Общество

«Усім стала толькі горш». Як былыя сілавікі ў адміністрацыі паліклінік і бальніц кантралююць дактароў

Спецыялістаў не хапае, многія працуюць на 1,5 стаўкі, і іх няма кім замяніць.

Общество gazetaby.com
0

У медыцынскіх установах Беларусі працягваюць узмацняць кантроль за спецыялістамі. Некаторыя дактары ў выніку адмаўляюцца ад падпрацовак, піша Наша Ніва.

Паводле інфармацыі Фонду медыцынскай салідарнасці Bymedsol, пасада намесніка па бяспецы ў медыцынскіх установах пачала з’яўляцца з 2021 года. На яе, як правіла, трапляюць не медыкі, а былыя сілавікі.

Гэтая пасада была ўведзена для ўзмацнення кантролю, у тым ліку за кадравай палітыкай.

Адна з задач — выяўленне нелаяльных супрацоўнікаў і праверка новых кадраў пры працаўладкаванні. Па факце менавіта намеснік галоўнага доктара па бяспецы канчаткова вырашае, прымаць чалавека на працу ці не. Натуральна, што найперш ён ацэньвае не прафесійныя здольнасці, а лаяльнасць рэжыму.

У некаторых установах такую пасаду ўвялі толькі нядаўна. І дактары, апроч ідэалагічных праверак, сутыкнуліся яшчэ з адной праблемай.

«Сядзіць на камерах і кантралюе ўсе перасоўванні»

Доктарка з адной з бальніц дзеліцца сітуацыяй.

— У нас такі чалавек з’явіўся гэтай вясной. Прынамсі з таго, што мы ўсе ўжо паспелі адчуць, — ён сядзіць на камерах і кантралюе ўсе перасоўванні па дыспансеры.

Калі нехта з дактароў спазніўся на працу ці, наадварот, сышоў раней, то ён адразу сігналізуе пра гэта загадчыку аддзялення або галоўнаму доктару, а тыя ўжо мусяць прыняць меры, — тлумачыць суразмоўца. 

Са слоў доктаркі, чалавек на новай пасадзе — былы кадэбэшнік, таму яго баяцца.

Строгі кантроль прысутнасці доктара на працоўным месцы ўжо прывёў да канфліктаў. Рэч у тым, што ў бальніцы недахоп спецыялістаў, таму там зацікаўлены, каб медыкі бралі дадатковую нагрузку і працавалі на 1,25—1,5 стаўкі. Інакш няма як. Але адседжваць па 10-12 гадзін, калі з абавязкамі спраўляюцца хутчэй, не патрабуюць. Былы сілавік у адміністрацыі — наадварот: патрабуе прысутнічаць ад званка да званка. Праз гэта некаторыя дактары адмовіліся ад падпрацоўкі.

— Гэта толькі абвастрыла праблему з дэфіцытам кадраў, але затое ўсе цяпер сядзяць на працы ад званка да званка.

Спецыялістаў не хапае, многія працуюць на 1,5 стаўкі, і іх няма кім замяніць. Доктар свае абавязкі выконвае, але натуральна, што не праводзіць штодня на працы па 12 гадзін.

Медык упэўнена, што чым горш будуць умовы працы ў дзяржаўных установах, тым больш дактароў будзе пераходзіць у прыватныя медцэнтры.

Некалькі дактароў адмовіліся ад дадатковай нагрузкі

Доктарка агульнай практыкі ў паліклініцы кажа, што ў іх узмацнілі кантроль за персаналам з канца мінулага года.

— Пасля таго, як дактарам пачалі павышаць заробкі, то і патрабаваць сталі нашмат больш. Логіка ў іх прасочваецца такая: што калі вам цяпер плацяць больш, то мы з вас здзярэм тры шкуры, — кажа жанчына.

У іх паліклініцы падобная сітуацыя з падпрацоўкамі медыкаў. Многія дактары агульнай практыкі працуюць не на стаўку, а на 1,25—1,5 стаўкі, што дазваляе ім атрымліваць больш-менш годную зарплату. Адміністрацыя ў гэтым таксама зацікаўлена.

— Адзінкі не хапае, таму ўчастак дзеляць паміж двума дактарамі. Адзін бярэ больш гадзін прыёму, а другі — выклікі. Размяркоўваць намагаюцца так, каб нагрузка ў абодвух была плюс-мінус аднолькавая, — тлумачыць доктар.

У выпадку, калі лекар працуе на 1,5 стаўкі, то ягоны працоўны дзень мусіць доўжыцца 12 гадзін, частку з якіх ён праводзіць на прыёме, а частку — ходзіць ці ездзіць па выкліках.

— Калі гэта не сезон, калі людзі хварэюць менш, то доктар можа паспець адсядзець прыём і абслужыць усе выклікі не за 8 ці 12 гадзін, як паложана на стаўку, а за 7 ці, напрыклад, 10.

Калі нейкіх незавершаных спраў не засталося, то лекар ідзе дадому, хоць фармальна мусіць вярнуцца ў паліклініку і там дасіджваць свой працоўны час, — тлумачыць спецыяліст.

Адміністрацыю (за выключэннем таго самага намесніка па бяспецы) такі расклад задавальняе, бо яны самі медыкі і выдатна разумеюць, як працуе гэтая сістэма.

— У перыяд пікавага захворвання мы прымаем за прыём нашмат больш людзей, чым мусім, тое самае і з выклікамі.

Калі з прыходам намесніка па бяспецы ад дактароў пачалі патрабаваць сядзець па 12 гадзін, то некалькі чалавек адмовіліся ад дадатковай нагрузкі.

— Натуральна, што ўсім стала толькі горш. Галоўны доктар, загадчыкі — усе разумеюць, што ў такім выпадку працаваць будзе няма каму. Падаецца, ім удалося данесці гэтую пазіцыю свайму новаму «калегу».

Подпишитесь на канал ex-press.live в Telegram и будьте в курсе самых актуальных событий Борисова, Жодино, страны и мира.
Добро пожаловать в реальность!
Темы:
сілавікі
паліклінікі
бальніцы
Беларусь
Если вы заметили ошибку в тексте новости, пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter
ПОСЛЕДНИЕ НОВОСТИ
Не стыдно
«Вся моя жизнь после переезда — моя гордость» — история женской эмиграции
В мире
Пастухов: Ранее распространенный нарратив, что Европа ведет в Украине войну за собственную свободу, ослабевает
Общество
Белорусы за союз с РФ, но против войны. Опрос Chatham House
Политика
Карбалевич: Делукашенизация – неизбежный этап
Политика
Страны Балтии могут демонтировать рельсы на границе с Россией и Беларусью
Политика
Эксперт: Расея ніколі не пагодзіцца на «фінляндызацыю» Беларусі
Общество
На выходных в Беларуси похолодает. Какую еще погоду обещают синоптики?
Общество
Как Лукашенко нарушает собственные процедуры помилования
Общество
Гомельский завод посуды оказался поставщиком дронов для российской армии
Новости Жодино
«Обещала наследство всем подряд». Жительница Жодино узнала, что квартира сестры ушла… нотариусу
ВСЕ НОВОСТИ
ПОСЛЕДНИЕ НОВОСТИ
Не стыдно
«Вся моя жизнь после переезда — моя гордость» — история женской эмиграции
В мире
Пастухов: Ранее распространенный нарратив, что Европа ведет в Украине войну за собственную свободу, ослабевает
Общество
Белорусы за союз с РФ, но против войны. Опрос Chatham House
Политика
Карбалевич: Делукашенизация – неизбежный этап
Политика
Страны Балтии могут демонтировать рельсы на границе с Россией и Беларусью
Политика
Эксперт: Расея ніколі не пагодзіцца на «фінляндызацыю» Беларусі
Общество
На выходных в Беларуси похолодает. Какую еще погоду обещают синоптики?
Общество
Как Лукашенко нарушает собственные процедуры помилования
Общество
Гомельский завод посуды оказался поставщиком дронов для российской армии
Новости Жодино
«Обещала наследство всем подряд». Жительница Жодино узнала, что квартира сестры ушла… нотариусу
ВСЕ НОВОСТИ