У чацвер, 28 студзеня, у зале літаратуры на замежных мовах Барысаўскай цэнтральнай бібліятэкі імя Каладзеева адбудзецца прэзентацыя новай кнігі нашага земляка, сябры Саюза пісьменнікаў Беларусі Аляксандра Быкава «Бабулiны макi».
Кніга выйшла ў восень мінулага года ў сталічным выдавецтве «Каўчэг».
Аляксандр Быкаў нарадзіўся ў Барысаве, значаную частку жыцця правёў у нашым горадзе, працаваў журналістам у газетах «Трыбуна» (шматтыражка Барысаўскага завода аўтатрактарнага электраабсталявання) і «Камуністычная праца» (так некалі называлася «Адзінства»). У 1985 годзе ён пераехаў у Мядзел, дзе да апошняга часу быў загадчыкам аддзелу ў мясцовай раёнцы «Нарачанская зара».
Аляксандр Быкаў вядомы як паэт, на яго творчым рахунку некалькі зборнікаў вершаў. Кніга паэзіі Аляксандра Быкава «За межы круга» была адзначана рэспубліканскай літаратурнай прэміяй «Залаты купідон».
«Бабуліны макі» - першы выдадзены празаічны твор нашага земляка. У невялікую кніжку увайшлі аповеды, замалёўкі, навелы, абразкі, сюжэтам для якіх сталі ў большасці насельнікі адной з вёсак роднай Барысаўшчыны. Увайшлі ў кнігу і іншыя творы, за якімі зноў жа, незабыўныя гады маленства і юнацтва.
Подпишитесь на
канал ex-press.live
в Telegram и будьте в курсе самых актуальных событий Борисова, Жодино, страны и мира.
Добро пожаловать в реальность!
Добро пожаловать в реальность!
Если вы заметили ошибку в тексте новости, пожалуйста, выделите её и нажмите
Ctrl+Enter