«Я трымаўся, спрабаваў яго супакоіць». У Швайцарыі беларус абараніў сям’ю ад агрэсіўнага расейскамоўнага пасажыра ў цягніку
Расейскамоўны мужчына лаяўся матам, не саромеўся ў выразах. Казаў: «Я рускі чалавек, мы вас усіх забіваць будзем, і цябе. І цябе, і цябе», паказваючы пальцам на сям’ю.