Новости Борисова

Купальскія варажбы, карагоды, канцэрты і дыскатэкі. Як правялі Купалле ў Барысаўскім раёне

Ці знайшлося месца вогнішчу і народным традыцыям?

Новости Борисова ex-press.by
0

Дыскатэкі, канцэрты, карагоды і гульні прайшлі ў розных кутках Барысаўскага раёна: Вяляцічах, Печах, Лошніцы, Перасадах, садовым таварыстве «Васілёк-плюс». EX-PRESS.BY разбіраўся, ці знайшлося месца вогнішчу і сапраўдным народным традыцыям на гэтых гуляннях.

Лошніца

Народнае гулянне «Купалле» прайшло каля Лошніцкага цэнтра культуры.

%d0%9b%d0%be%d1%88%d0%bd%d0%b8%d1%86%d0%b0

Купалле ў Лошніцы. Фота з сацсетак

Для гасцей была арганізавана канцэртна-забаўляльная праграма з гульнямі, танцамі і выступленнямі. Вядучая варажыла і з усімі гасцямі «Папараць кветку» шукала. Купалінка запрашала гасцей у карагоды, праводзіла «купальскія забавы», прыгатавала «дрэва жаданняў», на якім гледачы завязвалі стужачкі, загадваючы свае самыя патаемныя жаданні.

%d0%9b%d0%be%d1%88%d0%bd%d0%b8%d1%86%d0%b01

Купалле ў Лошніцы. Фота з сацсетак

Для большай весялосці і настрою для гасцей былі выстаўлены батуты, выязны гандаль, фотазона і майстар-клас па вырабе купальскіх вянкоў. Таксама была дыскатэка.

Садовае таварыства «Васілёк-плюс»

Прайшло свята Івана Купала і ў садовым таварыстве «Васілёк-плюс».

%d0%92%d0%b0%d1%81%d0%b8%d0%bb%d1%91%d0%ba %d0%bf%d0%bb%d1%8e%d1%81

Купалле ў садовым таварыстве «Васілёк-плюс». Фота з сацсетак

На свяце, прысвечаным гісторыі, традыцыям і звычаям народнага свята Івана Купала было больш за 60 чалавек.

Перасады

У аграгарадку Перасады прайшло свята «Купалле-2024». Жыхары і госці плялі вянкі з палявых кветак, удзельнічалі ў майстар-класах, таксама працаваў выязны гандаль, выстава рамеснікаў Барысаўскага раёна.

%d0%9f%d0%b5%d1%80%d0%b5%d1%81%d0%b0%d0%b4%d1%8b1

Купалле ў Перасадах. Фота з сацсетак

Праходзілі конкурсы, карагоды, раўчукі. Творчая каманда гарадскога Палаца культуры ім. Горкага правялі гульнявую праграму «Колер настрою Яркі».

%d0%9f%d0%b5%d1%80%d0%b5%d1%81%d0%b0%d0%b4%d1%8b

Купалле ў Перасадах. Фота з сацсетак

Адбыўся канцэрт, дзе выступалі вакальны гурт «Блакіт», харэаграфічны гурток «Элегія», таксама выступілі гурт «Карыца», Юлія Моніч, Алена Астроўская, Алена Сіквет, студыя танца «Інфініці». Па традыцыі шукалі «Папараць кветку» — знайшоў яе жыхар аграгарадка Аляксей Аніскевіч. Завяршылася святкаванне канцэртам у стылі 90-х і дыскатэкай.

Вяляцічы

У Веляцічах былі тэатралізаваны паказ «Ведзьма і ўсё-ўсё-ўсё», конкурсна-гульнявая праграма «Купальскія забавы», купальскія варажбы, карагоды, канцэрт і дыскатэка.

%d0%92%d0%b5%d0%bb%d1%8f%d1%82%d0%b8%d1%87%d0%b8

Купалле ў Веляцічах. Фота з сацсетак

Самае важнае, што святкаванне завяршылася галоўным дзеяннем — вогнішчам і карагодамі вакол яго. Ёсць меркаванне, што агонь ў Купальскую ноч чарадзейны, трэба скакаць праз яго, бо ён ачышчае.

%d0%92%d0%b5%d0%bb%d1%8f%d1%82%d1%8b%d1%87%d1%8b1

Купалле ў Веляцічах. Фота з сацсетак

Печы

Каля дома культуры ў Печах арганізавалі тэматычную праграму «Купальскі вянок». Былі гульні, карагоды і забавы.

%d0%9f%d0%b5%d1%87%d1%8b

Купалле ў Печах. Фота з сацсетак

Выступіў для гледачоў народны ансамбль народнай песні «Асалода», гарачым было выступленне рок-гурта «ArtHall» на захадзе дня. Мабыць, замест вогнішча і скокаў праз яго.

%d0%9f%d0%b5%d1%87%d0%b82

Купалле ў Печах. Фота з сацсетак

А як вы святакавалі Купалле? Дасылайце фота: @ex_presslive

EX-PRESS.BY, фота з соцсетак
Подпишитесь на канал ex-press.live в Telegram и будьте в курсе самых актуальных событий Борисова, Жодино, страны и мира.
Добро пожаловать в реальность!
Темы:
Барысаў
Купалле
свята
традыцыі
вогнішча
Если вы заметили ошибку в тексте новости, пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter