Культура

Школу Янкі Купалы зачынілі ў юбілей песняра

Культура Наша Ніва
0

У Бяларучах і суседніх вёсках не знайшлося ніводнага першакласніка.

Бяларуцкая базавая школа, якая знаходзіцца на поўдні Лагойшчыны, дапрацоўвае апошнія дні. 1 верасня заняткі ў ёй не пачнуцца. Прычынай таму стала дэмаграфія. «Настаўнікаў стала больш, чым вучняў», — сумна жартуюць у доме праз дарогу ад школы. Зрэшты, толькі па Міншчыне сёлета будуць расфармаваныя амаль 30 школ.

Але Бяларучы — незвычайная вёска. Вядомасць яна атрымала дзякуючы народнаму вучылішчу, дзе ад восені 1897 да вясны 1898 вучыўся пятнаццацігадовы Іван Луцэвіч — Янка Купала.

У Бяларучах ён здаў экстэрнам экзамены і атрымаў атэстат аб адукацыі.

У вайну драўляны будынак школы згарэў, таму па сканчэнні Другой сусветнай вайны было вырашана пабудаваць новую школу, якая атрымала імя Янкі Купалы. Неўзабаве ў ёй быў створаны музей песняра, а каля ўваходу з’явілася мемарыяльная дошка. Аднапавярховы цагляны будынак з недарэчным цяпер транспарантам «Сардэчна запрашаем» усё яшчэ выглядае дагледжаным. Некалькі класаў, спортзал і сталоўка. За будынкам — невялікае футбольнае поле і турнікі.

Бяларучы павольна выміраюць: паводле апошніх падлікаў, тут жыве менш за 70 чалавек. Аднак на змену ім прыходзяць «катэджныя».

25 кіламетраў ад Мінска — адлегласць, якая дазваляе працаваць у горадзе, а жыць на прыродзе. Свабоднай хаты тут не знойдзеш, усё перапрададзена і перабудавана. Дарэчы, пустыя ўчасткі па 10 сотак прадаюцца па -7 тысяч, а гатовыя дамы можна набыць за $ 50 тысяч. Аднак у любым выпадку двух- і трохпавярховыя катэджы з расійскамі спадарожнікавымі антэнамі «Трыкалор» на даху жывуць сваім жыццём. Бацькі возяць дзяцей у мінскія ліцэі і гімназіі, таму Бяларуцкая школа стаіць паўпустая.

«Сёлета ў нас вучылася 25 чалавек, — расказвае дырэктарка Людміла Васільчанка. — Пяць чалавек выпусціліся, яшчэ некалькі раз’ехаліся. Засталося 18 вучняў».

Столькі ж працавала настаўнікаў і тэхнічнага персаналу. У дзесяці вёсках, адкуль аўтобус забірае дзяцей у Бяларучы, не знайшлося ніводнага першакласніка. «Калі не закрываць школу цяпер, то давядзецца гэта рабіць зімой, у студзені. А настаўнікам у сярэдзіне навучальнага года не будзе куды ўладкавацца», — тлумачыць дырэктарка. Большасць дзяцей пойдзе вучыцца ў суседняе Сёмкава, а некаторыя настаўнікі знойдуць працу ў Астрашыцы.

Што рабіць з музеем, пакуль не вырашана. Адзін з варыянтаў — аддаць экспанаты ў філію купалаўскага музея ў Акопы.

Да 1 верасня школа яшчэ працуе. Што будзе пасля? Хутчэй за ўсё, будынак будзе выстаўлены на аўкцыён. На якую цану варта арыентавацца ахвотным набыць школу імя Янкі Купалы, сказаць складана. Для параўнання, на сайце Лагойскага райвыканкама выстаўлены на продаж сельскі клуб, за яго просяць каля $ 4 тысяч.

Подпишитесь на канал ex-press.live в Telegram и будьте в курсе самых актуальных событий Борисова, Жодино, страны и мира.
Добро пожаловать в реальность!
Если вы заметили ошибку в тексте новости, пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter
ПОСЛЕДНИЕ НОВОСТИ
Экономика
В России собрались беречь рубль. Сколько российских рублей можно завозить с собой в Беларусь?
Общество
Виталий Цыганков: Начнут ли сажать за посты в соцсетях об испорченных продуктах в магазинах?
Общество
Сохранится ли тепло в Беларуси в начале октября, рассказали синоптики
Общество
Белтелерадиокомпания станет частью пресс-службы Лукашенко? Что меняет новый устав вещателя
Новости Борисова
Мест нет? Почему в Борисове не дают строить зарядные станции
Новости Борисова
Глава Минской области рассказал, когда в Борисове построят путепровод
Новости Борисова
Мимо бака 240 л: в Борисовском районе водитель грузовика сливал топливо и продавал знакомому
Политика
«Транзит власти». Лукашенко боится покидать трон, но подгоняют время, окружение и семья
Экономика
А мне что с того? Четыре причины, почему трамповско-белорусское сотрудничество по калию не имеет будущего
Политика
Почобут призвал к компромиссу с властями Беларуси: торгу «что-то за что-то»
ВСЕ НОВОСТИ