Культура

Аляксей Дудараў больш не кіруе Тэатрам беларускай арміі

Культура Наша Ніва
0
«Аднак мы і далей будзем працаваць разам» — кажа драматург.

63-гадовы драматург Аляксей Дудараў сышоў з пасады мастацкага кіраўніка Драматычнага тэатра беларускай арміі.

«Мяне ўчора вельмі цёпла праводзіў калектыў. — кажа спадар Дудараў. — Што я цяпер буду рабіць? Вось мой калектыў і паказаў мне ўчора, што варта рабіць — сядзець на беразе з вудай і лавіць карасікаў».

Тым не менш, Аляксей Дудараў працягне працаваць з трупай тэатра.

«Я сышоў праз узрост. — кажа драматург. — Мне прапанавалі працягнуць кантракт яшчэ на год, як кожнаму пенсіянеру. Я не стаў, аднак неафіцыйна мы працягнем працу. Тэатра я не кінуў, тут ідуць мае п’есы, і нават ўчора мяне праважалі толькі фармальна — усе ведаюць, што я застануся».

Пра свае творчыя планы спадар Дудараў расказваць не любіць.

«Цяпер у тэатры імя Горкага паставілі майго „Экзэкутара“ — п’есу-працяг гогалеўскага „Рэвізора“, якую я напісаў у шпіталі. Што будзе далей? Я не люблю загадваць наперад». — кажа Дудараў.

Пісьменнік падкрэслівае, што яго не знялі «па загадзе». «Я ведаю, што людзі любяць чытаць навіны кшталту: Барак Абама патэлефанаваў Жадобіну, і той мяне зняў. Я б сам такое з задавальненнем і цікавасцю пачытаў. — смяецца Дудараў. — Аднак тут звычайнае жыццё, тым больш, што працаваць разам мы працягваем».

Дудараў — аўтар п’есаў «Выбар», «Парог», «Вечар», «Радавыя», «Князь Вітаўт», «У прыцемках».

Ён нарадзіўся ў вёсцы Кляны, што пад Дуброўнам, на самым усходзе Беларусі. Паходзіў ён з адной тых рэдкіх усходнебеларускіх сем’яў, у якіх у вайну выжылі і бацька, і маці. Праз бацьку-франтавіка і аднавяскоўцаў, ён упітаў у сябе ваенны эпас, і вайна стала моцнай тэмай Дударава-драматурга.

Паводле ягонага сцэнара быў зняты папулярны фільм «Белыя Росы».

Дудараў кіруе Саюзам тэатральных дзеячоў Беларусі, а ў свой час быў адным з заснавальнікаў Аб’яднанай грамадзянскай партыі. У свеце мастацтва Дудараў быў прынцыповым прыхільнікам беларусізацыі.
Подпишитесь на канал ex-press.live в Telegram и будьте в курсе самых актуальных событий Борисова, Жодино, страны и мира.
Добро пожаловать в реальность!
Темы:
культура
Если вы заметили ошибку в тексте новости, пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter
ПОСЛЕДНИЕ НОВОСТИ
Общество
«Вроде и хорошо, но...». В Беларуси стало больше топливных туристов из Польши и Литвы
Политика
Карбалевiч: Флёрыда адмяняецца? Што азначае допіс Трампа пра Беларусь
Экономика
Где зарабатывают больше всего и меньше всего: рейтинг районов Беларуси
Общество
Силовики требуют от бывших политзаключенных отказаться от возвращения в Беларусь
Политика
Класковский: Бабарико и “Блок“ умывают руки. Так а кто же будет перезагружать оппозиционный “протопарламент“?
Новости Борисова
В Борисове рецидивист угнал три «ВАЗа» и обворовал рыбаков
Новости Борисова
В Борисове женщина пыталась взять крупный кредит по поддельным документам
Новости Борисова
Как кинотеатр «Победа» в Борисове становится ЗАГСом. Фотофакт
Новости Борисова
Балконное чудо и кризис самоидентификации: как беларуска внезапно стала «огородницей»
Новости Жодино
В Жодино откроется детское игровое кафе «Пуговка» с домашней едой
ВСЕ НОВОСТИ