Новости Борисова

Выбіралі Купалінку і скочылі праз вогнішча. Фота з Купалля

EX-PRESS.BY трапіў на сапраўнае Купалле ў вёсцы. Як праводзяць гэту чароўную ноч беларусы, глядзіце ў матэрыяле.

Новости Борисова ex-press.by
0

У суботу, 6 ліпеня, EX-PRESS.BY трапіў на сапраўнае Купалле ў вёсцы.

Мы пісалі, што замест традыцыйнага святкавання свята ў Пячах пакажуць тэатралізаванае прадстаўленне, прайграюць у "Летнія забавы", паслухаюць канцэрт і патанчаць на тэматычнай дыскатэцы.

Q4zsp1uicce

EX-PRESS.BY вырашыў знайсці Купалле, дзе будуць і вогнішча, і традыцыйныя забавы.

Так, карэспандэнты накіраваліся ў вёску Бобр, што знаходзіцца недалёка ад Барысава. Усяго 50 хвілін на электрычцы — і ты трапляеш у іншую рэальнасць.

Hxumormxope

Тут амаль няма машын, па дарозе спакойна ходзяць індыкі ды курыцы, людзі вітаюцца на вуліцах, усе ведаюць, што сёння будзе Купалле, будзе вялікае свята.

Pb rjrgurvs

Гаспадар нас сустракае цёплымі абдымкамі і запрашае пакаштаваць хатні бярозавы сок. Смаката.

Потым мы рыхтуемся да свята: хлопцы робяць вянкі з бярозавых галінак, дзяўчаткі — з кветачак.

Каля 100 чалавек у гэтым годзе наведалі свята ў вёсцы.

9i j2jpkt9o

Купалле, якое яшчэ называюць Ноч на Івана Купалу, з’яўляецца старажытным народным земляробчым святам. Яно звязана з летнім сонцастаяннем і з росквітам летняй цеплыні і прыроды. Раней Купалле адзначалася ў ноч на 24 чэрвеня. Калі ў Юлiянскім календары адбыўся зрух на 6-7 ліпеня паводле Грыгарыянскага календара, Купалле часта пачалі адзначаюць у гэты дзень.

N3etonfenvq

Лічылася, што зёлкі і карэнні, сабраныя перад Купаллем, валодаюць лекавымі і гаючымі ўласцівасцямі.

Перад тым, як запаліць вогнішча, выбіраюць Купалінку, гуляюць у святочныя забавы.

Вялікімі факеламі тры моцныя хлопцы запальваюць вогнішча. Яно пачынае гарэць.

N3dsw c7itu

Nv2oistxpne

Jcysfruancy

Th q3fie7uu

Удзельнікі становяцца ў кола, і пачынаецца карагод. Яго нельга спыняць, пакуль кола з вогнішча не зваліцца ўніз.

Xwoug7oybrm

Zqmcjhyuim0

Пад рытм барабанаў, што задаюць музыкі з Барысава, жыхары вадзілі карагод.
Некалькі гадзін людзі спявалі і гулялі ля вогнішча. Калі надышоў час, і можна было скакаць праз агонь, самыя смелыя пайшлі першымі.

Lukznvzb0zs

Агонь павінен быў, на думку нашых продкаў, паспрыяць ачышчэнню душы чалавека за дапушчаныя грахі, папярэдзіць або зняць з чалавека ўсякія злыя чары і хваробы, а таксама дапамагчы ў здзяйсненні задуманага. На падставе апошняга веравання, хлопец і дзяўчына, якія кахаліся, баючыся, каб іх не разлучылі, пераскоквалі праз агонь удвух, узяўшыся за рукі.

Пад раніцу жыхары i госцi Бабра пайшлі да ракі — пускаць вяночкі, купацца і сустракаць сонца. 3 нецярпеннем чакалі ў гэту ноч раніцы, калі пачынала ўзыходзіць сонца, каб паглядзець, як яно "грае". Сонца нібыта ў купальскі ранак пераліваецца рознымі колерамі, "гуляе і скача". Узыход сонца сустракалі песнямі.

Wddtzktyjdm

Шматлікія паданні беларускай зямлі звязаны таксама з кветкай папараць, якая нібыта зацвітае на Купалле ў поўнач. Той, хто яе мог адшукаць і сарваць, станавіўся самым багатым чалавекам і валодаў незвычайнымі здольнасцямі, напрыклад разумеў мову траў, дрэў, вады, звяроў, хатняй жывёлы і інш. На жаль, ні госці, ні мясцовыя, ні EX-PRESS.BY не знайшлі папараць-кветку.

А як вы, паважаныя чытачы, ставіцеся да старажытнага свята — Купалля?

EX-PRESS.BY
Подпишитесь на канал ex-press.live в Telegram и будьте в курсе самых актуальных событий Борисова, Жодино, страны и мира.
Добро пожаловать в реальность!
Темы:
папараць-кветка
фотарэпартаж
свята
Купалле
культура
Барысаў
Если вы заметили ошибку в тексте новости, пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter
ПОСЛЕДНИЕ НОВОСТИ
В мире
В соцсетях разошелся трюк с ремнем безопасности, чтобы выспаться в самолете
Новости Жодино
«Что-то внутри меня трескалось, как старое стекло». Как 2020 год научил беларуску чувствовать и проживать свои эмоции
Общество
Инстаграм блогерки-пенсионерки Александры Ханевич добавили в «экстремистский» список
Политика
Фридман: «Основной «американский козырь» Лукашенко решил попридержать для следующего этапа игры»
В мире
"Это второй Мюнхен" — европейские политики комментируют разговор Трампа и Путина
Общество
"Словно я и не покидал тюрьму". Как власти Беларуси контролируют политзаключенных после освобождения
Новости Борисова
Борисовский лесхоз готовится к 8 марта. Фотофакт
Общество
Посмотрите на одно из первых китайских авто в Беларуси. Сгнило все
В мире
«Поразительное пренебрежение человеческими жизнями». В НАТО назвали уровень российских потерь в Украине «шокирующим»
Общество
«Задрала уже, уж простите…» Муковозчик обрушился на Бондареву
ВСЕ НОВОСТИ