Як напоўніць звыклыя месцы ў Барысаве незвычайнымі падзеямі i як барысаўчане могуць уключацца ў развіццё гарадскіх прастораў і актыўнасцяў?
У аўторак, 30 кастрычніка, кампанія «Будзьма беларусамі!» разам з Цэнтрам даследавання грамадскага кіравання «Сімпа» запрашае жыхароў Барысава па-новаму зірнуць на горад і разам паразважаць, як разам зрабіць горад лепш, падчас адмысловага ток-шоу «Сучасны Барысаў: горад для жыцця?».
-ae638c8d08fb7b809718aeb7b0bc14f19da0db15.jpg)
Сваімі развагамі і досведам падзеляцца:
Дзяніс Кобрусеў (Мінск) — гарадскі актывіст, каардынатар таварыства «Горад для гараджан»;
Зміцер Бабіцкі (Барысаў) — эканаміст, аўтар канцэпцыі развіцця горада Барысава;
Валянціна Сідоркіна (Маладзечна) — сузаснавальніца адукацыйнага цэнтра «Адкрытая прастора», арганізатарка гарадскога фэста «Прышчэпка»;
Ганна Холад (Маладзечна) — гарадская актывістка, сааўтарка праекта «Крэатыўная карта Маладзечна».
Хочацца новых цікавых рашэнняў для свайго горада — далучайцеся да абмеркавання! Размова адкрытая для ўсіх жадаючых без абмежаванняў ва ўзросце і прафесіі.
Калі: 30 кастрычніка.
Час: а 18:30.
Дзе: Гастрапаб «Fабрика», вул. Даўмана, 78.
Уваход вольны.
Інфалінія: +375297121803, [email protected]

Добро пожаловать в реальность!