Каля тысячы беларусаў ужо прагаласавалі за новыя “Сем скарбаў Беларусі”.
Народнае галасаванне ідзе ўжо больш за тыдзень. У віктарыне, якая працягнецца да 19.00 13 студзеня, прынялі ўдзел 967 беларусаў. У сямі катэгорыях людзі выбіраюць самыя цікавыя і найбольш вядомыя імёны, падзеі, помнікі.
У мінулым годзе аналагічны праект прайшоў паспяхова, праўда, атары дагэтуль не спяшаюцца падзяліцца вынікамі. Зараз беларусы прапаноўваюць свае варыянты. Сустракаюцца нечаканасці. Напрыклад, галоўнай гістарычнай падзеяй суайчыннікі назвалі ўвесь перыяд існавання ВКЛ… Даволі нечакана, што у рэйтынгу знакамітая песня “Касіў Ясь канюшыну” саступіла і “Купалінцы”, і “Бывайце здаровы…”. А ў катэгорыі нацыянальнай кухні лідары дранікі, мачанка і бабка.
Галасаванне “Сем скарбаў Беларусі” працягнецца да Старога Новага года 13 студзеня. Тады і будуць абвешчаны пераможцы.
Добро пожаловать в реальность!