Политика

Чаго чакаць у 2026 годзе: прагнозы Валера Карбалевіча і Віталя Цыганкова

Колькі будзе палітвязьняў напрыканцы 2026 году? Ці сустрэнуцца сёлета Лукашэнка і Трамп? Што зьменіцца ў дэмакратычных сілах?

Политика www.svaboda.org
0

Колькі будзе палітвязьняў напрыканцы 2026 году? Ці сустрэнуцца сёлета Лукашэнка і Трамп? Што зьменіцца ў дэмакратычных сілах?

На гэтыя і іншыя пытаньні пра 2026 год у праграме «Палітыку зь Юрыем Дракахрустам» адказваюць палітычныя аглядальнікі Валер Карбалевіч і Віталь Цыганкоў.

— Напрыканцы мінулага году Свабода правяла традыцыйнае апытаньне экспэртаў пра тое, чаго чакаць ў 2026 годзе. У мяне да вас пытаньні ня толькі пра вашыя ўласныя прагнозы, але і пра прагнозы 40 экспэртаў, сярод якіх былі і вы.

Ці скончыцца вайна? Так ці інакш. Як ацэньваеце імавернасьць?

Цыганкоў: Упершыню можна казаць з высокай імавернасьцю, што ў годзе, які пачынаецца, скончацца баявыя дзеяньні. Усе баяцца гаварыць, што скончыцца вайна. Але многія кажуць пра нейкае часовае замірэньне, часовае спыненьне баявых дзеяньняў. Абодва бакі разумеюць, мне здаецца, што далейшы працяг баявых дзеяньняў не прыносіць вялікай выгоды ні адным, ні іншым. Некаторыя кажуць, што Пуціну патрэбная бясконцая вайна. Я так ня думаю, нельга сказаць, што ён зусім «адмарожаны». Рэальнасьць для яго важная, і яна будзе прымушаць і Пуціна пайсьці на нейкае пагадненьне. Яно нас, як прыхільнікаў Украіны, шмат у чым расчаруе. Але я б даў больш за 50%, што да 31 сьнежня 2026 году баявыя дзеяньні спыняцца.

Карбалевіч: Я таксама згодзен з тым, што імавернасьць замірэньня ва Ўкраіне даволі вялікая. Зьнясіленьне, стома ад гэтай вайны назіраецца і ва Ўкраіне, і ў Эўропе, і ў Расеі.

Што тычыцца Беларусі, то і беларускае грамадзтва, і беларуская ўлада, і беларуская апазыцыя маюць пэўны кансэнсус у тым сэнсе, што ўсе зацікаўленыя ў заканчэньні вайны. Думаю, што і Лукашэнка таксама хацеў бы заканчэньня вайны, бо імавернасьць уцягваньня Беларусі ў вайну застаецца, а гэтага ніхто ў Беларусі ня хоча. Я думаю, што і беларуская апазыцыя хацела бы заканчэньня вайны, бо гэта зьнізіць агульную напружанасьць, агульную нянавісьць, якая перакідваецца празь межы. І ў рэшце рэшт вобраз Лукашэнкі як абаронца беларусаў ад вайны, як гаранта міру на гэтым тле таксама будзе блякнуць.

— У анкеце прагнозаў на 2026 год было пытаньне — каго будзе больш, памілаваных палітвязьняў ці новых пасаджаных? Але вам пытаньне больш зьмястоўнае — ці стане сёлета жыцьцё ў Беларусі вальнейшым, чым было ў 2025 годзе?

Карбалевіч: На жаль, ня думаю, што будзе вальнейшым. Выступ Аляксандра Лукашэнкі на Ўсебеларускім народным сходзе паказаў, што ён Лукашэнка працягвае жыць 2020 годам. Няма ніякіх прыкметаў прыпыненьня рэпрэсіяў, пачатку сыстэмнай лібэралізацыі. Так, Лукашэнка гатоў таргавацца, гатовы вызваляць і выштурхоўваць за мяжу палітзьняволеных, пры ўмове, што будуць зьменшаныя санкцыі. Але ня больш за тое. І я б зьвярнуў увагу на тое, што Вашынгтон Лукашэнку да сыстэмных пераменаў не падштурхоўвае. Больш за тое — старшыня КДБ Іван Тэртэль заявіў, што адна з умоваў нармалізацыі адносінаў Беларусі з суседзямі — каб суседзі спынілі падтрымку беларускай апазыцыі.

— Віталь, Валер сказаў, што сыстэмных зьменаў не прадбачыцца. Але ці былі сыстэмныя зьмены ў СССР падчас хрушчоўскай «адлігі»? Сотні тысяч людзей тады вызвалялі, але СССР як быў камуністычнай таталітарнай дзяржавай, так і заставаўся. Дарэчы, ёсьць і беларускі прыклад — 2015-2016 гады, вызваленьне палітвязьняў. Жыцьцё і пасьля не было мёдам, рэжым Лукашэнкі як быў дыктатурай да 2015 году, гэтак жа заставаўся і пасьля. Але ці рэалістычнае «вяртаньне ў 2015 год»?

Цыганкоў: Ня вельмі. Тут, як гэта ні парадаксальна, варта аддзяляць пытаньні вызваленьня палітвязьняў і лібэралізацыі. То бок вызваленьне палітвязьняў, нават усіх, у 2026 годзе магчымае. Але пры гэтым ніякай лібэралізацыі не адбудзецца. Вызваляць, вышлюць з краіны, але «замарозка» грамадзкай атмасфэры ўнутры краіны працягнецца. Нейкі ўмоўны тыктокер пакрытыкуе чыноўніка, яго адразу цягнуць публічна выбачацца на фоне сумнавядомых дзьвярэй у ГУБАЗіКу. «Замарозка» грамадзтва тычыцца не адно колькасьці палітвязьняў. У 2015 годзе вызвалілі ўсіх, але тады паралельна адбывалася «размарозка» грамадзкага жыцьця шмат у якіх сфэрах.

"Свабода" 

Подпишитесь на канал ex-press.live в Telegram и будьте в курсе самых актуальных событий Борисова, Жодино, страны и мира.
Добро пожаловать в реальность!
Темы:
карбалевич
2026 год
цыганков
беларусь
лукашенко
война
диктатура
прогноз
Если вы заметили ошибку в тексте новости, пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter
ПОСЛЕДНИЕ НОВОСТИ
Политика
Чаго чакаць у 2026 годзе: прагнозы Валера Карбалевіча і Віталя Цыганкова
Общество
Лошадь и женщина в 2026 году в Беларуси в одной упряжке
Политика
Класковский: Вашингтон и Минск показывают, что готовы продолжить процесс. Лукашенко важно сварить кашу с “другом Дональдом“
В мире
В Варшавском аэропорту задержали украинца с глушилкой радиосигналов — Rzeczpospolita
Общество
«Ожидание и реальность». Беларуска показала селедку под шубой из минского «люксового» ресторана
Общество
Памерла Нэлі Ваданосава
В мире
Пастухов: «Так чесалось, что уже не было сил взвешивать последствия»
Новости Жодино
В Жодино произошел пожар в гараже на улице Пионерской
Новости Борисова
Лебеди на льду Березины взволновали борисовчан: нужна ли им помощь
Новости Борисова
В Борисове мошенники обманули людей через Viber: возбуждены три уголовных дела
ВСЕ НОВОСТИ
ПОСЛЕДНИЕ НОВОСТИ
Политика
Чаго чакаць у 2026 годзе: прагнозы Валера Карбалевіча і Віталя Цыганкова
Общество
Лошадь и женщина в 2026 году в Беларуси в одной упряжке
Политика
Класковский: Вашингтон и Минск показывают, что готовы продолжить процесс. Лукашенко важно сварить кашу с “другом Дональдом“
В мире
В Варшавском аэропорту задержали украинца с глушилкой радиосигналов — Rzeczpospolita
Общество
«Ожидание и реальность». Беларуска показала селедку под шубой из минского «люксового» ресторана
Общество
Памерла Нэлі Ваданосава
В мире
Пастухов: «Так чесалось, что уже не было сил взвешивать последствия»
Новости Жодино
В Жодино произошел пожар в гараже на улице Пионерской
Новости Борисова
Лебеди на льду Березины взволновали борисовчан: нужна ли им помощь
Новости Борисова
В Борисове мошенники обманули людей через Viber: возбуждены три уголовных дела
ВСЕ НОВОСТИ