У Барысаве адбылася сустрэча з ізраільскім пісьменнікам Давідам Шульманам. Прэзентацыя землякам новай кнігі, якая прысвечана роднаму гораду, адбылася ў Цэнтральнай бібліятэцы.
У нядзелю 25 чэрвеня габрэйскія грамадскае абʼяднанне «Святло Мяноры» і Цэнтральная гарадская бібліятэка правялі сумеснае мерапрыемства – сустрэчу з пісьменнікам Давідам Шульманам.

Пісьменніка прадставіла супрацоўніца бібліятэкі Людміла Ціхановіч
Сябра Саюзу беларускіх пісьменнікаў і Беларускага ПЭН-цэнтра, адзіны ізраільскі пісьменнік, які піша па-беларуску Давід Шульман прэзентаваў Барысаве сваю новую кнігу «Жанчына валіць з ног, жанчына ставіць на ногі».

Новую кнігу Давід Шульман прысвяціў гораду Барысаву.

Падчас сустрэчы Давід Шульман размаўляў па-беларуску,
што, па яго прызнанню, для яго сапраўдная раскоша, якую ён дазваляе сабе з кожнай добрай нагоды.
што, па яго прызнанню, для яго сапраўдная раскоша, якую ён дазваляе сабе з кожнай добрай нагоды.

Выхад кожнай кнігі Давід Шульман адзначае прэзентацыяй у родным горадзе.
На сустрэчу з пісьменнікам прыйшлі і яго даўнія знаёмыя, і чытачы бібліятэкі.
На сустрэчу з пісьменнікам прыйшлі і яго даўнія знаёмыя, і чытачы бібліятэкі.
Два гады таму ў Доме Каладзеева Давід Шульман прадстаўляў сваю кнігу «З Вялікай літары Б».

У 2016 годзе выдадзена кніга «Особое женское состояние».
— Барысаўскі гісторык Аляксандр Розенблюм, калі прачытаў «Особое женское состояние», назваў мяне «барысаўскім Мапасаном ». Пасля таго як Аляксандр Барысавіч прачытае новую кнігу, ён назаве мяне «барысаўскім Бабелем», — распавёў Давід Шульман.
У Цэнтральнай бібліятэцы ёсць усе кнігі Давіда Шульмана з аўтографамі. Новая — сёмая кніга пісьменніка і трэцяя — на беларускай мове цяпер таксама ў яе фондзе.

Вядомы барысаўскі экскурсавод Тамара Маеўская ўручыла пісьменніку кветкі.
Яна даўно ведае яго як сябра і калегу: Давід Шульман да адʼезду ў Ізраіль працаваў у Барысаве экскурсаводам.
Яна даўно ведае яго як сябра і калегу: Давід Шульман да адʼезду ў Ізраіль працаваў у Барысаве экскурсаводам.

Раздаючы аўтографы на новай кнізе, пісьменнік не шкадаваў добрых слоў для чытачоў
Подпишитесь на
канал ex-press.live
в Telegram и будьте в курсе самых актуальных событий Борисова, Жодино, страны и мира.
Добро пожаловать в реальность!
Добро пожаловать в реальность!
Если вы заметили ошибку в тексте новости, пожалуйста, выделите её и нажмите
Ctrl+Enter