Политика

Карбалевіч: «У Лукашэнкі натуральная чалавечая рэўнасьць да Ціханоўскай»

Сам факт існаваньня беларускіх інстытуцыяў у выгнаньні ў значнай ступені аб’ектыўна дэлегітымізуе Лукашэнку і ягоны рэжым.

Политика gazetaby.com
0

Палітычны аглядальнік Валер Карбалевіч тлумачыць у сваім артыкуле на Радыё Свабода, чаму рэжым Лукашэнкі так зацята ваюе з апазыцыяй за мяжой.

Толькі пасьля 2020 году беларуская дыяспара стала палітычным фактарам. Апазыцыя ў замежжы — паўнапраўны прадстаўнік калі і ня большасьці, то вельмі значнай часткі беларускага народу, яна набыла легітымнасьць. Гэта асабліва важна пры сумнеўнай легітымнасьці рэжыму Лукашэнкі.

Адразу пасьля пратэстаў 2020 году Аляксандар Лукашэнка паабяцаў, што «ўсіх палітычных праціўнікаў дастанем і за мяжой». Важнай псыхалягічнай мяжой у гэтым пляне стала пасадка самалёта кампаніі Ryanair з Раманам Пратасевічам на борце ў менскім аэрапорце ў 2021 годзе.

Дзеля барацьбы з палітычнай эміграцыяй быў прыняты шэраг заканадаўчых актаў, якія паражаюць у правах неляяльных беларусаў у замежжы. У гэтым шэрагу «пашпартны ўказ», які пазбаўляе беларускіх грамадзян консульскага падтрыманьня, увядзеньне практыкі завочных судоў над эмігрантамі, канфіскацыя іх маёмасьці.

У 2023 годзе Лукашэнка падпісаў папраўкі да закону «Аб грамадзянстве», якія дазваляюць пазбаўляць грамадзянства беларусаў, асуджаных паводле «экстрэмісцкіх» артыкулаў.

Узмацніліся высілкі спэцслужбаў у зборы інфармацыі пра беларусаў замежжа.

Не спыняюцца кібэратакі на інтэрнэт-рэсурсы розных ініцыятываў дыяспары, ствараюцца фэйкавыя боты вядомых апазыцыйных стуктураў («Вясна», «Беларускі Гаюн» і інш.).

Сайты і плятформы, якія яднаюць беларусаў замежжа, беларускія суды аб’яўляюць «экстрэмісцкімі».

У Беларусі людзей, якія паступаюць на дзяржаўную службу і ўладкоўваюцца на працу ў бюджэтныя арганізацыі, правяраюць на наяўнасьць родзічаў за мяжой (вяртаньне савецкай практыкі).

Практыкуюцца цэлыя кампаніі рэпрэсіяў супраць актывістаў у эміграцыі. Можна ўзгадаць «справу Каардынацыйнай рады». Летась 104 удзельнікі замежных акцыяў з нагоды Дня Волі сталі фігурантамі крымінальнай справы.

Сёлета прадстаўнік Сьледчага камітэту паведаміў, што супраць 365 чалавек, якія ўдзельнічалі у акцыі пратэсту 26 студзеня супраць фальшывых выбараў, будуць судзіць паводле крымінальных артыкулаў. У Сьледчым камітэце загадзя пагражалі адказнасьцю ўдзельнікам акцыяў у гонар Дня Волі.

То бок перасьлед актывістаў дыяспары набыў сыстэмны характар, і гэтая практыка пашыраецца. У чым прычына такой зацятай барацьбы з палітычнай эміграцыяй, якая, здавалася б, не нясе непасрэднай пагрозы рэжыму Лукашэнкі? Існуе некалькі прычын.

Найперш, толькі пасьля 2020 году беларуская дыяспара стала палітычным фактарам. Дагэтуль беларусаў у замежжы было параўнальна няшмат, яны былі разьяднаныя, амаль ня ладзілі палітычных акцыяў. Праўда існавала Рада БНР, якая рэгулярна выступала з заявамі, але кіраўніцтва рэжыму гэта не хвалявала. А вось цяпер эміграцыя стала масавай, за пяць гадоў зьехалі амаль 500 тысяч актыўных людзей, якія ня любяць Лукашэнку. Дыяспара ператварылася ў палітычны суб’ект.

Па-другое, апазыцыя ў замежжы стала паўнапраўным прадстаўніком калі і ня большасьці, то вельмі значнай часткі беларускага народу. Сьвятлана Ціханоўская шмат кім прызнаная як прэзыдэнт-элект.

Адбылося пэўнае аб’яднаньне, структурызацыя апазыцыі. Дзейнічае Аб’яднаны пераходны кабінэт (урад у выгнаньні), Каардынацыйная рада (парлямэнт у выгнаньні), пабудаваная інфраструктура, сыстэма гарызантальных сувязяў. То бок апазыцыя ў замежжы набыла легітымнасьць.

Па-трэцяе, сам факт існаваньня беларускіх інстытуцыяў у выгнаньні ў значнай ступені аб’ектыўна дэлегітымізуе Лукашэнку і ягоны рэжым. Гэта асабліва важна пры сумнеўнай легітымнасьці існай улады. ЭЗ не прызнае Лукашэнку прэзыдэнтам, не прысылае ў Менск амбасадараў, ня хоча мець зь ім справы.

Па-чацьвёртае, ідзецца ня проста пра факт існаваньня інфраструктуры апазыцыі, але пра яе актыўную дзейнасьць. За апошнія гады Ціханоўская сустрэлася з кіраўнікамі фактычна ўсіх краін Захаду. Пра такі аб’ём і ўзровень камунікацыяў Лукашэнку і не сьнілася. Адсюль натуральная чалавечая рэўнасьць.

Нарэшце, апазыцыя ў выгнаньні прэзэнтуе альтэрнатыўны праект Беларусі, яе будучыні. З улікам таго, што рэжым фактычна не прапануе ніякіх уцямных наратываў будучыні, абяцае толькі захаваць тое, што ёсьць, то праграма апанэнтаў Лукашэнкі выглядае даволі канкурэнтаздольнай.

То бок маем сытуацыю рэальнай палітычнай барацьбы. Толькі супернікі Лукашэнкі празь немагчымасьць змагацца ўнутры краіны знаходзяцца за мяжой. І ён успрымае іх як рэальных праціўнікаў.

Пра гэта сьведчыць тое, што падчас амаль кожнага публічнага выступу Лукашэнка абавязкова ўзгадвае «зьбеглых». Нават у інаўгурацыйнай прамове. Гэтым і тлумачыцца такая зацятасьць у перасьледзе беларускай дыяспары.

Подпишитесь на канал ex-press.live в Telegram и будьте в курсе самых актуальных событий Борисова, Жодино, страны и мира.
Добро пожаловать в реальность!
Темы:
Лукашэнка
Святлана Ціханоўская
апазіцыя
Если вы заметили ошибку в тексте новости, пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter
ПОСЛЕДНИЕ НОВОСТИ
Общество
Что волнует молодежь в Беларуси и почему она все меньше верит в свое влияние на страну – исследование
Экономика
Автомобилем 2025 года в Беларуси назван Belgee X50.
Экономика
Пока чинят километр – стареют два: как устроен капремонт теплосетей в Беларуси
Общество
Фотофакт. В «безопасном пространстве» для детей в Минске разместили тюремную камеру
Экономика
Глава Нацбанка: Можно ждать небольшого ослабления курса рубля
Общество
В Кобринском районе скрыли вспышку бешенства — людей не предупредили
Экономика
На "Гродно Азоте" из-за морозов остановили цех
Экономика
Кнырович: «Пока Лукашенко и люди рядом с ним отказываются признавать факт болезни, не говоря уже про необходимость лечения»
Общество
«Не КГБ, а выше гораздо». СБУ опубликовала подробности о задержании беларуской журналистки
В мире
Россия ударила по пассажирскому поезду на Харьковщине — погибли не менее пяти человек
ВСЕ НОВОСТИ
ПОСЛЕДНИЕ НОВОСТИ
Общество
Что волнует молодежь в Беларуси и почему она все меньше верит в свое влияние на страну – исследование
Экономика
Автомобилем 2025 года в Беларуси назван Belgee X50.
Экономика
Пока чинят километр – стареют два: как устроен капремонт теплосетей в Беларуси
Общество
Фотофакт. В «безопасном пространстве» для детей в Минске разместили тюремную камеру
Экономика
Глава Нацбанка: Можно ждать небольшого ослабления курса рубля
Общество
В Кобринском районе скрыли вспышку бешенства — людей не предупредили
Экономика
На "Гродно Азоте" из-за морозов остановили цех
Экономика
Кнырович: «Пока Лукашенко и люди рядом с ним отказываются признавать факт болезни, не говоря уже про необходимость лечения»
Общество
«Не КГБ, а выше гораздо». СБУ опубликовала подробности о задержании беларуской журналистки
В мире
Россия ударила по пассажирскому поезду на Харьковщине — погибли не менее пяти человек
ВСЕ НОВОСТИ