Новости Борисова

Ізраільска-беларускі пісьменнік Давід Шульман прадставіў ў Барысаве кнігу “З вялікай літары Б."

Новости Борисова ex-press.by
0
У нядзелю 14 чэрвеня ў Барысаве ізраільскі пісьменнік  Давід Шульман прэзентаваў сваю новую кнігу “З вялікай літары Б.». Сустрэча адбылася ў доме-музеі Каладзеева, дзе былы жыхар Барысава прадставіў землякам сваю творчасць і падарыў кнігі краязнаўчаму музею і цэнтральнай бібліятэцы.

Былы барысаўчанін, а цяпер жыхар ізраільскага горада Эйлат, Давід Шульман прадставіў у доме Каладзеева сваю новую кнігу “З вялікай літары Б.” Гэта пятая кніга пісьменніка і другая – на беларускай мове. Давід Шульман – адзіны ізраільскі пісьменнік, які піша па-беларуску. Ён сябра Саюза беларускіх пісьменнікаў і Беларускага ПЭН-цэнтра.

Ізраільска-беларускі пісьменнік Давід Шульман прадставіў ў Барысаве кнігу “З вялікай літары Б."
 На сустрэчу ў дом-музей Каладзеева  прыйшлі сябры Давіда, яго знаёмыя і аднакласнікі,
а таксама прадстаўнікі Цэнтральнай гарадской бібліятэкі  і краязнаўчага музея

Падчас сустрэчы Давід Шульман размаўляў на рускай мове: так аўдыторыі было яго прасцей разумець. Але прызнаўся, што гаварыць па-беларуску для яго сапраўдная раскоша, якую ён дазваляе сабе з кожнай добрай нагоды.

Ізраільска-беларускі пісьменнік Давід Шульман прадставіў ў Барысаве кнігу “З вялікай літары Б."
  “Я пішу на рускай і беларускай. Гэта значыць, што я і думаю на гэтых мовах.
Новая кніга мае назву “З вялікай літары Б.».
Яна пра Беларусь, пра Бярэзіну, пра Барысаў і пра вуліцу Берагавую ў ім»,- кажа Давід Шульман.

– У старым горадзе на вуліцы Дзяржынскага, ля маста, быў наш дом. Я ніколі не забываюся пра сваіх бацькоў, пра сваё дзяцінства. І канешне пра Барысаў, дзе нарадзіўся і рос. Тут на могілках у старым горадзе пахаваны мой бацька.

У Барысаве я вучыўся ў школе №1, якой больш няма. Беларуская мова была са мной заўсёды, усё маё жыццё. Для мяне гэта шыкоўная мова. Размаўляць па-беларуску мне вельмі падабаецца. На жаль, амаль няма з кім, і я вельмі аб гэтым шкадую. Думаю, беларусы павінны гаварыць на сваёй мове. Я называю сябе габрэйскі беларус.

У Саюз беларускіх пісьменнікаў рэкамендацыi мне далі пісьменнікі Юрый Станкевіч, Ўладзімір Арлоў і Ўладзімір Някляеў. Я вельмі ганаруся гэтымі рэкамендацыямі.  

У Барысаве  я працаваў энергетыкам на шклозаводзе і яшчэ ў некалькіх месцах. Друкаваўся ў мясцовых газетах, у часопісах “Маладосць” і “Полымя”. Дваццаць чатыры гады жыву ў Ізраілі, у Эйлаце, на беразе самага цудоўнага ў свеце мора – Чырвонага. Там пахаваная мая маці. Там ужо ёсць месца і для мяне.

Ўсё,  што звязана з Беларуссю, вельмі каштоўнае для мяне. Пагэтаму я перадаю свае кнігі ў падарунак краязнаўчаму музею і цэнтральнай бібліятэцы.

Ізраільска-беларускі пісьменнік Давід Шульман прадставіў ў Барысаве кнігу “З вялікай літары Б."
"Я вельмi рады таму, што Давід Шульман завітаў да нас.
Мару пра тое, каб у доме Каладзеева было як мага больш сустрэч з унікальнымі асобамі", -
адзначыў мецэнат і прадпрымальнік Уладзімір Слесараў (на фота справа).

Давід Шульман, ізраільска-беларускі пісьменнік, прадставіць 17 чэрвеня ў кнігарні "ЛогвінаЎ" (пр. Незалежнасці, 37а) кнігу “З вялікай літары Б.” з удзелам Уладзімера Арлова. Уваход -- вольны. Пачатак а 19.30.
EX-PRESS.BY
Подпишитесь на канал ex-press.live в Telegram и будьте в курсе самых актуальных событий Борисова, Жодино, страны и мира.
Добро пожаловать в реальность!
Если вы заметили ошибку в тексте новости, пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter
ПОСЛЕДНИЕ НОВОСТИ
Новости Борисова
Мест нет? Почему в Борисове не дают строить зарядные станции
Новости Борисова
Глава Минской области рассказал, когда в Борисове построят путепровод
Новости Борисова
Мимо бака 240 л: в Борисовском районе водитель грузовика сливал топливо и продавал знакомому
Политика
«Транзит власти». Лукашенко боится покидать трон, но подгоняют время, окружение и семья
Экономика
А мне что с того? Четыре причины, почему трамповско-белорусское сотрудничество по калию не имеет будущего
Политика
Почобут призвал к компромиссу с властями Беларуси: торгу «что-то за что-то»
Общество
По «техническим причинам». На фоне ударов по российской железной дороге поезд из Адлера пойдет в Минск другим путем
Новости Жодино
В Смолевичах может появиться новый микрорайон
Общество
Отопительный сезон начался в Минской области
Новости Борисова
Жителю Борисова предъявлено обвинение по итогам ДТП с тремя пострадавшими
ВСЕ НОВОСТИ