Общество

Ці магчымыя цяпер пратэсты «дармаедаў» у Беларусі

«Нядаўна Міністэрства працы выпусьціла прагноз, што ў бліжэйшыя пяць год Беларусі спатрэбіцца плюс 500 тысяч людзей, занятых у эканоміцы».

Общество gazetaby.com
0
Dziadok mikola 15 1
Мікола Дзядок

Ці магчымыя цяпер пратэсты «дармаедаў» у Беларусі. Пра гэта Радыё Свабода пагаварыла з былым палітвязьнем і блогерам Мікалаем Дзядком.

— У 2017 годзе, калі ўлады толькі пачалі змаганьне з так званымі «дармаедамі», яны спрабавалі ўвесьці гадавы падатак каля 200 даляраў на людзей, не занятых у эканоміцы. Тады па ўсёй краіне пачаліся вялікія пратэсты. У многіх гарадах Беларусі, у малых гарадах людзі выступалі, і ўлады саступілі і адмянілі гэты падатак. Мікола, як вы мяркуеце, ці можа быць паўтор пратэстаў «дармаедаў» узору 2017 году?

— Мяркую, што можа. І прычына гэтага не толькі ў росьце коштаў на камунальныя тарыфы, але і ў крызісе працоўнай сілы.

Нядаўна Міністэрства працы выпусьціла прагноз, што ў бліжэйшыя пяць год Беларусі спатрэбіцца плюс 500 тысяч людзей, занятых у эканоміцы. То бок мы не далічыліся да неабходнага ўзроўню чвэрці працоўных рук.

Два фактары — высокія кошты, адсутнасьць у людзей працы ў Беларусі. А дзе гэтыя людзі? Яны мусяць зьяжджаць кудысь у Расею ці ў краіны Эўропы, адрывацца ад сваіх сем’яў, ад сваёй краіны, звычнага месца жыхарства, адрывацца, каб зарабіць сабе на жыцьцё. Гэтыя два фактары, спалучыўшыся, могуць моцна паспрыяць сацыяльнаму выбуху.

Яшчэ можа спрычыніцца фактар абражанай чалавечай годнасьці. «Дармаеды», «тунеядцы» — відавочнае запазычаньне з савецкіх часоў. Была такая канцэпцыя сацыялістычнай дзяржавы, што мы ўсе разам скінулі капіталістаў.

У нас няма начальнікаў, адарваных ад народа. Усе начальнікі ў нас з народа. І вось мы разам будуем нашу краіну. У нас няма нічога прыватнага, у нас усё агульнае, то бок дзяржаўнае.

А калі ты ня хочаш працаваць, калі ўсё грамадзтва працуе, а ты плюеш на калектыў і не хочаш працаваць, а ўсім карыстаесься, то ты тады дармаед.

Гучыць досыць справядліва, праўда? Чаму іншыя мусяць працаваць за цябе. Але ў Савецкім Саюзе грамадзтва было заідэалягізаванае, дзе рэальна вялікая колькасьць людзей верыла ў гэтую ідэалёгію. А па-другое, там усё ж такі былі рэальна моцныя сацыяльныя гарантыі.

А што робіць нашая дзяржава? Яна не прадастаўляе сацыяльных гарантый, як у Савецкім Саюзе, аднак рыторыку ўжывае тую самую. Людзі ня могуць ня бачыць гэтай супярэчнасьці, што вы мне не даеце столькі, каб з мяне драць тры скуры. Я шмат бачу ў тыктоку абураных людзей, што іх прыраўнялі да дармаедаў у той час, як чалавек проста працуе, выхоўвае дзяцей.

Прыніжэньне чалавека за тое, што ён нібыта дармаед, я лічу важным псыхалягічным фактарам, які спрычыняецца да абразы годнасьці беларусаў.

І вось тыя рэчы, якія я пералічыў раней, адсутнасьць годных працоўных месцаў, непамерна высокі кошт на жыроўкі, плюс абражаная чалавечая годнасьць, калі працоўнага чалавека называюць дармаедам.

Я лічу ўсё гэта пры спрыяльным зьбегам абставін, што можа спрычыніцца да новага сацыяльнага бунта.

Подпишитесь на канал ex-press.live в Telegram и будьте в курсе самых актуальных событий Борисова, Жодино, страны и мира.
Добро пожаловать в реальность!
Если вы заметили ошибку в тексте новости, пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter
ПОСЛЕДНИЕ НОВОСТИ
Спорт
Борисовский борец Кирилл Маскевич - чемпион мира!
Общество
В Беларуси планируют увеличить алименты. На сколько?
В мире
Россия потеряла одну «мягкую силу» в Европе. Вучич проиграл выборы в парламент
Экономика
Гражданам Таджикистана предлагают работу в Гродненской области и зарплаты до $1200
Общество
Тепло задержится: синоптики прогнозируют бархатный конец октября
Политика
Игорь Тышкевич: Пока доступ к портам сконцентрирован в руках России, она держит Лукашенко и за горло, и еще за одно место
Спорт
«Мы попали в эмоциональную яму». Андрей Капский — о кризисе БАТЭ и смене тренера
В мире
Пастухов: «Если каждый хочет своего мира — это значит, что все выбирают войну»
В мире
«Тот факт, что Путин продолжает воевать, вовсе не значит, что он рассчитывает на победу»
Новости Германии
Немецкий депутат Свен Хорнауф везет делегацию в Беларусь. Среди участников — представители AfD
ВСЕ НОВОСТИ