Грамадская культурніцкая кампанія «Будзьма беларусамі!» і Школа маладых менеджараў публічнага адміністравання SYMPA ў межах праграмы «Разам да справы» абвяшчаюць конкурс праектных ідэй па ўсёй Беларусі.
Да ўдзелу ў конкурсе запрашаюцца ўсе, хто займаецца паляпшэннем грамадска-культурніцкай і сацыяльнай прасторы ў сваім населеным пункце або рэгіёне і спрыяе паглыбленню супрацоўніцтва розных супольнасцяў.
-9853993285acc1e53a36fe86f929d593894e6b2b.jpg)
Калі ў вас ёсць рэалістычная, распрацаваная ідэя, якая:
- яднае актыўных жыхароў для вырашэння грамадска важных пытанняў мясцовага развіцця;
- спрыяе міжсектарнаму супрацоўніцтву на карысць развіцця мясцовых і/ці рэгіянальных супольнасцяў і дапамагае наладзіць кантакты розным групам паміж сабой;
- умацоўвае грамадзянскую ідэнтычнасць, у тым ліку праз пашырэнне ведаў пра нашу гісторыю і культуру, пра родны горад або рэгіён;
- спрыяе абароне і прасоўванню правоў і інтарэсаў пры сумеснай дзейнасці;
- павялічвае патэнцыял грамадскіх актывістаў;
Хто можа ўзяць удзел:
— любыя непалітычныя ініцыятывы і арганізацыі грамадзянскай супольнасці;
— дзяржаўныя ўстановы і камерцыйныя арганізацыі;
— фізічныя асобы, крэатыўныя каманды.
Заяўка мусіць утрымліваць:
— імёны і прозвішчы аўтараў/ініцыятараў праекта, кантакты;
— назву, мэту і сутнасць праекта (да 700 словаў);
— мэтавыя аўдыторыі (на каго скіраваныя вынікі праекта);
— актуальнасць/унікальнасць ідэі;
— якім чынам будзе наладжанае міжсектарнае супрацоўніцтва;
— калі і дзе ідэя мусіць рэалізавацца;
— якія рэсурсы вы ўжо маеце і якія — шукаеце (каманда, партнёры, бюджэт).
Тэхнічныя патрабаванні:
— заяўка мусіць быць дасланая ў фармаце Word;
— бюджэтная частка павінная ўтрымліваць артыкулы выдаткаў і сумаў, якія ёсць і якія неабходныя.
Рэалізацыя праекта
Рэалізацыя праектнай ідэі мусіць быць здзейсненая ў перыяд з 1 чэрвеня па 31 кастрычніка 2018 года. Усе дасланыя прапановы будуць разгледжаныя экспертнай радай. Для ідэяў-пераможцаў кампанія «Будзьма беларусамі!» дапаможа знайсці партнёраў, каб ідэі былі рэалізаваныя.
Важна: экспертная рада будзе ацэньваць не толькі якасць распрацоўкі праектнай ідэі, яе грамадскую значнасць і ўцягнутасць розных групаў у яе рэалізацыю, але і суразмернасць запланаваных мерапрыемстваў з іх затратнай часткай.
Прыём ідэй: да 20 мая 2018 года ўключна праз скрыню [email protected] з пазнакай «На конкурс ідэй».
Вынікі конкурсу будуць абвешчаныя 30 мая 2018 года на сайце budzma.by. Маеце пытанні? Пішыце нам на электронную пошту!
Добро пожаловать в реальность!