У суботу, 6 ліпеня, у Пячах адбудзецца свята Купалля.
Замест традыцыйнага святкавання ў Пячах пакажуць тэатралізаванае прадстаўленне, прайграюць у "Летнія забавы". Таксама ў праграме барысаўчан чакае канцэрт і тэматычная дыскатэка.
Як распавялі ў Пячынскiм Доме культуры, вогнішча не будзе з-за дрэннага надвор'я:
— Вогнішча не будзе, таму што ўмовы надвор'я не дазваляюць.
Так дождж і моцны вецер сталі галоўнай прычынай, чаму свята пройдзе па сучасным сцэнары.
Барысаўчане, якія адзначаюць народныя святы, падзяліліся сваім меркаваннем, ці варта ісці на гулянні.
Змiцер:
— Абавязкова раю схадзіць і адсвяткаваць нашае старадаўняе Купалле. З дзеткамі, з бацькамі, з сябрамі. Годна без выпіўкі, з песнямі, з добрым настроем. Сабрацца свабодна, без прымусу i без прыгону. Сабрацца беларусам на сваё сапраўднае летняе свята. Запаліць свечкі аб памерлых. Абудзіць памяць продкаў.
Сяргей:
— Аднаго боку добра, што святкуюць Купалле сёння, але іншае пытанне, што гэтае свята робяць па сцэнарыю работнікі дзяржаўнай установы культуры. І свята можа мець мала агульнага з мясцовымі купальскімі традыцыямі. Але калі няма магчымасці святкаваць аўтэнтычнае Купалле, то гэта лепш, чым нічога, мне здаецца. Я вось памятаю, што яшчэ ў нулявых Купалле шырока святкавалі ў Барысаве. У дварах людзі палілі вялікія вогнішчы, але зараз такое не ўбачыць, напэўна, праз пажарную бяспеку. Трэба адзначаць беларусам, бо гэта ўнікальна і натуральна. Весялей свята я не ведаю!
Алесь:
— Гэтае свята майго дзяцінства. Яшчэ бабуля расказвала, як святкавалi раней. Кажуць, у гэта раз вогнiшча не будзе, але ж Купaлiнку будуць спяваць. Надвор'е не тое.
Дзе: стадыён мікрараёна Печы
Пачатак: а 18:00.
Добро пожаловать в реальность!