Политика

Сяргей Навумчык: У мяне няма асаблівых надзеяў на «прекрасную Россию будущего» — нават калі яна пакіне Пуціна ў змрочным мінулым

"Большасьць расейскіх дэмакратаў так і не прынялі незалежнасьці былых савецкіх калёній".

Политика ex-press.by
0

Днямі быў дзень памяці Міхаіла Гарбачова. У беларускай інфармацыйнай прасторы ён не адзначаўся, а вось у расейскай (асабліва ў сацсетках) прайшлі традыцыйныя дыскусіі пра ролю апошняга генсека і адзінага савецкага прэзыдэнта. І, зноў жа, у традыцыйным дыяпазоне ад увасхваленьняў да праклёнаў, пiша палiтычны аналiтык Сяргей Навумчык.

Цэнтральнай тэмай — і таксама традыцыйна — была ступень віны (альбо не віны) Гарбачова ў распадзе СССР.

Абаронцы Гарбачова (прычым, як правіла, адначасна апанэнты Пуціна і праціўнікі вайны з Украінай), даказвалі, што «віны Гарбачова ў развале СССР няма».

І яны цалкам маюць рацыю: Гарбачоў рабіўш усё ад яго залежнае, каб Савецкі Саюз захаваўся.

Але зьвярніце ўвагу: ужываецца слова «віна» — значыць, сам распад савецкай імпэрыі (безадносна да таго, хто ў гэтым «вінаваты») яны лічаць падзеяй адмоўнай. Ня ведаю, наколькі гэта адрозьніваецца (і ці адрозьніваецца ўвогуле) ад ацэнкі Пукціным («геополитическая катастрофа»).

І ні слова ў гэтым дыскусіях не было сказана пра права народаў былога СССР самастойна вызначаць свой лёс.

Некалькі вядомых расейскіх «лідэраў меркаваньняў» параўналі Гарбачова з імпэратарам Аляксандрам II, які ўвайшоў у гісторыю Расеі як рэфарматар і як «царь-освободитель». Аргумэнт: распачатая Гарбачовым перабудова па маштабу ўзьдзеяньня на грамадзтва была падобная на вызваленьне прыгонных сялянаў у 1861 годзе.

Пра падаўленьне ў крыві паўстаньня 1863 году, ясна, ні слова — такога кшталту працэсы на ўскраінах Расейскай імпэрыі знаходзяцца на пэрыфэрыі інтэлектуальных інтарэсаў прагрэсіўнага расейскага грамадзтва, нават самай дэмакратычнай, самай антыпуцінскай яго часткі.

Адзінкі не баяцца вымавіць, што татары, ці башкіры, ці якуты, ці нейкія іншыя народы сучаснай Расейскай Фэдэрацыі маюць права на самастойнае існаваньне. Роўна як у часы той самай гарбачоўскай перабудовы на пальцах адной рукі можна было пералічыць тых расейскіх дэмакратаў, хто прызнаваў такое права за беларусамі, украінцамі, казахамі... Большасьць жа так і не прынялі незалежнасьці былых савецкіх калёній. Прыклад — ікона расейскай дэмакратыі Анатоль Сабчак, які пра Крым заяўляў задоўга да таго, як ягоны тагачасны памочнік Пуцін Крым анэксаваў.

Вось чаму ў мяне няма асаблівых надзеяў на «прекрасную Россию будущего» — нават калі яна пакіне Пуціна ў змрочным мінулым

Подпишитесь на канал ex-press.live в Telegram и будьте в курсе самых актуальных событий Борисова, Жодино, страны и мира.
Добро пожаловать в реальность!
Если вы заметили ошибку в тексте новости, пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter
ПОСЛЕДНИЕ НОВОСТИ
В мире
Полоцкий завод производит бронежилеты ZoV, «проверенные в боевых условиях»
Новости Жодино
Завод в Смолевичах после жалоб покупателей приостановил продажи некоторых популярных сыров
Политика
Класковский: Чтобы не оказаться у разбитого корыта. Лукашенко сигналит Штатам, что остается в деле
Общество
В Беларуси попытаются сделать сельские маршрутки по заявкам
Общество
Более 1 тыс. отрядов. Белорусские власти будут массово формировать ополченческие дружины
Общество
Назван размер самой крупной взятки в Беларуси в этом году
Политика
Карбалевич спрогнозировал, когда закончится война в Украине, и ответил, с кем из беларусских политиков пошел бы в «разведку»
Общество
Экскурсоводы и гиды теперь должны знать основы идеологии беларусского государства – какие еще правила ввели власти
Общество
«Оборот — около $100 миллионов». Алесь Мухин рассказал о бизнесе и заработках на «Что? Где? Когда?»
Общество
«Перляж у „Минской“ какой-то особенный». Пользователь Threads рассказал, как у него среди ночи рванула бутылка минералки
ВСЕ НОВОСТИ