Беларуская пісьменніца, празаік Зоя Доля, якая паходзіць з Барысаўшчыны, звярнула ўвагу барысаўскай вертыкалі на тое, што шэраг прадпрыемстваў і арганізацыяў раёну не маюць беларускамоўных версіяў сваіх сайтаў.
Такое становішча супярэчыць Пастанове Савету Міністраў РБ, адзначыла пісьменніца Зоя Доля. У лісце ў райвыканкам яна прыводзіць няпоўны, але даволі вялікі спіс прадпрыемстваў, сайты якіх працуюць выключна на расейскай мове.
Вось гэты спіс:
ААТ «Барысаўдрэў»;
ААТ «Барысаўскі завод аўтагідраўзмацняльнік»;
ААТ «Барысаўскі завод агрэгатаў»;
ААТ «БАТЭ»;
СЗАТ «БЕЛДЖЫ»;
ААТ «Барысаўскі мясакамбінат №1»;
УП «Папяровая фабрыка дзяржзнака»;
УП «Барысаўскі камбінат хлебапрадуктаў»;
філіял «Барымак» УП «Барысаўскі камбінат хлебапрадуктаў»;
КПУП «Барысаўвадаканал»;
ААТ «Гуматэхніка»;
ААТ «Барысаўскі шпалапрапітны завод»;
ААТ «Завод зборнага жалезабетона»;
ААТ «Лошніцкі камбікормавы завод».
Зоя Доля на свой зварот атрымала адказ ад намесніцы старшыні райвыканкаму Анастасіі Копікавай, якая займаецца ідэалогіяй у рэгіёне.

Чыноўніца паведаміла, што прадпісанне, каб у абавязковым парадку дадалі дзяржаўную беларускую мову на сайты, разаслана на прадпрыемствы.
Добро пожаловать в реальность!