«Дастаткова раз ўлавіць гэты бясцэнны псыхалягічны стан, каб практыкаваць яго зноў і зноў». пісьменніца Святлана Курс прыдумала вельмі добрую мэту для сябе на 2024-й, замечает KYKY.
«Я вельмі люблю хварэць – у сэнсе, прастудай ці нечым падобным. Ляжаць у цёплым зручным ложку, як у лодачцы, зь лёгкай прыгодніцкай кнігай, абуджаючыся і засынаючы, з-за тэмпературы трацячы ўяўленьне, дзе ява, дзе мара. Есьці ня можаш, бо ванітуе, толькі прагна п’еш і зноў упадаеш у напаўзабыцьцё. Так я сустрэла і правяла свой найлепшы Новы Год у жыцьці. Вы скажаце — ну і нуднае ж жыцьцё, раз найлепшае, што ў ім было на НГ — валяньне на канапе. А дзе балі, шампанскае, любімыя твары, фаервэркі і флірты?
Гэта ўсё было, але найлепшае, што мяне ў жыцьці спаткала — гэта адлучанасьць, detachment, oderwanie, отрешенность, калі ад цябе адчапіўся ня толькі патрабавальны сьвет, але і ты сам ад сябе адчапіўся.
Ад’ябіся ад сябе, як пішуць у інтэрнэтах. Дзеля гэтага не абавязкова напівацца да пахмельля, хварэць да напаўзабыцьця, мэдытаваць — дастаткова раз ўлавіць гэты бясцэнны псыхалягічны стан, каб практыкаваць яго зноў і зноў, як практыкуеш чыстку зубоў, сьняданак, малітву ці душ. Да цябе і дак даябуцца занадта многія, дык хоць сам ад сябе ад’ябіся.
Ёсьць людзі-дасягатары, хутчэйшыя за цябе — не бяры зь іх прыкладу, бо яны маюць іншы склад, чым ты. Магчыма, ім ня трэба напружвацца, каб дасягаць усяго, скачучы як ё-ё, у неба і зь неба — яны для таго створаны. А для якога рытму і тэмпу створаны/ая ты?
You can be anything you want to be
Just turn yourself into anything you think that you could ever be
Be free with your tempo be free be free
Surrender your ego be free be free to yourself
Be free менавіта with your tempo, ад’ябіся ад сябе.
— Доктар, спытаўся пацыент-дасягатар, я адчуваю сябе здольным пражыць дзень толькі пасьля літраў выпітай кавы. Гэта шкодна?
— Уявіце, што конь цягне воз угару, і траціць сілы, а вы лупіце яго пугаю, адрэналін прымушае яго цянуць і цягнуць, не адчуваючы стомы. А потым конь падае і пруцянее пасярод гары. Так жа і вашае сэрца. Вы падганяеце яго пугаю і не адчуваеце, наколькі яно стомленае.
Ад’ябіся ад сябе проста цяпер, на сярэдзіне гары, і спытайся, чаго і як ты сапраўды хочаш».
Добро пожаловать в реальность!