На бліжэйшым тыдні Касцёл Каталіцкі адзначае Свята Божага Нараджэння. 24 снежня ў 21.45 у Санктуарыі Маці Божай Фацімскай распачнецца галоўная святая Імша на Божае Нараджэнне — Пастэрка. Узначаліць Пастэрку арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевiч. Імша будзе транслявацца ў прамым эфіры Беларускага тэлебачання, таму Святочныя набажэнства на Божае Нараджэнне з Санктуарыя Маці Божай Фацімскай пабачыць уся Беларусь.
У сувязі з правядзеннем святочнага набажэнства на Свята Божага Нараджэння, у санктуарыі Маці Божай Фацімскай, 24 снежня з 20 да 24 гадзін будзе абмежаваны рух аўтамабільнага транспарту на вул. Каліноўскага, а таксама на пр. Венисье, у раёне храма.
Расклад набажэнстваў у іншыя святочныя дні:
25 снежня — Святая Імша а 9.00, 11.00, 18.00.
Пасля Імшы а 11.00 — тэатральная пастанова «Батлейка» у выкананні дзетак.
26 снежня — Святая Імша а 9.00, 18.00.
Добро пожаловать в реальность!