TuTak

Фудблогерка Алеся: «Сумую па Новай Баравой і па людзях, што там засталіся»

Як беларуска здзівілі шпіца сінімі пальцамі.

TuTak ex-press.by
0

Да Чумкі ў студыю «Пол первого» завітала вядомая беларуская фудблогерка Алеся. Дзяўчына расказала Чумке, як пасля вымушанага пераезду ў Польшчу ўладкавалася на працу ў пяцізоркавы гатэль кухаркай, не маючы нават профільнай адукацыі, і пра свой блог «Рэцэпты па-беларуску». У Польшчы беларуска жыве тры гады.

«Выпіць вады з мятай, каб потым лепей спаць»

Алеся гатуе розную ежу. Напрыклад, у дзень запісу яна з’ела сырнікі са смятанай на сняданак і дранікі на абед. У студыі адразу падарыла шпіцу печыва з апельсінам і печыва ў выглядзе сініх пальцаў:

— Штодня намагаюся рабіць нешта новае. Але ў эміграцыі, калі пачала працаваць, набрала 5 кілаграмаў. Цяпер цяжка ад іх пазбавіцца.

@shpitskanal Фудблогерка Алеся частуе Чумку сінімі пальцамі, якія «ўжо ні за што не трымаюцца» #фудблогер #foodbloggers #беларусыпоймут #рэкамендацыі #белцікток #белтыкток #беларусывпольше ♬ оригинальный звук - ПОЛ ПЕРВОГО

 

На пытанне шпіца, чаму беларусы «пухнуць з голаду» ў міграцыі, адказвае:

— Тут ёсць стравы, якіх у нас няма. Часам не вельмі карысныя. Яны прыгожа выглядаюць, хочацца іх паспрабаваць, пасмакаваць. Іх шмат, таму мы і набіраем вагу. Але потым, калі ўсё пакаштуем, вага стабілізуецца.

Алеся дала парады, каб захаваць здароўе:

— Кожны месяц не пераядаць, каб і ўзімку, і ўлетку добра выглядаць. Пачаць з самага проста: каб сняданак, абед і вячэра былі штодзень у адзін і той жа час. Калі сняданак а 9 раніцы, то гэтага трэба прытрымлівацца. Замест слодычаў пад фільм — выпіць вады з мятай, каб потым лепей спаць. І бульбу з мясам лепей мінімізіраваць. На вячэру лепей салату лёгкую з’есці.

 
 
 
View this post on Instagram
 
 
 

A post shared by ПОЛ ПЕРВОГО (@shpitskanal)


«У мяне сабралася шмат рацэптаў, хацелася іх захаваць»

Блог беларуска пачала весці яшчэ ў Беларусі, калі пачаўся кавід:

— Мы з мужам дома працавалі і пачалі гатаваць для сябе. У мяне сабралася шмат рацэптаў, хацелася іх захаваць.

Таксама беларуска стварыла кнігу рацэртаў:

— Натхнялася на Пінтрэсце, у Тыктоку. Усё перарябляла пад сябе. Калі часцінку сябе дадала, то значыць, ужо тваё.

Dsc00938

Алеся і шпіц. Фота: @shpitskanal

Зараз Алеся працуе на кухні пяцізоркавага гатэлю ў самым цэнтры Варшавы:

— Калі пачала працаваць, рабіла толькі сняданкі. Цяпер — банкеты, вяселлі, спатканні. Цікава, што калі ежа прастаяла на стале больш за гадзіну, яе ўжо нельга перарабляць: альбо выкінуць, альбо з’есці працаўнікам.

З цікавых людзей, якія наведваюць гатэль, блогерка назвала Анджэя Дуду, польскага палітычнага дзеяча, прэзідэнта Польшчы.

— Ён неяк завітаў на вячэру. Часта прыходзяць польскія зоркі, GOOGLE быў нядаўна.

Чым падобная польская і беларуская кухні?

— Ёсць польскі суп журек і беларускі жур. Польская ку[ня для мяне цяжкая, шмат куды дадаюць воцат. Потым страўнік баліць. Марынады тут любяць. Бігас наш таксама. Мая бабуля гатавала самы лепшы бігас.

Алеся дадае, што асартымент у крамах польскіх лепей, чым у беларускіх:

— Калі сядзелі на каранціне ў Беларусі, замаўлялі дастаўку з двух сетак, бо ў адной не было часта ўсяго, што трэба.

«Я баялася там заставацца, пачала ўцякаць»

Алеся распавяла, як пайшла да польскага лекара, і чаму для яе цяпер гэта трыгер:

— Мне трэба было да неўролага. Шукала на сайце znanylekarz.pl. Водгукі чытала. Доўга чытала, шукала. Спынілася на адной жанчыне, яна шмат дзе стажыравалася. Я паглядзела, што яна працавала недалёка ад майго дома.

Алеся адправілася на прыём, але трапіла ў прыватны сектар, дзе і сабакі брэшуць, і было вельмі страшна:

— Я трапіла ў трохпавярховы дом. Там было страшна. У пакоі, дзе я чакала, стаялі два крэслы, не ведала, ці можна на іх садзіцца. Ззаду мяне вісела чучала ката. У той момант я хацела ўжо ўцякаць, але выйшаў дзядуля-пацыент, і доктарка запрасіла мяне.

Беларуска пайшла.

— На падлозе ляжаў дыван, па якім усе хадзілі. Лекарка сказала мне лажыцца на яго. Я паслухалася. Яна мне панаціскала на цела. Потым я перавярнулася (на дыван, на якім хвіліну таму ў абутку хадзіла). Яна пачала друкаваць паперкі. Скаўала, што ўсё зразумела, і не не трэба інакш глядзець, дала рацэпт і сказала лячыцца.

Блогерка заплаціла 250 злотых:

— А яна напрыканцы сказала, што цяпер яе паслугі каштуюць 300. Я сказала, што болей няма. Тады яна яшчэ раз да мяне дакранулася, сказала, што 250 хопіць. Я баялася там заставацца, пачала ўцякаць. Больш ніколі не пайду ў такое месца, толькі ў клініку.

Dsc00910

Алеся і шпіц. Фота: @shpitskanal

— Сумую па Беларусі, па месцах, мне падабаецца месца, дзе я нарадзілася, Івянец, пасёлак гарадскога тыпу, — кажа беларуска. — Сумую па Новай Баравой у Мінску, дзе жыла апошні час, па людзях, што там засталіся. Мара жыцця — вярнуцца ў Беларусь. Пры якой умове вярнулася б? Не думаю, што гэта ўмова можа адбыцца. Можа, каб гэтыя пальцы адклеіліся ад таго, за што так моцна трымаюцца.

Больш цікавага глядіце на канале шпіца.

Падзяліцца меркаваннем: @ex_presslive 

EX-PRESS.BY
Подпишитесь на канал ex-press.live в Telegram и будьте в курсе самых актуальных событий Борисова, Жодино, страны и мира.
Добро пожаловать в реальность!
Темы:
вымушаная эмiграцыя
шпіц
Пол Первого
блогер
Алеся
Если вы заметили ошибку в тексте новости, пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter
ПОСЛЕДНИЕ НОВОСТИ
Общество
«У нас в Беларуси все-таки по-другому к этому относятся». Беларуска — о том, как заботятся о пожилых людях в польских домах престарелых
Спорт
Юлия Нестеренко: «Государство все сделало, чтобы все сложилось»
В мире
"Загубите все побережье, народ вам этого не простит". Жители Кубани обвинили властей в игнорировании катастрофы в Черном море
Политика
Кто та женщина, что постоянно носит шпица Умку во время визитов Лукашенко
В мире
За рулем автомобиля, въехавшего в толпу на рождественской ярмарке Магдебурга, был врач-психиатр. Число погибших выросло
Общество
В Минске появился первый проекционный пешеходный переход
В мире
«В сколь-либо нормальной стране после такой атаки гражданской инфраструктуры нормальный руководитель уже бы вышел в прямой эфир и сказал хоть что-то»
Технологии
Произошла попытка массового взлома белорусских сайтов — hoster.by
Общество
В Варшаве напали на директора программы Калиновского, его госпитализировали
Политика
Шрайбман: «Запад и Украина были бы готовы допустить Лукашенко к переговорам при нескольких обстоятельствах»
ВСЕ НОВОСТИ
ПОСЛЕДНИЕ НОВОСТИ
Общество
«У нас в Беларуси все-таки по-другому к этому относятся». Беларуска — о том, как заботятся о пожилых людях в польских домах престарелых
Спорт
Юлия Нестеренко: «Государство все сделало, чтобы все сложилось»
В мире
"Загубите все побережье, народ вам этого не простит". Жители Кубани обвинили властей в игнорировании катастрофы в Черном море
Политика
Кто та женщина, что постоянно носит шпица Умку во время визитов Лукашенко
В мире
За рулем автомобиля, въехавшего в толпу на рождественской ярмарке Магдебурга, был врач-психиатр. Число погибших выросло
Общество
В Минске появился первый проекционный пешеходный переход
В мире
«В сколь-либо нормальной стране после такой атаки гражданской инфраструктуры нормальный руководитель уже бы вышел в прямой эфир и сказал хоть что-то»
Технологии
Произошла попытка массового взлома белорусских сайтов — hoster.by
Общество
В Варшаве напали на директора программы Калиновского, его госпитализировали
Политика
Шрайбман: «Запад и Украина были бы готовы допустить Лукашенко к переговорам при нескольких обстоятельствах»
ВСЕ НОВОСТИ