Политика

Карбалевiч: Ствараецца ўражаньне, што зроблена адмыслова, каб з перадвыбарчай праграмай Лукашэнкi азнаёмілася як найменш людзей

Ні, БелТА, ні «Беларусь сегодня», ні сайт Лукашэнкі не даюць згадкі пра гэты дакумэнт.

Политика www.svaboda.org
0

Ледзь не адзінай фармальнай прыкметай удзелу Аляксандра Лукашэнкі ў выбарчай кампаніі стала зьяўленьне ягонай перадвыбарчай праграмы. Прычым зроблена гэта амаль незаўважна, без прапагандысцкага шуму, піша палітолаг Валер Карбалевiч на "Свабодзе".

Агітацыйная кампанія працягваецца ўжо два тыдні, а праграма галоўнага кандыдата зьявілася толькі цяпер. Ствараецца ўражаньне, што ўсё зроблена адмыслова, каб з гэтым дакумэнтам азнаёмілася як найменш людзей. Перадвыбарчая праграма Лукашэнкі надрукаваная ў ня самых папулярных газэтах «Звязда» і «Рэспубліка». Праграмы іншых кандыдатаў таксама надрукаваныя там, аднак некаторыя зь іх дубляваліся на іншых інтэрнэт-рэсурсах. А праграма Лукашэнкі — не. Ні, БелТА, ні «Беларусь сегодня», ні сайт Лукашэнкі не даюць згадкі пра гэты дакумэнт. Парадокс сытуацыі ў тым, што менавіта незалежныя мэдыя зьвярнулі на яго ўвагу.

Лёгіка Лукашэнкавай каманды, відаць, такая. Калі Выбарчы кодэкс прадугледжвае прэзэнтацыю перадвыбарчай праграмы кандыдатаў у прэзыдэнты, то зробім нешта фармальнае. Бо ўсё роўна ніхто яе чытаць ня будзе, ніякага практычнага значэньня гэта ня мае. За 30 гадоў палітыка Лукашэнкі ўсім вядомая. І для сярэдняга абываталя ніякая праграма тут нічога дадаць ня можа. А вось сапсаваць ягоную тактычную лінію рэклямай нейкага дакумэнту можна. Тактыка ж такая: у мяне няма часу ўдзельнічаць у выбарчай кампаніі, я заняты важнымі дзяржаўнымі справамі, таму і не выкарыстоўваю дадзены па закону час дзеля выступаў па радыё і ТБ. А прэзэнтацыя праграмы фармальна ўраўноўвае Лукашэнку зь іншымі кандыдатамі. Што для яго прыніжальна. Таму і прыхоўваюць факт зьяўленьня гэтага дакумэнту.

Тым ня менш перадвыбарчая праграма галоўнага кандыдата ў прэзыдэнты — гэта дакумэнт гісторыі. І ён патрабуе кароткага агляду ягонага зьместу. Зьвярнуў бы тут увагу на тры моманты.

Як нярэдка здараецца ў публічных прэзэнтацыях Лукашэнкі, ягоныя тэзісы супярэчаць адзін аднаму. Вось, з аднаго боку, на пачатку праграмы напісана: «Мы стварылі ўласную, беларускую мадэль дзяржавы і забясьпечылі яе ўстойлівасьць. Перайшлі ад задач выжываньня да мэт разьвіцьця... Рэспубліка Беларусь адбылася як незалежная дзяржава. А беларусы ў поўнай меры адчулі сябе нацыяй, займелі свой „пачэсны пасад між народамі“».

А потым кандыдат у прэзыдэнты сам сябе абвяргае, адзначаючы, што беларуская дзяржаўнасьць і незалежнасьць якраз няўстойлівая, яна пад пагрозай, задача выжываньня, як і 30 гадоў таму, стаіць на парадку дня: «Сёньня галоўная задача — ня даць разарваць краіну і перадаць яе нашым дзецям і ўнукам моцнай, устойлівай і незалежнай... Мы знаходзімся ў найвышэйшым за апошнія восем дзесяцігодзьдзяў пункце небясьпекі... Сёньняшнія выклікі заключаюцца ў „адмене“ Беларусі як краіны... Мы павінны накіраваць усе намаганьні на тое, каб зьберагчы краіну».

То бок 30 гадоў кіраваньня Лукашэнкі з гледзішча ўстойлівасьці дзяржаўнасьці і незалежнасьці Беларусі прайшлі марна. Вось такі сумны вынік. У якім сам жа Лукашэнка і прызнаецца.

Другі момант. У праграме вылучаюцца тэзісы, якія відавочна супярэчаць рэальнасьці. Там запісана: «Пашыраем сваю суб’ектнасьць у сьвеце — сталі паўнапраўнымі ўдзельнікамі ШАС і БРІКС. Сёньня Беларусь падае прыклад іншым малым і сярэднім дзяржавам — яны таксама могуць мець свой голас і ўплываць на рэгіянальныя і сусьветныя працэсы». І гэта гаворыцца пра краіну, якая знаходзіцца ў ізаляцыі, пад вялізнымі міжнароднымі санкцыямі, у якую ня лётаюць самалёты з Эўропы, спартоўцы якой выключаныя зь міжнародных спаборніцтваў і інш.

Ці вось яшчэ дзіўны тэзіс на тле сёньняшняй беларускай рэальнасьці: «Беларускае грамадзтва павінна быць адзіным. З кім не атрымліваецца гаварыць на адной мове, будзем наладжваць масты для ўзаемаразуменьня. Дыялёг, а не раскол; пошук шляхоў да выбудоўваньня адносін. На сумленных прынцыпах перагорнем старонку рознагалосьсяў».

І гэта дэкляруецца на тле масавых палітычных рэпрэсій, якія ўсё пашыраюцца, распальваньня дзяржаўнымі мэдыя варажнечы супраць усіх нязгодных і тых, хто ім спачувае.

І нарэшце, важная адметнасьць праграмы Лукашэнкі — тое, чаго ў ёй няма: наратываў будучыні. Галоўны зьмест любой праграмы — гэта тое, што кандыдат абяцае выбарцам цягам сваёй кадэнцыі. Паліттэхнолягі даводзяць, што электарат галасуе за будучыню.

А галоўны сэнс абяцаньняў Лукашэнкі палягае ў тым, што будзем працягваць рабіць тое, што рабілі раней, у папярэднія гады. Падчас мінулых прэзыдэнцкіх кампаній галоўным пунктам ягонай праграмы быў рост заробкаў у далярах. Калісьці Лукашэнка абяцаў 200, пазьней — 500 даляраў. Дарэчы, варта нагадаць, што ў 2020 годзе падчас выступу з пасланьнем было абяцаньне росту заробкаў беларусаў за пяцігодку ўдвая. Цяпер і гэтага няма. Хіба што можна зьвярнуць увагу, што Лукашэнка паабяцаў «пераход да новай якасьці жыцьця кожнага беларуса». Незразумела толькі, што гэта будзе за «новая якасьць».

Подпишитесь на канал ex-press.live в Telegram и будьте в курсе самых актуальных событий Борисова, Жодино, страны и мира.
Добро пожаловать в реальность!
Темы:
карбалевич
выборы
пропаганда
беларусь
лукашенко
Если вы заметили ошибку в тексте новости, пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter
ПОСЛЕДНИЕ НОВОСТИ
Происшествия
Беларус лишился 42 тысяч рублей после того, как переслал малознакомой женщине фотографии лица, ладони и запястья
Экономика
Лукашенко хочет подоить Китай. Получится ли?
Общество
Морозы зайдут в Беларуси на второй круг
В мире
Такая вот «Ганза». Балтийские государства объявили, что закрывают море для российского теневого флота
Новости Борисова
В Борисове пьяный мужчина ударил школьника
Новости Жодино
Тюбинги и гололед: зима в Жодино становится травмоопасной
TuTak
«BELARUS. BANNED BOOKS». У Варшаве адкрылася выстава, прысвечаная сучаснай палітычнай цэнзуры ў Беларусі
Новости Борисова
Что натворил ледяной дождь в Борисовском районе. Фото
Новости Жодино
«Весна все почистит». Горожане в Жодино жалуются на невозможность передвигаться по городу
TuTak
«Я не хотела быть бабушкой по видеосвязи». История беларуски, которая уехала из страны вслед за семьей сына
ВСЕ НОВОСТИ
ПОСЛЕДНИЕ НОВОСТИ
Происшествия
Беларус лишился 42 тысяч рублей после того, как переслал малознакомой женщине фотографии лица, ладони и запястья
Экономика
Лукашенко хочет подоить Китай. Получится ли?
Общество
Морозы зайдут в Беларуси на второй круг
В мире
Такая вот «Ганза». Балтийские государства объявили, что закрывают море для российского теневого флота
Новости Борисова
В Борисове пьяный мужчина ударил школьника
Новости Жодино
Тюбинги и гололед: зима в Жодино становится травмоопасной
TuTak
«BELARUS. BANNED BOOKS». У Варшаве адкрылася выстава, прысвечаная сучаснай палітычнай цэнзуры ў Беларусі
Новости Борисова
Что натворил ледяной дождь в Борисовском районе. Фото
Новости Жодино
«Весна все почистит». Горожане в Жодино жалуются на невозможность передвигаться по городу
TuTak
«Я не хотела быть бабушкой по видеосвязи». История беларуски, которая уехала из страны вслед за семьей сына
ВСЕ НОВОСТИ