TuTak

«Кранальныя моманты яднання і чалавечнасці». Як падрыхтоўка да Калядаў у Польшчы нагадала беларусцы дваравыя сходы 2020-га

Марына трапіла на сумеснае ўпрыгожванне двара ў Варшаве.

TuTak ex-press.by
0

Марына пакінула Беларусь пасля пратэстаў 2020 года ў пошуках бяспекі і пасялілася ў Польшчы. Прайшло ўжо амаль тры гады, але пачуццё адзіноты і тугі па радзіме застаецца з ёй. Нядаўна мерапрыемства, арганізаванае яе новымі суседзямі, нагадала дзяўчыне пра адзін з найлепшых момантаў у Беларусі — дваравыя сходы.

— Калі ты эмігрант, адчуванне чужасці непазбежнае. Новая краіна, мова, звычкі — усё гэта патрабуе часу. Нават калі ў цябе ёсць праца, жыллё і нейкае кола знаёмых, ты можаш адчуваць сябе самотна, — прызнаецца Марына.

Нядаўна яна зняла кватэру ў шматпавярховым доме ў адным з раёнаў Варшавы. У пад'ездзе і ліфтах часта з'яўляліся аб'явы — ад дабрачынных збораў да сустрэч жыхароў. Адно з іх прыцягнула яе ўвагу: запрашэнне на сумеснае ўпрыгожванне двара да Новага года. Арганізатары прапаноўвалі прынесці гірлянды, цацкі і нават пачастункі.

Photo 2024 12 16 02 20 53 %e2%80%94 %d0%ba%d0%be%d0%bf%d0%b8%d1%8f
Аб'ява-запрашэнне на сумеснае ўпрыгожванне двара. Фота чытачкі

У прызначаны дзень Марына спачатку назірала з акна. Двор паступова напаўняўся людзьмі. Усталявалі палатку, уключылі калядную музыку. Маладыя пары, сем’і з дзецьмі, пажылыя суседзі — вельмі шмат людзей прыйшлі падзяліць гэтую перадкалядную радасць. Хтосьці ўпрыгожваў дрэвы цацкамі і ліхтарыкамі, хтосьці разліваў гарачую гарбату, а дзеці гулялі паблізу.

Photo 2024 12 16 02 22 33 %e2%80%94 %d0%ba%d0%be%d0%bf%d0%b8%d1%8f
Сумеснае ўпрыгожванне двара. Фота чытачкі

— Гэта было як сцэна з фільма: яркія агеньчыкі, смех дзяцей, водар хатняй выпечкі, — успамінае дзяўчына. — Гэтая цеплыня нібы цягнула мяне да людзей, і я не вытрымала — вырашыла далучыцца.

Марына прынесла з сабой невялікую скрыню з цацкамі, якія засталіся ад папярэдніх жыхароў кватэры. Калі яна падышла, яе адразу прывіталі некалькі суседзяў, прапанавалі гарбату, а пажылая жанчына паклала ў руку кавалак духмянага пірага.

— Атмасфера нагадала мне дваравыя сходы ў Беларусі ў 2020 годзе. Тады мы збіраліся разам, пілі гарбату, размаўлялі, падтрымлівалі адно аднаго. Гэта былі кранальныя моманты яднання і чалавечнасці, — кажа наша гераіня.

Photo 2024 12 16 22 29 50 %e2%80%94 %d0%ba%d0%be%d0%bf%d0%b8%d1%8f
Калядная елка ў Варшаве. Фота чытачкі

Адзінае, што адрознівала гэты момант, — мова. Замест звыклай гаворкі вакол чулася польская. Але гэта не перашкаджала Марыне адчуваць сябе часткай гэтай маленькай супольнасці.

— Цяпло і дабрыня не маюць межаў. Такія моманты дапамагаюць мне не толькі ўспамінаць радзіму, але і добра адчуваць сябе тут, у Польшчы, — кажа яна.

Photo 2024 12 16 22 29 49 %e2%80%94 %d0%ba%d0%be%d0%bf%d0%b8%d1%8f
Калядная елка ў Варшаве. Фота чытачкі

Гэтая гісторыя нагадвае, што нават удалечыні ад дому можна знайсці месца, дзе адчуваеш сябе сваім. Часам дастаткова зрабіць першы крок насустрач.

Даслаць навіну: @ex_presslive

EX-PRESS.BY, фота чытачкі
Подпишитесь на канал ex-press.live в Telegram и будьте в курсе самых актуальных событий Борисова, Жодино, страны и мира.
Добро пожаловать в реальность!
Если вы заметили ошибку в тексте новости, пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter
ПОСЛЕДНИЕ НОВОСТИ
Политика
Павел Усаў: Вяртаньне да сітуацыі перад 2020 годам ў бліжэйшы час немагчыма, нават калі ўсе санкцыі будуць зьнятыя
В мире
Пастухов: Нейтрализация Трампа превращается сейчас для европейцев в приоритетную задачу, даже более первостепенную, чем сдерживание Путина
Новости Жодино
Тихо, красиво, но кофе выпить негде? Минчане поспорили о жизни в Смолевичах
В мире
Сербский гостелеканал извинился перед зрителями за то, что много лет молчал, закрывал глаза и не задавал вопросов
Общество
Дрон-камикадзе атаковал грузовой поезд Гомель-Брянск, погиб машинист
Культура
«Такога не было нават за Саветамі». Як знікаюць літаратурныя выданні Беларусі
Политика
Шрайбман: «Рассыпалась философия обороны Беларуси. До сих пор она была в том, что Россия придет на помощь»
Новости Борисова
Три жителя Борисова совершили серию магазинных краж в Березино
Новости Борисова
«БЕЛДЖИ» планирует продать по итогам года 20 тыс. электромобилей и гибридов
Новости Борисова
Пенсионер из Бытчи умер после пожара в жилом доме
ВСЕ НОВОСТИ