Общество

Варшаўскі ўнівэрсытэт выпусьціў падручнік для вывучэньня беларускай мовы як замежнай на ўзроўнях A1–B1

Кніга мае 330 старонак і ахоплівае розныя ўзроўні валоданьня мовай.

Общество www.svaboda.org
0

У Польшчы выйшаў у сьвет дапаможнік «Беларуская мова. Практыкаваньні і тэксты для чытаньня» аўтарства Вольгі Трацяк.

Публікацыя прызначана для вывучэньня беларускай мовы як замежнай на ўзроўнях A1–B1.

%d0%9d%d0%be%d0%b2%d1%8b%d0%b9 %d0%bf%d1%80%d0%be%d0%b5%d0%ba%d1%82   2026 01 10t003310.186

Дапаможнік складаецца з 150 практыкаваньняў і 50 тэкстаў для чытаньня. У ім 330 старонак, адзначыла Катэдра беларусістыкі Варшаўскага ўнівэрсытэту.

Заданьні накіраваныя на паступовае і сыстэмнае разьвіцьцё моўных кампэтэнцыяў, у тым ліку разуменьня пісьмовага тэксту, пашырэньня лексычнага запасу і ўдасканаленьня граматычнай правільнасьці.

Матэрыялы могуць выкарыстоўвацца як у самастойнай працы, так і на занятках з выкладчыкам. Да выданьня далучаныя ключ з адказамі, які палягчае самакантроль і саманавучаньне.

%d0%9d%d0%be%d0%b2%d1%8b%d0%b9 %d0%bf%d1%80%d0%be%d0%b5%d0%ba%d1%82   2026 01 10t003324.483

Дапаможнік можна выкарыстоўваць у акадэмічнай і школьнай дыдактыцы. Публікацыя атрымала фінансаваньне з Фонду дыдактычнай дасканаласьці факультэту прыкладной лінгвістыкі Варшаўскага ўнівэрсытэту.

Набыць дапаможнік можна праз сакратарыят катэдры беларусазнаўства, напісаўшы на адрас kb.wls@uw.edu.pl.

Подпишитесь на канал ex-press.live в Telegram и будьте в курсе самых актуальных событий Борисова, Жодино, страны и мира.
Добро пожаловать в реальность!
Темы:
культура
адукацыя
беларуская мова
Варшава
дапаможнік
Если вы заметили ошибку в тексте новости, пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter
ПОСЛЕДНИЕ НОВОСТИ
ВСЕ НОВОСТИ
ПОСЛЕДНИЕ НОВОСТИ
ВСЕ НОВОСТИ