Политика

Дракахруст: Ці спраўляюцца са сваімі ролямі спарынг-партнэры Лукашэнкі

Улады разглядаюць варыянт скасаваць усеагульныя выбары прэзыдэнта і замяніць іх на абраньне Ўсебеларускім народным сходам.

Политика www.svaboda.org
0

Кандыдаты-канкурэнты Лукашэнкі выконваюць ролю дэкарацыяў у тэатры аднаго актора, пiша палiтычны аналiтык Юры Дракахруст.

Варта зьвярнуць увагу на падборку фота з выбарчых пікетаў Алега Гайдукевіча ў Магілёўскай вобласьці. Кандыдат запосьціў іх у сваім тэлеграм-канале як ілюстрацыю актыўнай кампаніі.

Але тыя фота паказваюць хутчэй адваротнае. Вакол актывістаў ЛДПБ — пустэча, нікога няма, нікому не цікава. Рэдкія мінакі праходзяць, не спыняючыся, безь вялікай ахвоты беручы прапанаваныя выбарчыя ўлёткі.

Вялікі кантраст ня толькі з кампаніяй 2020 году, але і ці не з усімі ранейшымі выбарамі. Што і дастаткова зразумела. Справа тут ня толькі ў страху. Раней на выбарах канкурэнты Лукашэнкі ўяўлялі сабой няхай і не рэальных прэтэндэнтаў на ўладу, але прынамсі ідэйную, рытарычную альтэрнатыву. Цяпер няма і таго.

Ня ўсе ўдзельнікі сёлетняй кампаніі фармулююць сваё крэда гэтак жа шчыра, як камуніст Сяргей Сыранкоў, які абвяшчае, што балятуецца «не замест, а разам з Аляксандрам Рыгоравічам». Але, па сутнасьці, падобны пасыл і ў іншых.

І ў гэтым сэнсе яны выглядаюць як дэкарацыі ў тэатры аднаго актора. Нельга ж сказаць, што ў тэатры дэкарацыі не выконваюць ніякай ролі. Выконваюць, робячы больш яскравым і зразумелым тое, што адбываецца на сцэне.

Вось прыгаданы Сыранкоў заклікае яшчэ больш узмацніць рэпрэсіі, выказвае перасьцярогі наконт нават кропкавых памілаваньняў палітвязьняў, якія адбываліся летась. Гайдукевіч заклікае яшчэ больш рашуча супрацьстаяць Захаду. А Ганна Канапацкая — за мякчэйшыя падыходы. Пры гэтым, як і на мінулых выбарах, свой першы выступ на тэлебачаньні яна зрабіла на беларускай і расейскай мовах. Маўляў, і беларуская мова ў краіне — не сынонім экстрэмізму.

І на фоне гэтых дэкарацыяў галоўны герой выглядае крыху больш памяркоўным, збалянсаваным цэнтрыстам, які сынтэзуе ў сабе і «крайнасьці».

Робіцца гэта ня дзеля таго, каб набраць больш галасоў на выбарах. З гэтым усё ясна ўжо цяпер. Дзе трэба, ужо загадзя напісаныя ўсе выніковыя лічбы: і яўка, і галасы за Лукашэнку, і адсоткі за іншых кандыдатаў, і долі «супраць усіх» і несапраўдных бюлетэняў. Ні хада кампаніі, ні народнае волевыяўленьне на гэтыя лічбы ніякага ўплыву не аказваюць і не акажуць.

Але на настроі грамадзтва, на ступень калі не падтрымкі, дык прыняцьця існага рэжыму могуць і паўплываць. Што ўлада губляе, упрыгожваючы сцэну такімі дэкарацыямі?

Дарэчы, менавіта пра такі статус «канкурэнтаў» Лукашэнкі сьведчыць і ягоная адмова ад выбарчых выступаў. Насамрэч ужо шмат месяцаў кожны ягоны выступ — перадвыбарчы. Але наўпрост спаборнічаць з дэкарацыямі — галоўнаму герою гэта не да твару.

Пэўнай інтрыгай сёлетняй выбарчай кампаніі было — ці зарэгіструюць кандыдаткай Ганну Канапацкую. Беларуская кампанія вельмі нагадвала леташнюю прэзыдэнцкую кампанію ў Расеі. Там таксама былі вылучаныя кандыдаты ад усіх партыяў, прадстаўленых у заканадаўчых органах. Плюс Барыс Надзеждзін, які трапіў у лік прэтэндэнтаў на кандыдацтва.

Але як толькі ў Расеі пачалі зьяўляцца чэргі ахвотных падпісацца за Надзеждзіна, дык адразу шанцы на яго рэгістрацыю зьнізіліся да нуля. Калі б у Беларусі нейкім цудам узьніклі чэргі ахвотных падпісацца за Канапацкую (ці нават за Гайдукевіча) — ні яе, ні яго б не зарэгістравалі.

Аднак яны гэты «тэст чэргаў» прайшлі пасьпяхова: нават прывіду грамадзкай цікавасьці да іх ня ўзьнікла. Таму яны і былі зарэгістраваныя.

Зрэшты, магчыма, што цяперашнія «стэрыльныя» выбары для самой улады недастаткова стэрыльныя і бясьпечныя. Яшчэ ў жніўні 2022 году Лукашэнка шкадаваў, што ў канстытуцыйных зьменах, зробленых у 2022 годзе, не прадугледзелі абраньня прэзыдэнта заканадаўчым органам. У разгар цяперашняй кампаніі тую ж думку выказаў і адзін з галоўных прапагандыстаў рэжыму Ігар Тур. Выказаў як сваё прыватнае меркаваньне. Аднак выглядае, што такая думка ёсьць не ў яго аднаго.

І ня выключана, што цяперашнія ўсенародныя выбары прэзыдэнта, якімі б яны ні былі, стануць апошнімі ўсенароднымі, прынамсі пры гэтым рэжыме. Здавалася б, хада цяперашняй кампаніі не дае падставаў хоць чагосьці асьцерагацца. Адзіная падстава — «а вось у 2020 годзе...». Ну дык на двары цяпер не 2020-ы. Тады задоўга да 9 жніўня было шмат прыкметаў таго, што выбары стануць маштабным палітычным крызісам.

Цяпер ніякіх падобных прыкметаў няма. Але і 2030 год — год наступных прэзыдэнцкіх выбараў — магчыма, ня будзе такі, як 2025-ы. А можа, будзе больш падобны да 2020-га. Таму ва ўладзе ўзьнікаюць думкі, каб падстрахавацца, ухіліць у зародку нават саму магчымасьць «электаральнай рэвалюцыі».

Падмацаваньне для такіх думак — і развагі Лукашэнкі пра «зьмену пакаленьняў», якія ён напрыканцы мінулага і на пачатку гэтага году паўтарыў двойчы. Гэта не абавязкова ўжо канкрэтны плян, расьпісаны па кроках і тэрмінах, а хутчэй канстатацыя росту імавернасьці, што сыходзіць з пасады ў агляднай будучыні давядзецца — з палітычных ці біялягічных прычынаў.

Гэтая імавернасьць для Лукашэнкі пакуль ня 100%, але яна ўжо дастаткова высокая, каб думаць пра бясьпечныя сцэнары такога разьвіцьця падзеяў. Для таго загадзя ствараўся Ўсебеларускі народны сход, які пакуль існуе ў замарожаным стане. Пры Аляксандру Лукашэнку як паўнаўладным уладару УНС — пятае кола ва ўладным вазку. А безь яго?

Гэтак жа і прэзыдэнцкія выбары. Пакуль выбары — гэта перапрызначэньне Лукашэнкі, дык няшмат што будзе перашкаджаць паўтарыць досьвед цяперашняй кампаніі. А безь яго?

Перадаць уладныя паўнамоцтвы іншай асобе — не праблема. Хоць каму, хоць бы і сыну Мікалаю — Канстытуцыю можна і падправіць. А вось рэальную ўладу... Паўнамоцтваў у прэзыдэнта СССР Міхаіла Гарбачова і ў 1991 годзе хапала. І ці дапамаглі яму тыя паўнамоцтвы?

Адсюль і пражэкты кшталту паўторанага днямі Турам — а як бы падстрахавацца на выпадак абяцанай Лукашэнкам «зьмены пакаленьняў». Дарэчы, прыгаданага Гарбачова схема абраньня прэзыдэнта заканадаўчым органам ад страты ўлады не застрахавала. Абраньне кіраўніка дзяржавы заканадаўцамі надае яму меншую легітымнасьць у вачах народу, чым усенароднае абраньне.

Але тут з пункту гледжаньня захаваньня рэжыму ідэальных варыянтаў транзыту няма. Усенародныя выбары — рызыка паўтарэньня 2020 году. Абраньне Ўсебеларускім сходам — падстава для аргумэнту: «цар ненастаяшчы».

Але гэта пра даволі аддаленую будучыню. Ад цяперашніх выбараў ніякіх сюрпрызаў чакаць не выпадае. А вось пазьней перамены магчымыя і нават непазьбежныя.

Калі кажуць, што ўлады баяцца паўтарэньня 2020 году, часта маюць на ўвазе дакладнае паўтарэньне. Аднак менавіта да дакладнага паўтарэньня ўлады якраз добра падрыхтаваліся. Але адной з ключавых асаблівасьцяў падзеяў 2020 году была іх нечаканасьць, прычым і для ўлады, і для грамадзтва.

Да чаканых пагрозаў улада гатовая. Да нечаканых — не.

"Свабода"

Подпишитесь на канал ex-press.live в Telegram и будьте в курсе самых актуальных событий Борисова, Жодино, страны и мира.
Добро пожаловать в реальность!
Темы:
дракохруст
выборы
канопацкая
беларусь
транзит власти
лукашенко
Если вы заметили ошибку в тексте новости, пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter
ПОСЛЕДНИЕ НОВОСТИ
В мире
Reuters: 65 танкеров с нефтью из России застряли из-за санкций США
В мире
В России предложили награждать штурмовиков по образцу вермахта
В мире
Армения и США подписали соглашение о стратегическом партнёрстве
Общество
Лукашенко разрешил чиновникам покупать служебные машины не только марки «Белджи»
В мире
Замороженная модернизация. Почему ядерные силы России больше не обновляются
Экономика
Власти выполнили годовой план по росту цен. Это плохо – и вот почему
Спорт
Хоккей. КХЛ. Минское «Динамо» уступило «Ладе», едва не отыграв отставание в четыре шайбы
Политика
Дракахруст: Ці спраўляюцца са сваімі ролямі спарынг-партнэры Лукашэнкі
Общество
“Паспорт новой Беларуси“ будут печатать в Литве, прием заявлений от граждан запланирован с 26 января
Политика
Приглашение в Пекин. Еще одна причина, почему Лукашенко вряд ли заслужит благосклонность Трампа
ВСЕ НОВОСТИ
ПОСЛЕДНИЕ НОВОСТИ
В мире
Reuters: 65 танкеров с нефтью из России застряли из-за санкций США
В мире
В России предложили награждать штурмовиков по образцу вермахта
В мире
Армения и США подписали соглашение о стратегическом партнёрстве
Общество
Лукашенко разрешил чиновникам покупать служебные машины не только марки «Белджи»
В мире
Замороженная модернизация. Почему ядерные силы России больше не обновляются
Экономика
Власти выполнили годовой план по росту цен. Это плохо – и вот почему
Спорт
Хоккей. КХЛ. Минское «Динамо» уступило «Ладе», едва не отыграв отставание в четыре шайбы
Политика
Дракахруст: Ці спраўляюцца са сваімі ролямі спарынг-партнэры Лукашэнкі
Общество
“Паспорт новой Беларуси“ будут печатать в Литве, прием заявлений от граждан запланирован с 26 января
Политика
Приглашение в Пекин. Еще одна причина, почему Лукашенко вряд ли заслужит благосклонность Трампа
ВСЕ НОВОСТИ