На мінулых выходных барысаўчане наведалі мястэчка Бобр (Крупскі раён) і адсвяткавалі Купалле. Жыхары вёсачкі палілі вогнішчы, скакалі праз іх, вадзілі карагоды, збіралі травы і плялі вянкі.
У Бабры сабралася шмат цікавых гасцей: мастакі, рамеснікі, фатографы, творчыя людзі, навукоўцы ды суполка палякаў.
Усю купальскую ноч вяскоўцы і госці гулялі ля вогнішча, спявалі, пераказвалі легенды пра цуды. Пакуль моладзь скакала праз агонь, сталыя людзі, пераступаючы праз купальскія кветкі, назапашвалі здароўя на ўвесь год.
Купалле, якое яшчэ называюць Ноч на Івана Купалу, з’яўляецца старажытным народным земляробчым святам. Яно звязана з летнім сонцастаяннем і з росквітам летняй цеплыні і прыроды. Раней Купалле адзначалася ў ноч на 24 чэрвеня. Калі ў Юлiянскім календары адбыўся зрух на 6-7 ліпеня паводле Грыгарыянскага календара Купалле часта пачалі адзначаюць у гэты дзень.
Лічылася, што зёлкі і карэнні, сабраныя перад Купаллем, валодаюць лекавымі і гаючымі ўласцівасцямі.
Пад раніцу жыхары i госцi Бабра пайшлі да ракі — пускаць вяночкі, купацца і сустракаць сонца: ці зайграе на шчасце? Не забыліся выбраць і Купалінку. Глядзіце прыгожыя фотаздымкі са старажытнага свята — Купалля.
Добро пожаловать в реальность!