Технологии

Маштабны збой інтэрнэту ў Расеі закрануў і Беларусь. Падобных збояў можа стаць больш

Нацыянальная інфраструктура, якая цалкам абапіраецца на вонкавыя транзытныя каналы аднаго суседа, страчвае магчымасьць аўтаномна захоўваць устойлівасьць у момант крызісу.

Технологии www.svaboda.org
0

Увечары 6 красавіка ў расейскім сэгмэнце Інтэрнэту адбыўся маштабны збой. Ёсьць зьвесткі, што празь яго пацярпелі й карыстальнікі ў Беларусі. Даецца ў знакі моцная залежнасьць сеціва ў Беларусі ад расейскіх кампаніяў.

Імавернай прычынай стала магутная DDoS-атака на сетку «Ростелекома», паведаміла прэс-служба апэратара.

«Увечары 6 красавіка была зафіксаваная магутная DDoS-атака на сетку „Ростелекома“. Было ўведзена фільтраваньне ўваходнага трафіку, што паўплывала на даступнасьць часткі інтэрнэт-рэсурсаў. Дзеяньні кібэрзлачынцаў былі апэратыўна нэўтралізаваныя», — сказалі ў прэс-службе.

У расейскім сэгмэнце Інтэрнэту ўзьніклі цяжкасьці з доступам да плятформаў для гульняў, банкаўскіх службаў і сацыяльных сетак. Паведамлялі пра збой у працы сэрвэраў Steam, Battle.Net, іншых глябальных забаўляльных плятформаў.

Празь некалькі гадзін пасьля пачатку масавых збояў у абанэнтаў «Ростелекома» і падзеньня інфраструктуры нагляднага ведамства «Роскомнадзор» трывожныя сыгналы пачалі паступаць і зь Беларусі. Паведамленьне пра гэта reformby заўважыў на старонцы digital-report.ru.

«Галоўныя партнэры Нацыянальнага цэнтру абмену трафікам Беларусі — гэта расейскія магістральныя гіганты першага эшалёну. Калі на расейскіх вузлах пачынаюцца збоі альгарытмаў глыбокай праверкі пакетаў або валяцца ўрадавыя шлюзы праз памылкі ў наладах абсталяваньня процідзеяньня пагрозам, транзытны канал непазьбежна трапляе пад удар наўпрост. Зьвесткі карыстальнікаў проста ня могуць прабіцца скрозь фільтры, якія завісьлі на ўсходніх межах».

Адмыслоўцы тэлекам-галіны прагназуюць, што з ускладненьнем мэханізмаў унутранай фільтрацыі трафіку ў Расеі суседнія зь ёю дзяржавы будуць усё часьцей адчуваць на сабе пабочныя эфэкты чужых тэхнічных экспэрыментаў. Нацыянальная інфраструктура, якая цалкам абапіраецца на вонкавыя транзытныя каналы аднаго суседа, страчвае магчымасьць аўтаномна захоўваць устойлівасьць у момант крызісу.

Подпишитесь на канал ex-press.live в Telegram и будьте в курсе самых актуальных событий Борисова, Жодино, страны и мира.
Добро пожаловать в реальность!
Если вы заметили ошибку в тексте новости, пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter
ПОСЛЕДНИЕ НОВОСТИ
Общество
КГК пригрозил торговле уголовными делами за то, что беларусы покупают мало беларусского
В мире
Пастухов: Трамп стал американским Ельциным. Нас ждет период «угасания революции», а возможно и сакраментального финала: «Я устал – я ухожу»
Политика
Павел Усаў: Людзі, якія з’явіліся на вяршыні палітычнай хвалі ў 2020 годзе, якія кудысьці вялі - былі не шчырымі ў сваіх думках, ідэях, дзеяньнях
Экономика
МАРТ рассказал, по каким ценам в Беларуси будут продавать овощи и фрукты зимой
Политика
Тихановская осудила стиль публичной деятельности мужа как “унижающий достоинство“
Новости Жодино
В лесах Смолевичского района появились заборы — в лесхозе рассказали, зачем
Общество
Виталий Цыганков: Почему некоторым россиянам не нравится Беларусь и беларусы?
Спорт
Канада не допустит белорусских и российских хоккеистов на молодежный чемпионат мира
Политика
«Большая сделка» под вопросом? Как отразится на Беларуси победа демократов на выборах в США
Новости Борисова
Начальник подразделения деревообрабатывающего предприятия в Борисовском районе осужден за взятки
ВСЕ НОВОСТИ