Политика

Навумчык: Зьдзіўляе стаўленьне некаторых аналітыкаў да практыкі падпісаньня Лукашэнкам з Крамлём “інтэграцыйных” пагадненьняў як да “мала чаго вартых”

Перавод сыстэмы гуманітарнай адукацыі на мадэль “русского мира” яшчэ больш небясьпечна, чым ядзерная зброя.

Политика ex-press.by
0

Зьдзіўляе стаўленьне некаторых беларускіх аналітыкаў да практыкі падпісаньня Лукашэнкам з Крамлём “інтэграцыйных” пагадненьняў як да “мала чаго вартых” (“усё роўна застанецца на паперы, як “саюзная дзяржава”), пiша палітычны аналітык Сяргей Навумчык.

Не, ня толькі на паперы.

На хвіліну адыйду ад тэмы міждзяржаўных адносінаў і спашлюся на практыку палітычных рэпрэсій. З 2020 году рэжым прыняў дзясяткі зьменаў у заканадаўства, якія крыміналізавалі дзеяньні, за якія раней не прыцягвалі да адказнасьці – дастаткова прыгадаць пашырэньне трактовак “экстрэмізму”.

Здавалася б – навошта гэтыя зьмены ў Крымінальны і Адміністрацыйны кодэксы, галасаваньні ў “палаце прадстаўнікоў”, калі тая самая “палата” ня больш, чым бутафорыя, калі закон у краіне ня дзейнічае, пракуратура і судзьдзі выконваюць загады афіцэраў спэцслужбаў, а адно і тое ж можна лёгка трактаваць у дыяпазоне ад “падтрымкі экстрэмізму” да “здрады дзяржаве”?

А вось, выяўляецца, сэнс ёсьць. Сілавікі (сюды сьмела ўжо можна ўключаць супрацоўнікаў і пракуратуры, і судоў) абапіраюцца на артыкулы кодэксаў і законаў, хай бы і ў атмасфэры, калі ня дзейнічаюць базавыя пастулаты нават Асноўнага Закона – Канстытуцыі.

Тое ж тычыцца і міждзяржаўных адносінаў. Дарэчы, увод расейскай ядзернай зброі (рэальны ці эфэмерны) на тэрыторыю Беларусі адбыўся толькі пасьля таго, як з Канстытуцыя было прыбранае палажэньне аб нейтралітэце і бязьядзернасьці (да фармулёўкі якога ваш пакорны слуга ў свой час, у пачатку 90-х, меў непасрэднае дачыненьне).

Так, “саюзная дзяржаве” ні ў прававым, ні ў палітычным сэнсах не прызнаная ААН ды іншымі міжнароднымі арганізацыямі. У кантэксьце міжнароднага права, яна - фантом. Але ў дзень падпісаньня дамовы аб “саюзнай дзяржаве” Васіль Быкаў зусім нездарма назваў гэтае дзеяньне “злачынствам стагодзьдзя”. Выказваньне было прароцким – большасьць “інтэграцыйных” (а па сутнасьці, захопніцкіх) крокаў Крамля вынікае менавіта з гэтай дамовы ці дакумэнтаў, прынятых у мэтах яе рэалізацыі.

І фантом набыў канкрэтнае ўвасабленьне ў расейскіх ваенных базах на беларускай зямлі, завязваньні беларускай эканомікі на расейскую, мытныя падаткі ў інтарэсах расейскіх вытворцаў, урэшце, пераводзе сыстэмы гуманітарнай адукацыі на мадэль “русского мира”.

Апошняе – яшчэ больш небясьпечна, чым ядзерная зброя: зброю можна вывезьці за некалькі дзён, стьветаадчуваньне ж закладаецца на ўсё жыцьцё і часам перадаецца новым пакаленьням.

... Існуюць кайданкі, якія сьціскаюцца на руках вязьня тым мацней, чым актыўней ён спрабуе ад іх вызваліцца. Вось нечым падобным для беларусаў і зьяўляецца “саюзная дзяржава”.

Подпишитесь на канал ex-press.live в Telegram и будьте в курсе самых актуальных событий Борисова, Жодино, страны и мира.
Добро пожаловать в реальность!
Если вы заметили ошибку в тексте новости, пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter
ПОСЛЕДНИЕ НОВОСТИ
Политика
Павел Усаў: Вяртаньне да сітуацыі перад 2020 годам ў бліжэйшы час немагчыма, нават калі ўсе санкцыі будуць зьнятыя
В мире
Пастухов: Нейтрализация Трампа превращается сейчас для европейцев в приоритетную задачу, даже более первостепенную, чем сдерживание Путина
Новости Жодино
Тихо, красиво, но кофе выпить негде? Минчане поспорили о жизни в Смолевичах
В мире
Сербский гостелеканал извинился перед зрителями за то, что много лет молчал, закрывал глаза и не задавал вопросов
Общество
Дрон-камикадзе атаковал грузовой поезд Гомель-Брянск, погиб машинист
Культура
«Такога не было нават за Саветамі». Як знікаюць літаратурныя выданні Беларусі
Политика
Шрайбман: «Рассыпалась философия обороны Беларуси. До сих пор она была в том, что Россия придет на помощь»
Новости Борисова
Три жителя Борисова совершили серию магазинных краж в Березино
Новости Борисова
«БЕЛДЖИ» планирует продать по итогам года 20 тыс. электромобилей и гибридов
Новости Борисова
Пенсионер из Бытчи умер после пожара в жилом доме
ВСЕ НОВОСТИ