі. У межах кірмашу і культурных сустрэч у Варшаве адбудуцца дзве важныя падзеі з удзелам Алеся Бяляцкага — Нобелеўскага лаўрэата, праваабаронцы, пісьменніка і аднаго з галоўных сімвалаў беларускай свабоды.
29 траўня ў межах кніжнага кірмашу адбудзецца сустрэча з Алесем Бяляцкім, прысвечаная кнізе «Алесь» выдавецтва Połackija Łabirynty — асабістаму сведчанню пра жыццё, змаганне і сілу слова ў часы рэпрэсій.
Акрамя таго, для беларусаў Варшавы пройдзе чарговы «Урок роднай мовы», які ўжо стаў месцам жывых беларускіх размоваў і сустрэч. Раней удзел у ім бралі Святлана Курс і Павал Севярынец — сустрэчы прайшлі з аншлагам.
Гасцінны гаспадар сустрэчы кс. Вячаслаў Барок запрашае ўсіх на новую шчырую беларускую размову. На гэты раз яе госць Алесь Бяляцкі: чалавек-легенда, пісьменнік, праваабаронца, лаўрэат Нобелеўскай прэміі міру і кавалер ордэна Пагоні Рады БНР.
Падчас сустрэчы паразмаўляюць пра веру і будучыню Беларусі, пра моц і прыгажосць роднага слова. Арганізатары заклікаюць прыходзіць усіх, каб натхніцца, задаць свае пытанні, агучыць сваё ўлюбёнае беларускае слова ці нават напісаць яго на дошцы.
📍 31 мая а 12:30
📍 Пры касцёле святога Аляксандра, плошча Трох Крыжоў, Варшава
Добро пожаловать в реальность!