TuTak

Мікіта Мелказёраў: Аплікацыя «Новая Беларусь» у мяне з’явілася адразу, як яе выкацілі

Гэта тая аплікацыя робіць эмігранцкае жыццё лепей, упэўнены аўтар і вядучы ютуб-канала «Жыццё-маліна».

TuTak ex-press.by
0

Вядомы беларускі блогер і аўтар ютуб-канала «Жыццё-маліна» Мікіта Мелказёраў распавёў EX-PRESS.BY, як аплікацыя «Новая Беларусь» дапамагла беларусу з вырашэннем побытавых пытанняў. А таксама — якія праблемы даводзілася яму перажываць у эміграцыі, ці варта звяртацца да псіхатэрапеўта і паўтараць свае беларускія звычкі ў новай краіне.

«Пастаўце сябе на месца палякаў, у якіх усё добра з павагай да сябе»

Першы аспект, з якім можа быць шмат праблемаў, гэта пытанне камунікацыі. Мікіта адразу перасцерагае:

— Калі вы думаеце, што польская мова вельмі падобная на беларускую, украінскую ці нават на расейскую, вы вельмі моцна памыляецеся. Безумоўна, калі вы ведаеце ангельскую мову, недзе ў рэстарацыях, у цэнтры горада, гэта будзе вам вельмі дапамагаць. У мяне, напрыклад, быў кейс, калі з пачкамата маю пасылку перадалі ў краму. І там трэба было ўзаемадзейнічаць з чалавекам менавіта на польскай мове. Гэта было вельмі і вельмі цяжка.

Пры гэты наш суразмоўца падкрэслівае, што ў любым выпадку людзі, зацікаўленыя ў камунікацыі, правядуць яе:

— Наколькі вас псіхалагічна хопіць, каб пальцамі паказваць і жэстамі, на ўзроўні ведаў польскага 3D («Дзень добры», «Дзенькуе», «До Відзэння»), як кажа комік Максім Канавал, гэта вялікае пытанне. Інвеставаць у курсы, перавесці тэлефон і Netflix на польскую мову, глядзець польскія серыялы з субцітрамі — будзе вельмі добрай ідэяй. Пастаўце сябе на месца палякаў, у якіх усё добра з павагай да сябе. Любому паляку было прыемна, калі б замежнік размаўляў на польскай мове.

Другое пытанне, якое абавязкова варта вырашыць як мага хутчэй, — гэта легалізацыя ў новай краіне.

— Гэта ніякая не здрада Радзіме, вам трэба займацца легалізацыяй. Прынамсі, у Варшаве пасля пачатку агрэсіі Расіі ва Ўкраіне людзей дадалося, таму ўсе тэрміны атрымання дакументаў павялічыліся. Я чакаў сваю пластыкавую картку побыту 10 месяцаў, толькі на 3 год эміграцыі ў мяне паявіўся часовы побыт.

У Польшчы — да законаў, таму лепей легалізавацца і заняцца гэтым адразу. Чым менш у вашым жыцці польскай бюракратыі, тым лепей. Шмат хто з эмігрантаў новай хвалі прыехаў сюды практыкуючы і пестуючы метафару неразабранай валізкі. То бок гэтая валізка з сабранымі рэчамі стаяла як помнік нашай надзеі і жаданняў хуценька вярнуцца ў Мінск. Многія казалі: «Я вярнуся праз месяц, праз два, праз тры».

Mikit2

Мікіта Мелказёраў. Фота з уласнага архіва героя.

Пра свой досвед блогер дадае:

— Па-мойму досведу, за першыя паўгады эміграцыі па працы ў мяне было 16 пералётаў. Я навучыўся збіраць валізу настолькі хутка, што калі мне спатрэбіцца ехаць у Мінск святкаваць перамогу, я збяруся хвілін за 15, але на радасці мабыць — за 10.

Трэці пункт — арэнда ўтульнага жылля, якое будзе даваць сілы і будзе камфортным. Наш суразмоўца раіць, калі ёсць магчымасць — укладваць больш у сваё жыллё, скарыстацца гэтым:

— Псіхалагічны момант вельмі просты. На пачатку эміграцыі, зразумела, што твой дом — гэта нейкая падзарадка. На вас усе цісне, вы не ведаеце мовы, вы замежнік, не хапае дакументаў, і няма разумення, як усё робіцца. А вы прыходзіце дадому, а там — «бабушатнік». Гэта вельмі сумная гісторыя.

Кватэра павінна быць клёвай, неяк радаваць вока і даваць камфорт. Дзякуй Богу, у Варшаве, увогуле ў Польшчы жыллёвы фонд круты, ёсць з чаго выбраць. Прынамсі я шукаў праз рыэлтараў, але заплаціць месячную арэндную плату для мяне занадта, мой псіхалагічны максімум — палову. Ёсць тэлеграм-боты, якія накідваюць вам варыянты. Адзінае — сядзіце ў ботах па пошуку кватэры з галавой і хутка рэагуйце.

Mikit5

Беларускi блогер падзякаваў кампанію «Нэтфлікс» за свежую дакументалку пра Бэкхэма. Фота: Instagram

Першы раз у жыцці беларус трапіў у Польшчы на кастынг квартырантаў:

— Мне далі 6 хвілін, каб паглядзець кватэру, потым у дзверы грукаліся іншыя людзі. Таксама будзьце гатовыя пасля Беларусі, што гэта будзе падавацца касмічна дарагім. У Беларусі я плаціў знаёмым 250 даляраў за месяц. Зараз, калі зняў кватэру, якую лічу больш-менш таннай, я пакутваў ад таго, што вымушаны аддаваць такія шалёныя грошы.

«Спачатку даеш працу беларусам»

Мікіта лічыць важным падтрымліваць беларускія праекты і спачатку даваць працу сваім:

— Я вельмі добра і з вялікай павагай стаўлюся да беларускіх ініцыятыў у эміграцыі, бо ў ёй жыву і разумею, наколькі гэта цяжка. Тая ж аплікацыя «Новая Беларусь» у мяне з’явілася адразу, як яе выкацілі, і мне вельмі спадабалася застаўка: дзяўчынка з бясконцымі валасамі. Я тады падпісаўся, паспяхова карыстаўся кансультацыямі на адлегласці з беларускімі лекарамі праз сайт https://okdoc.me, які робіць медыцыну больш зручнай і даступнай, і мапай беларускага бізнесу BY_MAPKA. Потым калі з’явілася «Новая Беларусь», і ўсё сканцэнтравалася ў адным месцы, пытання — падпісвацца ці не — ў мяне, прынамсі, не было.

Мікіта падзяліўся простым механізмам, якога ён прытрымліваецца ў эміграцыі, калі нешта шукае ў Варшаве:

— Спачатку даеш працу сваім, то бок беларусам, потым украінцам, потым — як атрымаецца. Як чалавек, які працаваў на Onlíner, я разумею, як гэта працуе. Там ёсць такі прадукт, як «Паслугі», дзе можна замаўляць паслугі прафесіяналаў.

У Польшчы ёсць некалькі аналагічных сайтаў, і беларускі блогер спрабаваў імі карыстацца.

То бок ты пішаш, якую паслугу табе трэба выканаць, а людзі прапануюць кошты. Мне не спадабалася, бо я не бачыў ініцыятывы, каб нехта хацеў выканаць. Тады і сфармуляваўся прынцып, што я даю працу сваім, з усёй павагай да мясцовага насельніцтва.

Mikit4

Мікіта Мелказёраў. Фота з уласнага архіва героя.

Пра свае дзіўныя ўзаемаадносіны з пральнай машынай «Candy» Мікіта распавядае з гумарам. У пэўны момант у яго было дзве кватэры ў Варшаве, і там стаялі менавіта гэтыя машынкі «Candy» (Кіраўскае АТ «Веста» з 2005 года ўваходзіць у склад італьянскага вытворцы бытавой тэхнікі Candy Group).

— Калі не памыляюся, гэта машынка расійскай вытворчасці. Калісьці было нармалёва, што ў цябе кубак з ІКЕА і пральная машынка з Расеі. Не ведаю, ці прадаюцца зараз яны ў Варшаве, ці не. Першая і другая машынкі хацелі ўскакаць ад мяне на сваю Радзіму. У мяне ўзнікалі дзіўныя танцы. У першым выпадку я думаў, што нехта працуе перфаратарам у кватэры.

Я выйшаў кавы выпіць, вяртаюся і разумею, што напрыканцы калідора, дзе знаходзіцца мая кватэра, нехта далбіць сцяну. Заходжу, а пральная машынка ледзьве не скоча з шастом уверх.

У першым выпадку гаспадары вырашылі гэтае пытанне, таму што жылі ў некалькіх кварталах ад беларуса.

— А ў другім было складаней, бо ўласніца кватэры жыве ў Ізраілі. У яе не тое каб гукі машынкі замінаюць жыць, ёй зараз праз вайну замінаюць іншыя гукі жыць. Я мусіў вырашаць сам.

Mikit6

Беларускi блогер. Фота: Instagram

Журналісту і блогеру пашанцавала, і ён знайшоў «мужа на гадзіну»:

— Знайшоў майстра, «мужа на гадзіну», якому дзеці распрацавалі сайт. Вельмі крута, што ў аплікацыі ў прапановах ёсць не толькі тэлефон, але яшчэ і сацыяльныя сеткі. Напрыклад, інстаграм «Новай Беларусі», дзе можаш напісаць і спытаць асабіста. Мне цяжка тэлефанаваць і голасам размаўляць, ёсць такія бар’еры, для мяне гэта вельмі зручна. Праз інстаграм я пазнаёміўся з дзядзькам, які шмат дзе падлатаў мне кватэру: з асвятленнем разабраўся, з палічкамі, уціхамірыў гэтую рускую машыну смерці.

Мікіта прызнаецца, што яму сапраўды прасцей кагосьці паклікаць, чым рабіць самому:

— Цяпер у мяне ёсць магчымасць размаўляць з неверагодным чалавекам, ён мне распавядае пра сваіх дзяцей, як працуе з палякамі, спрабуе размаўляць на беларуска-польскай мове. Дзіўна назіраць за беларусамі, якія пераехалі ў Польшчу, наколькі ў іх цікавая апалячаная мова. Так мне дапамагла аплікацыя «Новая Беларусь». Неўзабаве мне трэба зноў пераязджаць, і трэба будзе падрыхтоўваць кватэру, цяпер я ведаю, да каго звяртацца.

«Я не комік, але нядаўна быў ва Ўроцлаве і сабраў свой першы аншлаг»

На пытанне, чаму варта карыстацца і падтрымліваць праект, Мікіта адказвае наступнае:

— Гэта тая аплікацыя, якая робіць маё эмігранцкае жыццё лепей. Калі ў мяне ўзнікае патрэба, усе мае дзеянні маюць вынік, бо там сапраўды шмат выдатных прафесіяналаў. Вельмі прыемна, калі ёсць вынік. Мы нядаўна сустракаліся з Ідракам Мірзалізаде. Ён ужо казаў у інтэрв’ю Аляксандру Івуліну, што хоча працаваць з беларускамоўным кантэнтам. Я таксама думаў, што можна рабіць у рэальным жыцці. Я не комік, але нядаўна быў ва Ўроцлаве і сабраў свой першы аншлаг. Мы з Ідракам падумалі, што можам рабіць нешта такое, а-ля творчы вечар. Вельмі крута, што ўжо ёсць аплікацыя — бясплатны інструмент па распаўсюду гэтай інфармацыі, гэта матывуе і ўсяляе нейкую надзею.

Блогер падкрэслівае, што яго сябры часта згадваюць «Новую Беларусь», асабліва, калі гэта датычыцца здароўя і медыцыны.

— Для мяне і людзей майго ўзросту самае важнае — гэта медыцына. Калі абмяркоўваю з сябрамі гэты аспект, то згадваюць аплікацыю часта. Калі ўзнікае пытанне медыцыны сярод першых варыянтаў гучыць і «Новая Беларусь». Дарэчы, з апошняга, што праглядаў у аплікацыі: праект майго любімага гурта РСП «ДСП», які выступіў на сцэне Хмельнай 30 лістапада. Гэта крутая калабарацыя беларускіх выканаўцаў, якія могуць зарабіць і даць эмоцыю беларускім экспатам, і бара беларускіх экспатаў. У эміграцыі гэта ідэальная гісторыя пра супадзенне цікаўнасцяў усіх. Я знаходжу гэта праз беларускую аплікацыю, і гэтак адбываецца ўсеагульнае беларускае шчасце.

Усе гэтыя пункты так ці інакш — пра наша псіхалагічнае здароўе. На думку Мікіты, калі вы псіхалагічна сябе добра адчуваеце, усё і ў жыцці будзе добра.

— Калі ў цябе нармалёвая хата, калі ты легалізаваўся, калі вакол шмат беларусаў, і ёсць аплікацыя, якая нас аб’ядноўвае, калі мову вывучыў, у выніку табе псіхалагічна будзе прасцей. Усе гэтыя рэчы нармалізуюць і паляпшаюць ваш побыт, дазваляюць вам панізіць узровень трывогі. Вельмі добрая рэч — псіхатэрапія, на якую я раю хадзіць. На шчасце, у Варшаве шмат беларускіх спецыялістаў, псіхатэрапеўтаў, псіхааналітыкаў і гэтак далей.

Mikit7

На футбольным кубку Івуліна, асноўная мэта якога — падтрымка палітзняволеных. Фота: Instagram

Яшчэ адзін важны момант: трэба свае звычкі з Беларусі паўтараць у эміграцыі і трымаць галаву ў добрым стане:

— У мяне была гісторыя з трэнажоркай, яе ўзнавіў для сябе. Цяпер у мяне ёсць спартыўнае камьюніці, у якім я сябе камфортна адчуваю. Таксама ёсць футбол і беларускае камьюніці. Спорт чысціць галаву. Мне падаецца добры лайфхак — паспрабаваць у большасці працэнтаў паўтарыць свой мінскі сэт-ліст. Напрыклад, дзе раблю пазногці, да якога хаджу барбера, да якога псіхатэрапеўта, у якія крамы, любімыя месцы. Ты псіхалагічна запаўненнем гэтага сэт-ліста робіш сябе лепей, адчуваеш сябе лепей. Дах трэба трымаць у добрым стане.

 

Спампаваць «Новую Беларусь»: Google Play или Apple Store.

 

EX-PRESS.BY, фота з архiва героя
Подпишитесь на канал ex-press.live в Telegram и будьте в курсе самых актуальных событий Борисова, Жодино, страны и мира.
Добро пожаловать в реальность!
Темы:
вымушаная эмiграцыя
Мелказёраў
Новая Беларусь
Если вы заметили ошибку в тексте новости, пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter
ПОСЛЕДНИЕ НОВОСТИ
В мире
Романчук: После 1000+ дней войны реакция мира на то, что делает нацистская Россия не может не вызывать ярости и отвращения
Общество
Виталий Цыганков: Лукашенко это предложил, чтобы понравиться председателям райисполкомов
В мире
Пастухов: Кремль продвигается к моменту истины, после которого надо либо резко сбрасывать обороты, либо наносить демонстрационный удар ядерным оружием
Политика
«Владимир Владимирович, все — я устал, я ухожу. — Ты что, обалдел, иди на выборы»
Политика
Канопацкую поддержал коммунист Возняк
Общество
Лукашенко лишил воинских званий 21 человека. Среди них - бывший гендиректор ФК БАТЭ Михаил Залевский
Политика
Класковский: Псы рвутся с поводка, а православный атеист Лукашенко крестится перед выборами
Новости Борисова
В Борисове на переходе сбили пожилого человека с велосипедом. Фотофакт
Новости Борисова
В Борисовском районе заблудились супруги-грибники
В мире
В России перестал летать каждый второй Airbus neo из-за сложностей с ремонтом двигателей
ВСЕ НОВОСТИ
ПОСЛЕДНИЕ НОВОСТИ
В мире
Романчук: После 1000+ дней войны реакция мира на то, что делает нацистская Россия не может не вызывать ярости и отвращения
Общество
Виталий Цыганков: Лукашенко это предложил, чтобы понравиться председателям райисполкомов
В мире
Пастухов: Кремль продвигается к моменту истины, после которого надо либо резко сбрасывать обороты, либо наносить демонстрационный удар ядерным оружием
Политика
«Владимир Владимирович, все — я устал, я ухожу. — Ты что, обалдел, иди на выборы»
Политика
Канопацкую поддержал коммунист Возняк
Общество
Лукашенко лишил воинских званий 21 человека. Среди них - бывший гендиректор ФК БАТЭ Михаил Залевский
Политика
Класковский: Псы рвутся с поводка, а православный атеист Лукашенко крестится перед выборами
Новости Борисова
В Борисове на переходе сбили пожилого человека с велосипедом. Фотофакт
Новости Борисова
В Борисовском районе заблудились супруги-грибники
В мире
В России перестал летать каждый второй Airbus neo из-за сложностей с ремонтом двигателей
ВСЕ НОВОСТИ