
Новая кніга нашага земляка, паэта Аляксандра Быкава «Бабуліны макі» выйшла ў пачатку лістапада 2015 года ў сталічным выдавецтве «Каўчэг».
Аляксандр нарадзіўся ў Барысаве, значаную частку жыцця правёў у нашым горадзе, працаваў журналістам у газетах «Трыбуна» (шматтыражка Барысаўскага завода аўтатрактарнага электраабсталявання) і «Камуністычная праца» (так некалі называлася «Адзінства»). У 1985 годзе ён пераехаў у Мядзел, дзе да апошняга часу быў загадчыкам аддзелу ў мясцовай раёнцы «Нарачанская зара».

Аляксандр Быкаў вядомы як паэт, на яго творчым рахунку некалькі зборнікаў вершаў.
Кніга паэзіі Аляксандра Быкава «За межы круга» была адзначана ў мінулым годзе рэспубліканскай літаратурнай прэміяй «Залаты купідон».
Але зараз Аляксандр парадаваў прыхільнікаў ягонага таленту прозай. У невялікую кніжку «Бабуліны макі» увайшлі аповеды, замалёўкі, навелы, абразкі, сюжэтам для якіх сталі ў большасці насельнікі адной з вёсак роднай Барысаўшчыны. Увайшлі ў кнігу і іншыя творы, за якімі зноў жа, незабыўныя гады маленства і юнацтва.
Подпишитесь на
канал ex-press.live
в Telegram и будьте в курсе самых актуальных событий Борисова, Жодино, страны и мира.
Добро пожаловать в реальность!
Добро пожаловать в реальность!
Если вы заметили ошибку в тексте новости, пожалуйста, выделите её и нажмите
Ctrl+Enter