Политика

«Генерала Захаранку спалілі, а пасля спалілі і таго, хто яго спаліў»

Политика Наша Ніва
0

Палкоўнік Барадач зрабіў сенсацыйныя заявы ў часе прэс-канферэнцыі на сайце радыё «Свабода».

Былы кіраўнік армейскага спецназа палкоўнік Уладзімір Барадач правёў анлайн-канферэнцыю на сайце Радыё Свабода. Нагодай для прэс-канферэнцыі стала ягоная ініцыятыва па стварэнні задуманай ім Пераходнай Рады Адраджэння Беларусі. Аднак гутарка выйшла за межы акрэсленай тэмы.

Сярод іншага, палкоўнік Барадач расказаў пра вынікі ўласнага расследавання смерці генерала Захаранкі — першага міністра ўнутраных справаў пры Лукашэнку, які перайшоў у апазіцыю і таямнічым чынам знік у 1999 годзе. Гэта было першае гучнае знікненне ў Беларусі.

«З прыходам Лукашэнкі да ўлады мы рэальна ацанілі сытуацыю і з генералам Захаранкам пачалі ствараць Саюз афіцэраў, — расказаў Барадач. — Безумоўна, за намі сачылі. Напярэдадні правядзення арганізацыйнага сходу генерал зьнік. Мы пачалі ўласнае расследаванне.

У выніку чаго было устаноўлена: па дарозе дадому група з пяці мужчын захапіла генерала Захаранку і павезла ў невядомым кірунку. Яго падвергнулі неймаверным катаванням з ужываннем фізічнага гвалту, а пазней і псіхатропных хімічных спецсродкаў. У яго выбівалі прызнанні аб падрыхтоўцы дзяржаўнага перавароту. Зразумеўшы, што ў судзе ён не пацвердзіць гэтых паказанняў, яго расстралялі».

Барадач сцвярджае, што ён «сустрэўся з начальнікам крэматорыя Паўночных могілак Статкевічам» і той прызнаўся, што «па загадзе людзей са спецслужбаў незаконна спаліў парэшткі».

«Другой сустрэчы з гэтым чалавекам не атрымалася. Ён згарэў жыўцом», — сцвярджае Барадач. «Ён закурыў і згарэў як свечка». Барадач лічыць, што яго проста залілі нейкім рэчывам, якое прывяло да самазапальвання.

Пасля гэтай гісторыі палкоўнік Барадач вырашыў застацца за мяжой, калі адчуў, што рыхтуецца яго пасадка.

Ён заявіў пра блізкасць сваіх пазіцый да Зянона Пазняка і Кансерватыўна-хрысціянскай партыі БНФ.

Ён рэзка асудзіў тых дзеячоў апазіцыі, якія прадказваюць «сужыццё з рэжымам яшчэ 10–20 гадоў» і выступаюць за мірнае, негвалтоўнае, паступовае змаганне за перамены.

На ягоную думку, кіраўнікі многіх партый «служаць рэжыму», як і многія журналісты.

Палкоўнік Барадач назваў «прастытуткамі» тых дысідэнтаў, якія пойдуць на парламенцкія выбары.

Ліберальнага палітолага Карбалевіча Барадач назваў «шаманам», а ў прыклад яму паставіў расійскага палітолага Суздальцава — таго, які абвешчаны персонай нон грата ў Беларусі.

Кампанію «Гавары праўду» Барадач назваў «структурай КДБ» і заявіў, што Някляеў можа выратаваць сваю рэпутацыю толькі ў тым выпадку, калі ён сыдзе з «Гавары праўду».

Пра сябе ён з гонарам заявіў: «Я заваліў іх [лукашэнкаўцаў] шматгадовую адладжаную псеўдаапазіцыю».

Палкоўнік Барадач расказаў і пра сваё асабістае жыццё. Ён жанаты, ягонаму сыну 23 гады і ён вучыцца ва ўніверсітэце ў ЗША.

Універсітэт аплачвае яму вучобу. Пра Нямеччыну ён сказаў, што гэта «выдатная краіна, выдатныя, прыстойныя працавітыя людзі». «Пераможаныя жывуць як пераможцы, -сказаў Барадач пра немцаў, — бо ўлада выбіраецца народам і дае справаздачу за сваю працу перад людзьмі. Хачу дадому, хачу, каб мой народ паважаў сябе так, як гэта робяць немцы».

Фактычна, на прэс-канферэнцыі Барадач пацвердзіў, што Пераходную Раду Нацыянальнага Адраджэння ён стварае не як мазгавы цэнтр ці парасонавую структуру апазіцыі, а як структуру, якая будзе змагацца за змену рэжыму ў Беларусі радыкальнымі сродкамі.

Барадач адкрыта заявіў пра намер ісці «эвалюцыйным ці рэвалюцыйным шляхам».

Ён заклікаў «Ляпісаў» напісаць песню пра «бунт».

Сваім палітычным крэда палкоўнік назваў: «Дзе я — там перамога, адзіным перашкодай на шляху да яе зьяўляецца ўсяго толькі сьмерць».

«Кожны з нас павінен сказаць сабе пры канцы свайго жыцця: «Я адплаціў народу, чым моц моя змагла: зваў с путаў на свабоду, зваў з цемры да святла», — працытаваў ён Янку Купалу.

У той жа час ніякіх асаблівых рэцэптаў дзейнасці ён не назваў.

Ён рамантычна заклікаў чакаць гадзіны «Ч», зьбірацца ў групы паплечнікаў і кантактавацца з ім персанальна праз мэйл і скайп.

Подпишитесь на канал ex-press.live в Telegram и будьте в курсе самых актуальных событий Борисова, Жодино, страны и мира.
Добро пожаловать в реальность!
Если вы заметили ошибку в тексте новости, пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter
ПОСЛЕДНИЕ НОВОСТИ
Общество
Виталий Цыганков: Начнут ли сажать за посты в соцсетях об испорченных продуктах в магазинах?
Общество
Сохранится ли тепло в Беларуси в начале октября, рассказали синоптики
Общество
Белтелерадиокомпания станет частью пресс-службы Лукашенко? Что меняет новый устав вещателя
Новости Борисова
Мест нет? Почему в Борисове не дают строить зарядные станции
Новости Борисова
Глава Минской области рассказал, когда в Борисове построят путепровод
Новости Борисова
Мимо бака 240 л: в Борисовском районе водитель грузовика сливал топливо и продавал знакомому
Политика
«Транзит власти». Лукашенко боится покидать трон, но подгоняют время, окружение и семья
Экономика
А мне что с того? Четыре причины, почему трамповско-белорусское сотрудничество по калию не имеет будущего
Политика
Почобут призвал к компромиссу с властями Беларуси: торгу «что-то за что-то»
Общество
По «техническим причинам». На фоне ударов по российской железной дороге поезд из Адлера пойдет в Минск другим путем
ВСЕ НОВОСТИ
ПОСЛЕДНИЕ НОВОСТИ
Общество
Виталий Цыганков: Начнут ли сажать за посты в соцсетях об испорченных продуктах в магазинах?
Общество
Сохранится ли тепло в Беларуси в начале октября, рассказали синоптики
Общество
Белтелерадиокомпания станет частью пресс-службы Лукашенко? Что меняет новый устав вещателя
Новости Борисова
Мест нет? Почему в Борисове не дают строить зарядные станции
Новости Борисова
Глава Минской области рассказал, когда в Борисове построят путепровод
Новости Борисова
Мимо бака 240 л: в Борисовском районе водитель грузовика сливал топливо и продавал знакомому
Политика
«Транзит власти». Лукашенко боится покидать трон, но подгоняют время, окружение и семья
Экономика
А мне что с того? Четыре причины, почему трамповско-белорусское сотрудничество по калию не имеет будущего
Политика
Почобут призвал к компромиссу с властями Беларуси: торгу «что-то за что-то»
Общество
По «техническим причинам». На фоне ударов по российской железной дороге поезд из Адлера пойдет в Минск другим путем
ВСЕ НОВОСТИ