TuTak

Дзённікі валанцёраў: «За дзень атрымалася дапамагчы 5 сем’ям, а таксама апрацаваць тоны гуманітарнай дапамогі»

Суполка беларусаў ва Уроцлаве арганізавала паездкі ў пацярпелыя раёны.

TuTak ex-press.by
0

Паводка ў Польшчы разбурыла сотні дамоў, людзі засталіся без электрычнасці, але не без дапамогі. Суполка беларусаў ва Уроцлаве зладзіла адмысловы чат і першая група выехала ў Trzebieszowice. «Трагедыя адбылася вялікая шмат для каго, людзі проста засталіся ні з чым: ні маёмасці, ні рэчаў. Да некаторых яшчэ і марадзёры завіталі. Трэба простая дапамога людзям: прыбрацца на маёнтку, падтрымаць», — кажа валанцёр Максім.

«Разам з вадой у дамы трапілі тоны шламу і мулу»

Vol1
Валанцёры з Уроцлава. Фота герояў публікацыі.

У пятніцу, 21 верасня, была арганізавана паездка з ініцыятывы «Суполкі Беларусаў Уроцлава», і зараз у чат для каардынацыі валанцёраў дадалося больш за 70 чалавек, гатовых дапамагаць.

Беларус Ян каардынаваў паездку і актыўна ўдзельнічаў у ёй:

— Група беларускіх валанцёраў з Уроцлава дапамагала ў ліквідацыі наступстваў паводкі ў Trzebieszowice, што знаходзіцца непадалёк Lądek-Zdrój. Валанцёры цэлы дзень працавалі ў цэнтры дапамогі, куды за гэты час даехалі сотні машын з дапамогай з усёй Польшчы. Гэтую дапамогу трэба было разгрузіць і зрабіць сартыроўку, а таксама дапамагаць мясцовым жыхарам знайсці неабходныя рэчы.

Vol3
Шыльда з назвай горада пасля паводкі. Фота герояў публікацыі

Другая частка групы дапамагала мясцовым жыхарам у ліквідацыі наступстваў паводкі. Некаторыя дамы ўздоўж ракі былі знішчаны часткова ці цалкам, а тыя, што не былі пашкоджаныя звонку, былі затопленыя ўнутры. Разам з вадой у дамы трапілі тоны шламу і мулу. Іх разам з сапсаванай мэбляй трэба было выносіць на вуліцу.

— Падчас паездкі мы таксама даведаліся, што на месцы вельмі патрэбны прамысловыя асушальнікі паветра — яны выкарыстоўваюцца ў затопленых дамах, каб пазбавіцца ад вільгаці, — кажа валанцёр. 

Vol2
Так выглядаюць дамы пасля паводкі. Фота герояў публікацыі

«Людзі проста засталіся ні з чым»

Валанцёр Максім кажа:

— Трагедыя адбылася вялікая шмат для каго, людзі проста засталіся ні з чым: ні маёмасці, ні рэчаў. Да некаторых яшчэ і марадзёры завіталі. Трэба простая дапамога людзям: прыбрацца на маёнтку, падтрымаць. Камусьці дастаткова нешта перанесці, а камусьці — навесці парадак і ўнутры дома, і на падворку.

Мужчына дадае:

— Дзякуючы валанцёрам і неабыякавым беларусам, украінцам і палякам, якія прынялі ўдзел у падрыхтоўцы і рэалізацыі гэтай паездкі, атрымалася дапамагчы 5 сем’ям, а таксама апрацаваць дзясяткі тон гуманітарнай дапамогі.

 
 
 
Посмотреть эту публикацию в Instagram
 
 
 

Публикация от Навіны Барысава, Жодзіна і дыяспары (@borisov.zhodino)

Па словах суразмоўцы, наступствы паводкі трэба будзе ліквідаваць яшчэ цягам наступных некалькі тыдняў, таму будуць арганізаваны яшчэ групы валанцёраў:

— Калі вы жывёце ва Уроцлаве, то можаце таксама дапамагчы ў цэнтры прыняцця дапамогі на вуліцы Legnicka 65a, адкуль грамадскае аб’яднанне TRATWA дасылае дапамогу ў пацярпелыя раёны.

Падтрымаць каманду «Суполкі Беларусаў Уроцлава» можна па спасылцы.

Арганізацыі вельмі раяць не выязджаць у пацярпелыя раёны самастойна, бо спачатку патрэбна аформіць туды пропуск.

Далучыцца да валанцёрства можна па спасылцы.

Чат створаны для тых, хто хоча дапамагаць пацярпелым. Туды можна дасылаць карысную інфармацыю, задаваць пытанні і адказваць на іх. Зараз у чаце 72 чалавекі.

%d0%a1%d0%bd%d0%b8%d0%bc%d0%be%d0%ba %d1%8d%d0%ba%d1%80%d0%b0%d0%bd%d0%b0 2024 09 24 115035
Запрашэнне стаць героямі. Скрыншот з фейсбук-старонкі суполкі TRATWA

Валанцёрка Таццяна кажа:

— Мы хацелі паехаць у Клодзка дапамагаць пацярпелым ад паводкі, але вольных месцаў не было, таму запісаліся на валанцёрства ў цэнтр дапамогі TRATWA. Туды трапляе гуманітарная дапамога, якую трэба прымаць, сарціраваць і адпраўляць у пацярпелыя районы. Каб дапамагаць у цэнтры, трэба абавязкова запісацца ў графіку, які кожны дзень аднаўляецца на старонцы ў Фэйсбуку. Таксама можна запісацца на выезд у пацярпелыя районы.

Жадаеце падзяліцца меркаваннем? Пішыце: @ex_presslive

EX-PRESS.BY, фота герояў публікацыі
Подпишитесь на канал ex-press.live в Telegram и будьте в курсе самых актуальных событий Борисова, Жодино, страны и мира.
Добро пожаловать в реальность!
Если вы заметили ошибку в тексте новости, пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter
ПОСЛЕДНИЕ НОВОСТИ
Общество
В Беларуси с 16 ноября меняются правила техосмотра. Что нужно знать?
Новости Борисова
В Борисове прохожий помог спасти тонущую в Березине незнакомку, его ищут, чтобы отблагодарить
Спорт
Футбол. Высшая лига. Борисовский БАТЭ уступил в Дзержинске местному "Арсеналу"
Общество
Украина назвала три беларусские компании, которые помогают России создать замену Starlink
Спорт
УЕФА оштрафовал Финляндию за плакат с усатым тараканом на матче с Беларусью
Новости Жодино
В Жодино планируют построить еще один микрорайон и путепровод через железную дорогу
Общество
Минский 407-й завод “активно включен“ в производство деталей для российской авиации — Минтранс
Политика
Павел Усаў: Вяртаньне да сітуацыі перад 2020 годам ў бліжэйшы час немагчыма, нават калі ўсе санкцыі будуць зьнятыя
В мире
Пастухов: Нейтрализация Трампа превращается сейчас для европейцев в приоритетную задачу, даже более первостепенную, чем сдерживание Путина
Новости Жодино
Тихо, красиво, но кофе выпить негде? Минчане поспорили о жизни в Смолевичах
ВСЕ НОВОСТИ
ПОСЛЕДНИЕ НОВОСТИ
Общество
В Беларуси с 16 ноября меняются правила техосмотра. Что нужно знать?
Новости Борисова
В Борисове прохожий помог спасти тонущую в Березине незнакомку, его ищут, чтобы отблагодарить
Спорт
Футбол. Высшая лига. Борисовский БАТЭ уступил в Дзержинске местному "Арсеналу"
Общество
Украина назвала три беларусские компании, которые помогают России создать замену Starlink
Спорт
УЕФА оштрафовал Финляндию за плакат с усатым тараканом на матче с Беларусью
Новости Жодино
В Жодино планируют построить еще один микрорайон и путепровод через железную дорогу
Общество
Минский 407-й завод “активно включен“ в производство деталей для российской авиации — Минтранс
Политика
Павел Усаў: Вяртаньне да сітуацыі перад 2020 годам ў бліжэйшы час немагчыма, нават калі ўсе санкцыі будуць зьнятыя
В мире
Пастухов: Нейтрализация Трампа превращается сейчас для европейцев в приоритетную задачу, даже более первостепенную, чем сдерживание Путина
Новости Жодино
Тихо, красиво, но кофе выпить негде? Минчане поспорили о жизни в Смолевичах
ВСЕ НОВОСТИ