Адзіны кандыдат у прэзідэнты ад аб’яднанай апазіцыі ў 2006 годзе, а таксама дарадца Святланы Ціханоўскай і заснавальнік ВБЎ Аляксандр Мілінкевіч у цяжкім стане ў рэанімацыі. Ён перанёс аперацыю на соннай артэрыі, піша Салідарнасць.

Пра стан палітыка паведаміла ягоная жонка Іна Кулей.
— Дарагія, прашу не спыняць малітву. Аляксандр у рэанімацыі, стан вельмі цяжкі. Аперацыя стэнціравання была на соннай артэрыі, дзе 80% прасвету было закрыта тромбам. Калі яго выдалілі, то як шлюз адкрыўся — крываток вельмі напружаны, ціск вельмі высокі. Я бясконца веру, што з Божай дапамогай яго арганізм мусіць справіцца. Веру і малюся, — напісала Іна Кулей.
Подпишитесь на
канал ex-press.live
в Telegram и будьте в курсе самых актуальных событий Борисова, Жодино, страны и мира.
Добро пожаловать в реальность!
Добро пожаловать в реальность!
Если вы заметили ошибку в тексте новости, пожалуйста, выделите её и нажмите
Ctrl+Enter