Политика

Карбалевiч: Кадравая чахарда сьведчыць і пра непрадуманасьць кадравай палітыкі Лукашэнкi, і пра кароткую лаўку «запасных»

"Спадзеў на тое, што з дапамогай кадравых перамен можна вырашыць сыстэмныя заганы створанай у краіне сацыяльная мадэлі, — ілюзія".

Политика www.svaboda.org
0

Лукашэнка разьлічвае выратаваць сытуацыю ў Віцебскай вобласьці прызначэньнем новага кіраўніка рэгіёну. Але спадзеў на тое, што з дапамогай кадравых перамен можна вырашыць сыстэмныя заганы створанай у краіне сацыяльная мадэлі, — ілюзія, пiша палiтолаг Валер Карбалевiч.

Дзеля чаго гатуюцца «кансэрвы»?

Паводле афіцыйнай інфармацыі, 15 студзеня Аляксандар Лукашэнка разгледзеў кадравыя пытаньні. Здавалася б, бюракратычная руціна.

Аднак, журналісты інфармацыйнага рэсурсу «Люстэрка» зьвярнулі ўвагу, што старшыня Палаты прадстаўнікоў Ігар Сергіенка ў адзін і той жа час прысутнічаў на нарадзе ў Лукашэнкі, і выступаў на сэмінары ў Доме ўраду. То бок, атрымоўваецца, што, гледзячы па ўсім, нарада ў Лукашэнкі прайшла не 15 студзеня, а ў нейкі іншы дзень. А публіцы паказалі тое, што на журналісцкім жаргоне называецца «кансэрвай». То бок, змантажаваныя ролікі, у якіх мяняецца час, іншы раз, месца падзеі.

Навошта гэта робіцца? Каб паказаць, што Лукашэнка кожны дзень на працы, ён у добрай працоўнай форме, у яго няма перапынкаў у сярэдзіне рабочага тыдня (найперш, гэта тычыцца серады). Але ў цяперашнім выпадку адбыўся збой праграмы. Такое бывае.

Але вернемся да зьмястоўнай часткі кадравага дня. Самая галоўная перамена — гэта новы кіраўнік Віцебскай вобласьці. Ім прызначаны Аляксандар Рагожнік.

Як выратаваць Віцебшчыну?

Падчас прызначэньня Лукашэнка вымушаны быў прызнаць, што сацыяльна-эканамічная сытуацыя ў Віцебскай вобласьці жахлівая. Ён так і сказаў, што калі новы старшыня Віцебскага аблвыканкама ўбачыць рэальны стан рэчаў у рэгіёне, то «жахнецца».

Увесь 2025 год Лукашэнка на любых нарадах узгадваў Віцебшчыну як «знак бяды», як рэгіён заняпаду. Асаблівай праблемаў стала масавая гібель буйной рагатай жывёлы. Дзеля выратаваньня сытуацыі 24 кастрычніка мінулага года ў Віцебску адбылася нарада па разьвіцьцю рэгіёна. Лукашэнка тады канстатаваў «абуральныя факты безгаспадарлівасьці, разгільдзяйства». Але, выглядае, вынікаў тая нарада не дала. Таму ўзьнікла тэрміновая неабходнасьць рабіць новыя захады, каб выратаваць сытуацыю. Хоць Лукашэнка і заявіў, што «гэта не надзвычайшчына», аднак зроблена выснова, што «вобласьць мае патрэбу ў нейкім прарыве», бо «страціць яе мы ня можам». Таму і ўзьнікла патрэба ў прызначэньні новага кіраўніка.

Які ж спосаб вырашэньня праблем вобласьці? Традыцыйны. «Чаго не хапае сёньня ў Віцебскай вобласьці? Толькі дысцыпліны», — казаў Лукашэнка. І запатрабаваў ад новага старшыні аблвыканкаму ўвядзеньня нечага падобнага на «ваеннае становішча» у рэгіёне.

Невырашальныя праблемы сельскай гаспадаркі

Цяжка паверыць, што ў ХХІ стагодзьдзі ў цэнтры Эўропы ўвесь дзяржаўны апарат на чале з самім Лукашэнкам мабілізаваны на вырашэньне задачы захаваньня жывымі сельскагаспадарчых жывёл. Гэта ў час, калі сьвет б’ецца над праблемай лепшага выкарыстаньня штучнага інтэлекту.

Лукашэнка загадвае Рагожніку: «Раздайце па дварах, рабіце што заўгодна, але трэба выратаваць». Прэмʼер-міністру дадзена даручэньне забясьпечыць Віцебскую вобласьць усім неабходным для таго, каб арганізаваць належныя ўмовы ўтрыманьня цялят, што набывае асаблівую актуальнасьць у пэрыяд зімовых маразоў. «Цяляты павінны знаходзіцца не на адкрытай прасторы ў плястыкавых боксах, а хаця б пад дахам».

Знайсьці хоць які-небудзь дах для цялят падчас маразоў! За 31 год кіраваньня Лукашэнкі гэтага зрабіць не ўдалося.

Прычым, як прызнае сам Лукашэнка, гэтыя праблемы ў сельскай гаспадарцы тычацца ня толькі Віцебскай вобласьці.

Ён перасьцерагае: «Каб Магілёўшчыну не давесьці да Віцебскай вобласьці. Хоць, давайце шчыра, недалёка яна па асобных кірунках». І потым дадае: «Гэта ня справа, што мы комплексы пабудавалі (па краіне іх сотні ўжо пабудаваны), а яны не запоўнены добрай жывёлай. А некаторыя комплексы калі і запоўненыя, дык там карова дае малака, як каза. Узьнікае пытаньне, навошта мы будавалі гэтыя комплексы?»

Пытаньне актуальнае. І задаць яго трэба, найперш, самому Лукашэнку.

Кадравая чахарда

Спадзеў на тое, што з дапамогай кадравых перамен можна вырашыць сыстэмныя заганы створанай у краіне сацыяльная мадэлі, ілюзія. Тым больш, што, гледзячы па ўсім, і ў гэтым кірунку зьяўляюцца вялікія праблемы.

20 лістапада мінулага году Аляксандар Лукашэнка выказаў кіраўніку сваёй адміністрацыі Дзьмітрыю Крутому незадаволеньне яго працай па падбору кадраў. Маўляў, дрэнная кадравая палітыка прыводзіць да таго, што няма стабільнасьці, даводзіцца «тасаваць гэтую калоду кожны год ці праз два-тры гады».

І гэта сапраўды так. Той жа Аляксандар Рагожнік міністрам прамысловасьці прапрацаваў менш двух гадоў, амбасадарам Беларусі ў Расеі — паўтары гады.

Яшчэ прыклады зь мінулагодніх кадравых рашэньняў. Натальля Пяткевіч займала пасаду першай намесьніцы кіраўніка Адміністрацыі Лукашэнкі менш году, і потым была прызначана віцэ-прэмʼерам па сацыяльных пытаньнях. Уладзімер Каранік прабыў віцэ-прэм’ерам два з паловай месяцы, пасьля ўзначаліў Прэзыдыюм Нацыянальнай акадэміі навук.

Такая кадравай чахарда сьведчыць і пра непрадуманасьць кадравай палітыкі, і пра кароткую лаўку «запасных», і пра наіўную веру ў тое, што «кадры вырашаюць усё».

ВУП з паветра

Яшчэ адзін цікавы сюжэт. «Год жанчын. Жанчын крыўдзіць ні ў якім разе нельга», — сказаў Лукашэнка. І зволіў з пасады міністра працы і сацыяльнай абароны Натальлю Паўлючэнка — адзіную жанчыну-міністра ў беларускім урадзе. І патлумачыў гэтую адстаўку тым, што жанчыны, якія ўзначальвалі гэтае міністэрства, «неяк сьціпла выглядалі». Тлумачэньне дзіўнаватае.

І апошняе. Пры ўзгадненьні кандыдатуры Кірыла Машарскага на пасаду дырэктара Нацыянальнага агенцтва па турызму, Лукашэнка паставіў задачу, каб доля турызму ў ВУП Беларусі за пяць гадоў павялічылася з 2% да 4,5%. За кошт чаго? Вы не паверыце, але за кошт паветра.

Лукашэнка сказаў: «Эўропу загадзілі даўно, як бы яны там ні пышыліся, ні гаварылі. Засталіся Беларусь і Расія, куды можна прыйсьці, падыхаць сьвежым паветрам».

Атрымліваць ВУП з паветра — гэтая ідэя сягае да Нобэлеўскай прэміі па эканоміцы.

Аляксандар Лукашэнка на саміце Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва ў Астане, Казахстан, 4 ліпеня 2024 году

"Свабода"

Подпишитесь на канал ex-press.live в Telegram и будьте в курсе самых актуальных событий Борисова, Жодино, страны и мира.
Добро пожаловать в реальность!
Темы:
карбалевич
чиновники
витебская область
беларусь
лукашенко
Если вы заметили ошибку в тексте новости, пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter
ПОСЛЕДНИЕ НОВОСТИ
Политика
Карбалевiч: Кадравая чахарда сьведчыць і пра непрадуманасьць кадравай палітыкі Лукашэнкi, і пра кароткую лаўку «запасных»
Общество
Сокращение населения как новая норма: как власти будут бороться с демографическим кризисом в ближайшую пятилетку
Экономика
Белстат раскрыл настоящие зарплаты беларусов
Политика
Кадровый голод – не тетка. Беларусь осталась без посла в России, правительство – без министров
Новости Жодино
В микрорайоне Научный в Жодино произошел порыв теплотрассы — в городе ночью были проблемы с отоплением
Общество
«Это тот препарат, который дряхлость человеческую откатывает назад». IT-предприниматель из Беларуси делает ставку на жизнь до 120 лет
Политика
В "год женщины" Лукашенко убрал единственную министра-женщину
Общество
«Ни на террориста, ни на разжигателя Андрей похож не был». Федута — о политзаключенном, который был найден повешенным в колонии
Общество
«Я поправилась на 15 кг, полысела и нервы сдали». Беларуска рассказала в Threads, как съездила из Польши домой поменять паспорт
Новости Борисова
«Его звук знали и чувствовали многие». Умер экс-участник известной беларусской рэп-группы из Борисова — легенды нулевых
ВСЕ НОВОСТИ
ПОСЛЕДНИЕ НОВОСТИ
Политика
Карбалевiч: Кадравая чахарда сьведчыць і пра непрадуманасьць кадравай палітыкі Лукашэнкi, і пра кароткую лаўку «запасных»
Общество
Сокращение населения как новая норма: как власти будут бороться с демографическим кризисом в ближайшую пятилетку
Экономика
Белстат раскрыл настоящие зарплаты беларусов
Политика
Кадровый голод – не тетка. Беларусь осталась без посла в России, правительство – без министров
Новости Жодино
В микрорайоне Научный в Жодино произошел порыв теплотрассы — в городе ночью были проблемы с отоплением
Общество
«Это тот препарат, который дряхлость человеческую откатывает назад». IT-предприниматель из Беларуси делает ставку на жизнь до 120 лет
Политика
В "год женщины" Лукашенко убрал единственную министра-женщину
Общество
«Ни на террориста, ни на разжигателя Андрей похож не был». Федута — о политзаключенном, который был найден повешенным в колонии
Общество
«Я поправилась на 15 кг, полысела и нервы сдали». Беларуска рассказала в Threads, как съездила из Польши домой поменять паспорт
Новости Борисова
«Его звук знали и чувствовали многие». Умер экс-участник известной беларусской рэп-группы из Борисова — легенды нулевых
ВСЕ НОВОСТИ