TuTak

«Пакуль мы разам, мы ўсё пераадолеем». У Варшаве прайшоў марш беларусаў «Не мой выбар»

Яны неслі бел-чырвона-белы сцяг даўжынёй 330 метраў.

TuTak ex-press.by
0

Беларусы 26 студзеня аб’ядналіся за мяжой, каб заявіць пра сваю пазіцыю. У Варшаве адбыўся марш «Не мой выбар», у якім узялі ўдзел сотні чалавек. Яны сабраліся на Plac Trzech Krzyży і прайшлі праз гістарычны цэнтр горада да Замкавай плошчы. На вуліцы Новы Свет удзельнікі разгарнулі бел-чырвона-белы сцяг даўжынёй 330 метраў.

M4 %e2%80%94 %d0%ba%d0%be%d0%bf%d0%b8%d1%8f

Марш беларусаў «Не мой выбар». Фота чытачоў

Сярод выступоўцаў былі лідары дэмакратычных сіл, у тым ліку Святлана Ціханоўская, Павел Латушка і Анжаліка Мельнікава. У сваёй прамове Ціханоўская падкрэсліла, што беларусы працягваюць барацьбу за свабоду і не прызнаюць спробы рэжыму легітымізаваць сябе праз выбары, якія яна назвала «здзекам».

«Пакуль мы разам, мы ўсё пераадолеем. Мы вернем сабе нашу краіну і абавязкова вернемся дадому», — заявіла яна.

M1 %e2%80%94 %d0%ba%d0%be%d0%bf%d0%b8%d1%8f

Марш беларусаў «Не мой выбар». Фота чытачоў

Беларуска Паліна Нітчанка кажа: «Мінула 4 гады, пачынаецца пяты, чарговы год тэрору і рэпрэсій, чарговы год гвалту, жаху і беззаконня. Пачынаецца з «выбараў бяз выбара», калі мяркуюць, не «хто», а «колькі». Колькі працэнтаў, колькі рублёў штрафу, колькі содняў. Лукашэнка і яго рэжым жадае нас запужаць, хоча, каб мы маўчалі, каб пра яго злачынства ніхто не памятаў, каб усе ўсё забылі. Але я не забыла, і ніхто не забыў, мы ўсё памятаем, і я ўсё памятаю так, нібы гэта адбылося не 4 года таму, а ўчора. Лукашэнка запужвае нас, каб усё выглядала легітымна, каб паказаць усяму свету, што беларусы падтрымліваюць яго, але гэта не наш выбар. І гэта «Не мой выбар».

M3 %e2%80%94 %d0%ba%d0%be%d0%bf%d0%b8%d1%8f

Беларуска Паліна Нітчанка. Фота чытачоў

Марш завяршыўся правядзеннем форуму «Беларусы годныя лепшага», дзе абмяркоўваліся планы і стратэгіі далейшай барацьбы за дэмакратычную будучыню краіны.

Даслаць навіну: @ex_presslive

EX-PRESS.BY, фота чытачоў
Подпишитесь на канал ex-press.live в Telegram и будьте в курсе самых актуальных событий Борисова, Жодино, страны и мира.
Добро пожаловать в реальность!
Темы:
вымушаная эмiграцыя
беларусы
Варшава
выбары
Ціханоўская
марш беларусаў «Не мой выбар»
Если вы заметили ошибку в тексте новости, пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter
ПОСЛЕДНИЕ НОВОСТИ
ВСЕ НОВОСТИ
ПОСЛЕДНИЕ НОВОСТИ
ВСЕ НОВОСТИ