Политика

Лукашэнка памірае ці дыктатара спрабуюць «ачалавечыць»?

Пры поўнай адсутнасці інфармацыі пра стан здароўя Лукашэнкі любая версія мае права на існаванне.

Политика ex-press.by
0

Лукашэнку зноў паказалі сіпатага і старога. Гэтым разам на нарадзе па цэнаўтварэнні.

Нямоглага Лукашэнку, які ледзьве кавыляе, упершыню адкрыта паказалі на парадзе ў Маскве 9 траўня. З таго часу прапаганда, напляваўшы на 30-гадовыя парадкі, не саромеецца паказваць яго ў непрыглядным стане.

Чаму так адбываецца?

Можа, народ адмыслова дэзынфармуюць пра «балячкі» беларускага правіцеля, стан якога прыдворны міністр Караніка насамрэч ацэньвае як «вельмі харошы»?

Магчыма, дыктатара проста спрабуюць надзяліць чалавечымі якасцямі, у тым ліку звычайнымі хваробамі сярэднестатыстычнага беларуса? Каб выклікаць спагаду, напрыклад.

Ці сапраўды гады бяруць сваё? У 70 гадоў на каньках не надта пакатаешся і за маладзіцамі не пабегаеш, нават калі ў тваім распараджэнні цэлае міністэрства здароўя.

Праверка свайго атачэння на вашывасць?

Пры поўнай адсутнасці інфармацыі пра стан здароўя Лукашэнкі любая версія мае права на існаванне.

У любым выпадку стан здароўя Лукашэнкі з асабістай праблемы састарэлага дыктатара ператвараецца ў праблему цэлай дзяржавы. Што адбудзецца, калі заўтра Лукашэнка памрэ?

BGmedia пагаварыла з незалежным аналітыкам Пятром Рудкоўскім.

— Лукашэнку зноў паказалі народу хворым — без голасу. Мы ўсе памятаем, як на травеньскія святы ў Маскве Лукашэнка ледзь перасоўваўся самастойна, мы бачылі яго знясіленым падчас афрыканскага ваяжу. Прапаганда паказвае правіцеля апухшым і знясіленым, што ніяк не ўпісваецца ў партрэт «прэзідэнта»-спартсмена: хакеіста, футбаліста і касца. Стан здароўя Лукашэнкі цалкам засакрэчаны, а тут яго паказваюць старым і хворым дзедам. Чаму так адбываецца?

— Выглядае на тое, што праблемы са здароўем у Лукашэнкі занадта частыя, каб з-за гэтага перастаць яго паказваць у СМІ. Сам факт таго, што ён з часам з цяжкасцю гаворыць, можа нават узмоцніць падтрымку з боку яго цвёрдага электарату, бо спрацоўвае тут фактар спачування «паважанай асобе». Праблема ў тым, аднак, што голас для Лукашэнкі — гэта надзвычай важная складовая ягонай харызмы. Калі сапраўды ў яго хранічныя праблемы з голасам і калі справы ідуць на пагаршэнне, то гэта моцна паўплывае на яго далейшае функцыянаванне ў якасці прэзідэнта.

— 9 траўня 2021 года Лукашэнка падпісаў дэкрэт, паводле якога ў выпадку яго гвалтоўнай смерці ўлада пераходзіць да Савета бяспекі на чале з прэм’ер-міністрам, а ў краіне ўводзіцца надзвычайнае ці ваеннае становішча. Дэкрэт выдадзены па гарачых слядах масавых пратэстаў. Цяпер, пасля закатвання ў асфальт усяго жывога ў Беларусі, ці актуальны апісаны механізм?

— Дэкрэт быў яўна скіраваны на дэматывацыю прыхільнікаў перамен сярод наменклатуры. Ён павінен быў унушыць перакананне, што нават у выпадку смерці Лукашэнкі ім няма сэнсу спадзявацца на нейкія змены, бо паўната ўлады пяройдзе да сілавікоў, якія не дапусцяць якой-кольвечы дэмакратызацыі. І гэтая функцыя — дэматываванне — застаецца актуальнай. Іншая справа, што факт «гвалтоўнай смерці» далёка не заўсёды відавочны. За выключэннем сітуацыі, калі хтось з аўтамата прылюдна страляе або кідае гранату ў прэзідэнта, у большасці выпадкаў устанаўленне «гвалтоўнасці» патрабуе экспертызы і расследавання. Суадносна, паўстае пытанне пра аўтарытэтны орган, які мае сцвердзіць «гвалтоўнасць» смерці, паўстае пытанне тэрмінаў, у якія гэта павінна быць зроблена. Гэтыя моманты не рэгулюцца ў дэкрэце, дый складана тут вынайсці дзейсны механізм.

— Ці не адкрыў Лукашэнка скрыню Пандоры, падпісаўшы гэты дэкрэт? Напрыклад, развязаў тым самым рукі свайму атачэнню, якое надумае здзейсніць дзяржпераварот? Або Крамлю, які любіць пачаставаць сваіх праціўнікаў гарбатай са смяротнымі прысмакамі?

— Любы аўтакрат вымушаны выбраць, каму больш і каму менш можа давяраць. Дэматывацыя наменклатуры, якая магла б жадаць пераменаў, мае адваротны бок: з’яўленне спакусы ў сілавікоў, каб або самастойна, або ў хаўрусе са знешнімі сіламі, звергнуць аўтакрата, і, выкарыстоўваючы падпісаны самім аўтакратам дэкрэт, захапіць паўнату ўлады ў краіне. З улікам адсутнасці палітычнага досведу ў каго-кольвек з сілавікоў (за выключэннем, можа, Шэймана) і адносна моцнай лаяльнасці да Лукашэнкі, пакуль што няма асаблівых падставаў прагназаваць такі пераварот.

— За 30 гадоў праўлення Лукашэнкі замахаў на ягонае жыццё не зафіксавана. Аднак, як пісаў паэт, нішто і тым больш ніхто не вечны пад Месяцам. Што чакае краіну ў выпадку натуральнай смерці Лукашэнкі? Цяпер, калі ідзе вайна супраць беларускага народа ўнутры краіны, калі Расія працягвае вайну ва Украіне?

— Як я ўжо адзначыў, дэкрэт з траўня 2021 года не ўстанаўлівае дзейсных механізмаў прадухілення захопу паўнаты ўлады Дзяржбяспекай нават у выпадку натуральнай смерці. Пры непразрыстасці сістэмы не будзе асаблівых праблем у сілавікоў сабраць групу лекараў, якія пад прымусам ці ў выніку ўступлення ў добраахвотную змогу, выдадуць заключэнне, што, напрыклад, «прэзідэнт быў атручаны». Згодна з дэкрэтам, паўната ўлады пераходзіць у рукі Дзяржбяспекі, а ў краіне ўводзіцца надзвычайнае становішча. Гэта адзін са сцэнарыяў у выпадку смерці Лукашэнкі. Магчымыя і іншыя варыянты: перафарматаванне аўтакратыі без увядзення надзвычайнага становішча, выйсце з ценю прыхільнікаў перамен — шмат што будзе залежыць ад бягучых абставінаў.

Подпишитесь на канал ex-press.live в Telegram и будьте в курсе самых актуальных событий Борисова, Жодино, страны и мира.
Добро пожаловать в реальность!
Темы:
петр рудковский
диктатура
транзит власти
беларусь
лукашенко
силовики
Если вы заметили ошибку в тексте новости, пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter
ПОСЛЕДНИЕ НОВОСТИ
В мире
Зеленский назвал условие отказа Украины от вступления в НАТО
Общество
Часть освобожденных 13 декабря политзаключенных выслали из Беларуси без паспортов
Политика
Бабарико: Тот, кто выходит, не должен говорить об условиях содержания, потому что внутри остается еще много людей
TuTak
«Хотелось света и цвета»: как беларуска в Польше сделала свой первый рождественский венок
Новости Борисова
В Борисове хулиган избил прохожего за просьбу не справлять нужду у жилого дома
Новости Борисова
ФК БАТЭ — на дне таблицы и на распутье: чиновники не исключают переход клуба под контроль райисполкома
Новости Борисова
На трассе под Борисовом два Mitsubishi столкнулись лоб в лоб. Фотофакт
Новости Жодино
«Радость, но очень много злости»: читатели EX-PRESS.BY — об освобождении 123 политзаключенных
Политика
Класковский: Бабарико, Колесникова, Северинец — сильные политические фигуры. В эмиграции может обостриться конкуренция персон и стратегий
Политика
Шрайбман: ЕС не имеет четкой стратегии развития отношений с Беларусью
ВСЕ НОВОСТИ
ПОСЛЕДНИЕ НОВОСТИ
В мире
Зеленский назвал условие отказа Украины от вступления в НАТО
Общество
Часть освобожденных 13 декабря политзаключенных выслали из Беларуси без паспортов
Политика
Бабарико: Тот, кто выходит, не должен говорить об условиях содержания, потому что внутри остается еще много людей
TuTak
«Хотелось света и цвета»: как беларуска в Польше сделала свой первый рождественский венок
Новости Борисова
В Борисове хулиган избил прохожего за просьбу не справлять нужду у жилого дома
Новости Борисова
ФК БАТЭ — на дне таблицы и на распутье: чиновники не исключают переход клуба под контроль райисполкома
Новости Борисова
На трассе под Борисовом два Mitsubishi столкнулись лоб в лоб. Фотофакт
Новости Жодино
«Радость, но очень много злости»: читатели EX-PRESS.BY — об освобождении 123 политзаключенных
Политика
Класковский: Бабарико, Колесникова, Северинец — сильные политические фигуры. В эмиграции может обостриться конкуренция персон и стратегий
Политика
Шрайбман: ЕС не имеет четкой стратегии развития отношений с Беларусью
ВСЕ НОВОСТИ