Шэсць гадоў калоніі прысудзіў Ізмайлаўскі суд Масквы 20-гадовай грамадзянцы Беларусі Жасміне Александровіч. Яе асудзілі за спробу прадаць сваю нядаўна народжаную дачку, піша Еўрарадыё.
Інцыдэнт адбыўся ў Маскве 14 лютага 2025 года. Дзяўчына сустрэлася ў кватэры з мужчынам і жанчынай, якім прадала сваю дачку за 200 тысяч расійскіх рублёў (3 тысячы долараў). Таксама яна напісала пісьмовую адмову ад дзіцяці. Але высветлілася, што гэта былі супрацоўнікі паліцыі, якія праводзілі аператыўнае мерапрыемства, паведамляе rtvi.com.
Адразу пасля перадачы дзіцяці і распіскі аб атрыманні грошай дзяўчыну затрымалі.
Перад тым яна размяшчала ў інтэрнэце абвестку аб продажы дачкі: "Забярыце ў мяне дзіця за матэрыяльную ўдзячнасць".
Згодна з расійскім заканадаўствам, дзяўчыне пагражала да 10 гадоў пазбаўлення волі.
Дзіця перадалі ў спецыялізаваную медустанове. Пракуратура Масквы заявіла, што далейшае "жыццёўладкаванне малой" знаходзіцца пад яе кантролем.
Добро пожаловать в реальность!