Новости Борисова

«Журналісты VS Актывісты»: неабходна, каб мы пачулі адзін аднаго

29 сакавіка у гастрапабе «Fабрика» прайшла сустрэча Барысаўскіх актывістаў і журналістаў.

Новости Борисова ex-press.by
0

У мінулы чацвер, 29 сакавіка, у гастрапабе «Fабрика» прайшла сустрэча Барысаўскіх актывістаў і журналістаў.

Сустрэчу «Журналісты vs. актывісты: як знайсці кропкі паразумення?» ладзіла грамадская культурніцкая кампанія «Будзьма беларусамі!» з удзелам рэдактаркі партала citydog.by Ясі Каралевіч–Картэль, журналісткі EX-PRESS.BY Насты Баброўскай і грамадскай актывісткі Алены Аўтушкі.

 

Кампанія «Будзьма беларусамі!» сабрала ва ўтульных сценах гастрапаба неабыякавых  жыхароў Барысава, каб абмеркаваць праблемы ўзаемадзеяння актывістаў і журналістаў.

Яся Каралевіч–Картэль распавяла не толькі пра сваю працу на citydog.by, але і прадэманстравала сучаснае дзяленне сродкаў масавай інфармацыі ў нашай краіне. Слухачы даведаліся пра тры спосабы ўзаемадзеяння грамадскіх арганізацый і ініцыятыў са СМІ, самы эфектыўны з якіх аказаўся не прэс-рэлізам, якіх прыходзіць на сайт кожны дзень каля 50, а прамыя кантакты.

Гэтую ж ідэю падтрымала і Наста Баброўская, пазаштатная журналістка EX-PRESS.BY. Яна распавяла, як на сайт трапляюць матэрыялы аб грамадскім жыцці горада, грамадскіх арганізацыях і мясцовых ініцыятывах. Паказала ў прэзентацыі прыклады матэрыялаў, якія выйшлі ў апошні час на сайце.

Алена Аўтушка, старшыня жаночага сацыяльнага грамадскага аб'яднання «Правінцыя» не толькі паведаміла пра арганізацыю, але і на прыкладах паказала як супрацоўнічае з медыя.
У ходзе дыскусіі ўдзельнікі прыйшлі да высновы, што актывісты павінны не проста адпраўляць прэс-рэлізы на пошту выдання, але і спрабаваць напрацоўваць асабістыя кантакты і запрашаць журналістаў на мерапрыемствы, проста патэлефанаваўшы ім або напісаўшы напрамую.

Зарына Кандрацьева

За кубачкам кавы з цукеркамі разам удзельнікі абмеркавалі, як грамадскім актывістам зацікавіць сваёй дзейнасцю тых, хто піша, а медыям – убачыць сярод вялікай колькасці падзеяў сапраўды значную сацыяльную з’яву, якая з дапамогай СМІ можа і павінна выклікаць шырокі рэзананс у грамадстве.

«Было важна даць магчымасць выказацца прадстаўнікам як СМІ, так і грамадскіх ініцыятыў дзеля далейшай эфектыўнай супрацы, агучыць нейкія праблемныя моманты і разам паспрабаваць пашукаць з іх выйсце», – кажа мадэратар і арганізатар сустрэчы Святлана Чакушка.

Грамадская актывістка Алена Аўтушка пераканана, што сустрэчы накшталт гэтай дапамагаюць наладзіць асабістыя стасункі, а галоўнае – яны неабходны, каб мы пачулі адзін аднаго і знайшлі пункты паразумення:

– Я ўпэўненая, што прадстаўнікі грамадскіх арганізацый не толькі ведаюць шмат цікавых гісторый аб жыцці людзей, якія да іх звяртаюцца, яны, грамадскаія аб'яднанні, – гэта стваральнікі навінаў. Да таго ж супрацоўнікі НДА (недзяржаўныя арганізацыі – заўвага рэд.) валодаюць глыбокімі ведамі па праблеме, з якой працуюць, і таму маюць вялікі экспертны патэнцыял, могуць падзяліцца цікавай статыстыкай, дамамогуць аб'ектыўна прааналізаваць сітуацыю.

«Очень понравилась атмосфера встречи, я узнала о многих социальных проектах, которые успешно реализуются в Борисове, – прызналася барысаўчанка Лілія. – Неожиданным и приятным было то, что встреча проходила на нашем родном белорусском языке».

EX-PRESS.BY
Подпишитесь на канал ex-press.live в Telegram и будьте в курсе самых актуальных событий Борисова, Жодино, страны и мира.
Добро пожаловать в реальность!
Темы:
Правінцыя
Барысаў
«Будзьма беларусамі!»
журналісты
актывісты
Алена Аўтушка
Яся Каралевіч–Картэль
Если вы заметили ошибку в тексте новости, пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter
ПОСЛЕДНИЕ НОВОСТИ
Политика
Карбалевич: Почему Европа может пойти на диалог с Лукашенко
В мире
«Прежде всего я хотел бы попросить прощения». Президент Болгарии уходит в отставку
В мире
Молдова начала процедуру выхода из СНГ
В мире
Следователи обнаружили возможную причину страшной железнодорожной катастрофы в Испании, которая произошла при «странных условиях»
Общество
Федута – об идее диалога ЕС с Лукашенко: «Не учите жить тех, кто устал набивать шишки»
Политика
Коул: Если власти Беларуси арестовывают новых людей, то мы доберемся до этого позже
Общество
Прокуратура о смерти Мелкозерова: у журналиста было хроническое заболевание
Не стыдно
Налог на розовое: почему женщины платят больше
Экономика
С 1 февраля 2,3 млн белорусов будут ждать повышенную пенсию
Политика
С миллиардом долларов или по льготе? Трамп пригласил Лукашенко в "карманный ООН" - в Совет мира
ВСЕ НОВОСТИ
ПОСЛЕДНИЕ НОВОСТИ
Политика
Карбалевич: Почему Европа может пойти на диалог с Лукашенко
В мире
«Прежде всего я хотел бы попросить прощения». Президент Болгарии уходит в отставку
В мире
Молдова начала процедуру выхода из СНГ
В мире
Следователи обнаружили возможную причину страшной железнодорожной катастрофы в Испании, которая произошла при «странных условиях»
Общество
Федута – об идее диалога ЕС с Лукашенко: «Не учите жить тех, кто устал набивать шишки»
Политика
Коул: Если власти Беларуси арестовывают новых людей, то мы доберемся до этого позже
Общество
Прокуратура о смерти Мелкозерова: у журналиста было хроническое заболевание
Не стыдно
Налог на розовое: почему женщины платят больше
Экономика
С 1 февраля 2,3 млн белорусов будут ждать повышенную пенсию
Политика
С миллиардом долларов или по льготе? Трамп пригласил Лукашенко в "карманный ООН" - в Совет мира
ВСЕ НОВОСТИ