Кацярыну Быстракову абвінавачваюць ва ўдзеле ў акцыі пратэсту ў 2020 годзе паводле артыкула 342 КК, паведамляе праваабарончы цэнтр "Вясна".
Справу дзяўчыны разглядаюць 24 кастрычніка ў судзе Кастрычніцкага раёна Мінска. Працэс вядзе суддзя Іна Сівец.
Дзяўчына была за мяжой некалькі гадоў, але ў жніўні была затрымана па вяртанні ў Беларусь. На "пакаяльным відэа" яе прымусілі распавесці, як ёй было цяжка ў іншых краінах свету, па якіх яна вандравала, таму яна "прыняла рашэнне вярнуцца на тэрыторыю Рэспублікі Беларусь, каб працягваць жыць, працаваць, развівацца і ствараць сям'ю на нашай беларускай зямлі".
Паведамлялася, што ў яе тэлефоне знайшлі "доказы ўдзелу ў пратэсце".
Подпишитесь на
канал ex-press.live
в Telegram и будьте в курсе самых актуальных событий Борисова, Жодино, страны и мира.
Добро пожаловать в реальность!
Добро пожаловать в реальность!
Если вы заметили ошибку в тексте новости, пожалуйста, выделите её и нажмите
Ctrl+Enter