Политика

Карбалевiч: Блізкі час пакажа, ці быў ціск Кітая на афіцыйны Менск моцным і эфэктыўным

"Найбольшая колькасьць спадзяваньняў на ўрэгуляваньне крызісу на беларуска-польскай мяжы ўскладаецца на Кітай".

Политика www.svaboda.org
0

Найбольшая колькасьць спадзяваньняў на ўрэгуляваньне крызісу на беларуска-польскай мяжы ўскладаецца на Кітай. Кітайскія дэлегацыі наведалі Варшаву і Менск. Лукашэнка падчас перамоваў імкнуўся давесьці, што Польшча штучна стварае канфлікт, бо выконвае загад ЗША, каб нашкодзіць інтарэсам Кітая, пiша палiтолаг Валер Карбалевiч.

Канфлікт паміж Беларусьсю і Польшчай вакол мяжы выліўся ў міжнародную праблему. Эканамісты і бізнэс падлічваюць страты, палітыкі на розных узроўнях абмяркоўваюць, якім чынам можна вырашыць гэты крызіс.

Найбольшая колькасьць спадзяваньняў ускладаецца на Кітай. З аднаго боку, кітайская эканоміка найбольш цярпіць ад гэтага тромбу на беларуска-польскай мяжы. З другога боку, усе зважаюць на міжнародную вагу Кітая, якая расьце. Новая звышдзяржава павінна пацьвярджаць свой статус. Кітай не хавае, што мае вялікія амбіцыі, якія былі пацьверджаны падчас нядаўніх сьвяткаваньняў у Пэкіне з нагоды 80-годзьдзя заканчэньня Другой сусьветнай вайны.

У гэтым выпадку закрыцьцё беларуска-польскай мяжы наўпрост закранула кітайскія інтарэсы. Паводле розных ацэнак, ад 92% да 98% сухапутнага транзыту ў гандлі Кітая з Эўропай ажыцьцяўляецца празь беларуска-польскую мяжу. Хуткасьць дастаўкі грузаў з Кітая ў ЭЗ складае 5–7 дзён, што ў сярэднім у 3–5 разоў хутчэй, чым марскім шляхам. Акрамя таго, дастаўка па сушы каштуе амаль удвая таньней, чым па моры. І вось цяпер гэты маршрут закрыты.

Спадзевы на Кітай ускладаюць ня толькі Варшава і Менск, але і іншыя міжнародныя гульцы. Бо калі дзяржава прэтэндуе на статус вялікай і ня можа вырашыць праблему, якая наўпрост закранае яе інтарэсы, дык гэта будзе пэўны ўдар па яе прэстыжы. Свой статус трэба пацьвярджаць.

У Варшаву 15 верасьня прылятаў міністар замежных спраў Кітая Ван І. Пасьля перамоваў польская рэдакцыя Newsweek, спасылаючыся на крыніцы ў польскім МЗС, паведаміла, што Ван І нібыта даў зразумець кіраўніку МЗС Польшчы Радославу Сікорскаму, што ўлады КНР «правядуць адкрытую гутарку з Лукашэнкам» наконт сытуацыі на польскай мяжы«.

І вось праз тыдзень пасьля таго візыту ў Менск прыбыла кітайская дэлегацыя на чале з членам Пастаяннага камітэту Палітбюро ЦК Камуністычнай партыі Кітая Лі Сі. То бок кіраўнік дэлегацыі — адзін з сямі найбольш высокапастаўленых кіраўнікоў КНР. Гэта высокі ўзровень.

Падчас перамоваў Лі Сі з Аляксандрам Лукашэнкам пытаньне закрыцьця беларуска-польскай мяжы ўзьнімалася. Можна меркаваць, што яно было адным з галоўных.

Як і можна было чакаць, Лукашэнка падчас перамоваў, прапанаваў сваю вэрсію гэтай праблемы: «Вельмі шмат у СМІ апошнім часам, асабліва ў сувязі з вашым візытам у Беларусь, рознага кшталту інсынуацый з нагоды ў тым ліку нашых адносін з Польшчай і закрыцьця мяжы паміж Беларуссю і Польшчай. Я разумею, што гэта, хутчэй за ўсё, недружалюбны крок палякаў — палітычны, нейкі, напэўна, іміджавы, як лічаць палякі, супраць Кітайскай Народнай Рэспублікі. Але ніколькі не эканамічны. Паколькі такая імпэрыя, як Кітай, лёгка справіцца з гэтай праблемай. Але тэма гучыць... Рэч тут не ў Беларусі. Ну а Польшча адыгрывае ролю нейкага каня-скакуна на карысьць іншых дзяржаў».

Калі перакласьці гэтую рэпліку на зразумелую мову, то Лукашэнка хацеў давесьці наступнае:

1. Віна за крызіс на мяжы ляжыць не на Беларусі, а на Польшчы.

2. «Недружалюбны крок палякаў» толькі вонкава скіраваны нібыта супраць Беларусі («рэч тут не ў Беларусі»). Насамрэч гэта ўдар па Кітаі.

3. «Польшча адыгрывае ролю нейкага каня-скакуна на карысьць іншых дзяржаў». Іншая дзяржава — гэта ЗША. То бок на гэтым кані ёсьць вершнік, які і кіруе скакуном, — амэрыканец. Менавіта ЗША імкнецца аслабіць свайго галоўнага канкурэнта — Кітай. А Польшча — амэрыканская марыянэтка. Таму рэч тут не ў эканоміцы, а ў вялікай геапалітыцы.

4. Беларусь — надзейны саюзьнік Кітая, таму ўвесь гнеў Пэкіну павінен быць скіраваны на Варшаву.

Цікава, што публічна Лукашэнка не захацеў разьвіваць гэты канспіралягічны наратыў, а прапанаваў пагаварыць зь Лі Сі сам-насам, каб «распавесьці вам сёе-тое і падзяліцца нашымі зьвесткамі на гэтую тэму». Чаму такія сакрэты? Бо ня хочацца псаваць перамоўны працэс з ЗША. Таму ў публічнай частцы — толькі намёкі, якія патрэбна расшыфроўваць.

Цяжка рабіць нейкія высновы наконт таго, ці ўдалося Лукашэнку пераканаць дэлегацыю КНР такімі прымітыўнымі канспіралягічнымі схемамі. Традыцыі кітайскай дыпляматыі палягаюць у тым, каб не выносіць у публічную прастору канфліктныя моманты. Блізкі час пакажа, ці быў ціск Кітая на афіцыйны Менск моцным і эфэктыўным. Гэта можна будзе ўбачыць па тым, ці спыняцца мігранцкія атакі на мяжы, ці будуць вызваленыя Анджэй Пачобут і манах Гжэгаж Гавэл, аб’яўлены «шпіёнам».

"Свабода"

Подпишитесь на канал ex-press.live в Telegram и будьте в курсе самых актуальных событий Борисова, Жодино, страны и мира.
Добро пожаловать в реальность!
Темы:
карбалевич
граница
польша
беларусь
китай
лукашенко
Если вы заметили ошибку в тексте новости, пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter
ПОСЛЕДНИЕ НОВОСТИ
Политика
Карбалевич: Почему Европа может пойти на диалог с Лукашенко
В мире
«Прежде всего я хотел бы попросить прощения». Президент Болгарии уходит в отставку
В мире
Молдова начала процедуру выхода из СНГ
В мире
Следователи обнаружили возможную причину страшной железнодорожной катастрофы в Испании, которая произошла при «странных условиях»
Общество
Федута – об идее диалога ЕС с Лукашенко: «Не учите жить тех, кто устал набивать шишки»
Политика
Коул: Если власти Беларуси арестовывают новых людей, то мы доберемся до этого позже
Общество
Прокуратура о смерти Мелкозерова: у журналиста было хроническое заболевание
Не стыдно
Налог на розовое: почему женщины платят больше
Экономика
С 1 февраля 2,3 млн белорусов будут ждать повышенную пенсию
Политика
С миллиардом долларов или по льготе? Трамп пригласил Лукашенко в "карманный ООН" - в Совет мира
ВСЕ НОВОСТИ
ПОСЛЕДНИЕ НОВОСТИ
Политика
Карбалевич: Почему Европа может пойти на диалог с Лукашенко
В мире
«Прежде всего я хотел бы попросить прощения». Президент Болгарии уходит в отставку
В мире
Молдова начала процедуру выхода из СНГ
В мире
Следователи обнаружили возможную причину страшной железнодорожной катастрофы в Испании, которая произошла при «странных условиях»
Общество
Федута – об идее диалога ЕС с Лукашенко: «Не учите жить тех, кто устал набивать шишки»
Политика
Коул: Если власти Беларуси арестовывают новых людей, то мы доберемся до этого позже
Общество
Прокуратура о смерти Мелкозерова: у журналиста было хроническое заболевание
Не стыдно
Налог на розовое: почему женщины платят больше
Экономика
С 1 февраля 2,3 млн белорусов будут ждать повышенную пенсию
Политика
С миллиардом долларов или по льготе? Трамп пригласил Лукашенко в "карманный ООН" - в Совет мира
ВСЕ НОВОСТИ